Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
31 Июль 2025, 20:22:36
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 10 11 13 14 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 404810 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #330 : 18 Февраль 2007, 11:33:51 »

Пачалі з мовы і адукацыі.

У адпаведнасці з набытай у свеце практыкай і дзяржаўны чыноўніцкі апарат Беларусі, што прыйшоў  да   ўлады   ў    1994 годзе,   сваю антынацыянальную палітыку пачаў з вывядзення мовы карэннага насельніцтва з усіх сфераў грамадскай дзейнасці і, найперш, са сваіх службовых кабінетаў, усіх тыпаў навучальных устаноў. Пасля майскага рэферэндуму 1995 года рэзка зменшыліся аб'ёмы падрыхтоўкі і выдання службовай дакументацыі на беларускай мове . Ёй нібыта зарвала падчас правядзення розных пасяджэнняў афіцыйнага характару. Дзяржава гарой стала, каб не дапусціць арганізацыі хоць адной на ўсю краіну беларускамоўнай вышэйшай навучальнай установы, хаця і добра ведала, што на ўсім еўрапейскім кантыненце ВНУ на роднай мове карэннага насельніцтва не было толькі ў  "сувярэннай"
Рэспубліцы Беларусь.
 Адсутнасць беларускамоўнай вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай школы вельмі добра спрыяла адарваным ад нацыянальнага грунту кіраўніцтву Міністэрства адукацыі РБ і падначаленым яму звёнам, педагагічнай інтэлігенцыі выводзіць родную мову тытульнага этнасу з агульнаадукацыйных школ. Да гонару нацыянальна-самасвядомай часткі грамадства ёй удалося ад пачатку гарбачоўскай перабудовы і да прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі прыкладна ўдвоіць удзельную вагу беларускамоўных вучняў у агульным кантынгенце агульнаадукацыйных школ. У 1994/95 навучальным годзе ў Менскай вобласці яна ўжо раўнялася 55%, у Гарадзенскай - 51 %. Толькі ў Менску гэты паказчык заставаўся крайне нізкім - 21%. Затое з агульнай колькасці вучняў падрыхтоўчых (першых) класаў у сталіцы
па-беларуску навучалася 58%. Першае ж месца па дадзеным паказчыку займала Менская вобласць - 91%, апошняе - Віцебская -62%. Здавалася, што нарэшце і ў нас школа стане асяродкам нацыянальнага жыцця, пачне ўзгадоўваць дзяцей у духу культурна-моўных традыцый роднага краю. Але зусім інакш глядзелі на яе асобы, якія знаходзіліся ў высокіх эшалонах улады . Будучы самі дашчэнту зрусіфікаванымі, яны жадалі, каб такімі прыходзілі ў самастойнае жыццё і новыя маладыя пакаленні беларускага народа. Гэтая шкодная, злачынная задума вельмі хутка пераўвасаблялася ў практыку. У першы навучальны год новага стагоддзя толькі ў школах Менскай вобласці палова іх кантынгенту навучалася ў беларускай мове, а ў Гомельскай - 20%, Магілёўскай - 21, Менску -7. Такі антынацыянальны характар дзейнасці агульнаадукацыйнай школы цалкам адпавядаў настроям дзяржаўных дзеячаў і кіраўнікоў народнай адукацыі, таму яны не толькі нічога не рабілі, каб спыніць русіфікацыю школьнікаў, а, наадварот, усяляк садзейнічалі ёй. I як вынік, маштабы выкарыстання беларускай мовы ў навучальна-выхаваўчым працэсе агульнаадукацыйных школ працягвалі звужацца, няўхільна набліжацца да крытычнага ўзроўню.
 Мэтам русіфікацыі вучнёўскай моладзі служыла і служыць рашучае выключэнне з вучэбных планаў па беларускай літаратуры і гісторыі твораў і тэм, выкладанне якіх магло б істотна паўплываць на рост нацыянальнай самасвядомасці.
 Практычна ўсё, што робіцца сучаснай дзяржавай у галіне народнай адукацыі, вельмі нязначна адпавядае нацыянальнаму інтарэсу беларусаў. Яна і па сёння прасякнутая тым рэакцыйным смярдзючым духам, які пасяліў у яе душыцель нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў віленскі генерал-губернатар Міхаіл Мураўёў. Што адукацыя ў чужой мове - гэта нацыянальная трагедыя для любога народа, ведаюць нават людзі з няпоўнай сярэдняй адукацыяй. Ва ўладных структурах такіх ужо даўно няма. Там пераважаюць дыпламаваныя асобы, не выключаючы кандыдатаў і дактароў навук. I калі ўсе ці абсалютная большасць з іх з'яўляюцца прыхільнікамі рускамоўнай адукацыі, няцяжка ўявіць, на якой астранамічнай адлегласці знаходзяцца яны ад беларускай нацыянальнай ідэі, як уся іх практычная дзейнасць супярэчыць карэнным інтарэсам краіны. Некалі гісторыкам не будзе аніякіх цяжкасцяў адшукаць галоўных віноўнікаў страшэннага этнічнага заняпаду яе карэннага насельніцтва на старце дваццаць першага стагоддзя і трэцяга тысячагоддзя.
Записан
Страниц  : 1 ... 10 11 13 14 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,079 секунд. Запросов: 20.