Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
04 Август 2025, 16:46:06
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 10 11 13 14 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 405567 раз)
0 Пользователей и 2 Гостей смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #330 : 18 Февраль 2007, 11:34:55 »

Не тым насеннем засяваецца культурная ніва.

Палітыку дзяржаўнага двухмоўя, уведзенага ў краіне ў адпаведнасці з вынікамі вышэйзгаданага майскага рэферэндуму, без прамаруджвання пастараліся спаўна выкарыстаць афіцыйныя ўстановы культуры, сярод работнікаў якіх заўжды быў і застаецца востры дэфіцыт на асобаў, здольных працаваць у нацыянальным культурна-моўным рэчышчы. У іх складзе стала пераважалі носьбіты рускай, а не беларускай культуры. Рэферэндум яны сустракалі з вялікай радасцю і з   нечуванай  да гэтага актыўнасцю сталі пладзіць рускамоўныя культурныя каштоўнасці на нашай зямлі, не зважаючы, што гэтым самым дэфармуюць нацыянальны патэнцыял духоўнага жыцця Беларусі, пазбаўляюць яго самабытнасці.
 Проста не верыцца, каб нашы высокаадукаваныя палітыкі, узяўшы (а можа толькі для блізіру ?) на сябе разам са сваёй афіцыйнай інтэлігенцыяй усю адказнасць за лёс краіны, не разумелі, што духоўнае жыццё яе ніколі не ўзбагаціцца, не стане больш самабытным і прывабным, калі ў ім будзе панаваць чужая культура, няхай сабе нават і руская. Пра гібельныя наступствы выкарыстання польскай, а затым рускай моваў у мастацкай творчасці беларускага народа яго грамадска-палітычныя і культурныя дзеячы добра ведалі ўжо дзвесце і болей гадоў таму назад. Вось чаму яшчэ ў маладым веку нашы слынныя песняры Янка Купала і Якуб Колас адмовіліся выкарыстоўваць на старонках сваіх твораў адпаведна польскую і рускую мовы. У супрацьлеглым выпадку і яны прайшлі б шлях Адама Міцкевіча, Фёдара Дастаеўскага, а нашая мастацкая літаратура засталася б ад гэтага ў вялікім пройгрышы. А вось сёння ў нас і высокія палітыкі, і адказныя за стан духоўнай творчасці народа інтэлектуалы зусім інакш глядзяць на перапампаванне беларускіх талентаў у рускамоўную культуру. I яны, на вялікую згубу народа, касякамі ідуць у яе. Бо маюць неабходную падтрымку ад уладаў, не выключаючы і больш высокага матэрыяльнага заахвочвання. Да таго ж афіцыйныя ідэолагі не стамляюцца сцвярджаць, што сапраўднага духоўнага росквіту Беларусь можа дасягнуць толькі праз неабмежаванае распаўсюджванне на яе тэрыторыі рускай культуры. Такія байкі ніяк не стыкуюцца з прагрэсіўнай сусветнай практыкай. Усе народы з высокім узроўнем культуры сталі такімі толькі дзякуючы ўзбагачэнню свайго духоўнага патэнцыялу ўласным, а не чужым матэрыялам.
 Сёння, калі так моцна здэнацыяналізавана духоўнае жыццё краіны, выступаць яе таленавітым людзям у ролі донара і без таго моцна запанаванай тут рускай культуры крайне не разумна, вельмі непажадана. Так могуць рабіць толькі асобы з нулявой беларускай нацыянальнай самасвядомасцю. Шкада, што іх у нас легіён, і колькасна ён працягвае расці. У гэтай бязрадаснай сітуацыі міжвольна прыходзіш да думкі, што нібыта ўвесь разгалісты чыноўніцкі апарат і прыцягнутая ім на службу інтэлігенцыя зусім не разумеюць нацыянальнага прызначэння беларусаў у сусветнай цывілізацыі і цалкам задаволены, што іх духоўнае жыццё няўхільна зводзіцца да звычайнага азадка культуры рускага народа. 3 вялікай горыччу даводзіцца канстатаваць, што мэтанакіраванае наданне дзяржавай прэстыжу рускамоўнаму пласту культуры Беларусі пераўтварыла яе ў самую адсталую ў Еўропе краіну па частцы выкарыстання нацыянальных здабыткаў у сукупнай духоўнай творчасці народа. Яшчэ ніколі ў нас не былі так скасабочаны  суадносіны паміж нацыянальнай і запазычанай, створанай  дома паводле чужых стандартаў культурамі. Перавага апошняй над першай ніколі не выведзе нас у разрад краін з высокай культурай. Жахліва, што гэтага не хочуць прызнаць не толькі палітыкі, але і самі дзеячы культуры, абсалютная колькасць якіх не ў ладах з роднай мовай, таму і робяць яны большы ўклад у развіццё і распаўсюджванне ў краіне рускамоўнай, чым беларускамоўнай культуры.
Записан
Страниц  : 1 ... 10 11 13 14 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,077 секунд. Запросов: 20.