Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
31 Июль 2025, 20:04:41
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 10 11 13 14 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 404806 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #330 : 18 Февраль 2007, 11:32:55 »

Дзесяцігоддзе вялікіх нацыянальных стратаў

У нашай шматвяковай гісторыі ёсць нямала чымсьці адметных адзін ад аднаго дзесяцігоддзяў. Для адных з іх было характэрным узвышэнне беларускага народа ў сваім эканамічным, сацыяльна-палітычным і духоўным развіцці, для другіх - таптанне на месцы і нават пэўны заняпад. У мінулым стагоддзі адносна спрыяльным з нацыянальнага пункту гледжання быў дзесяцігадовы перыяд 1923 - 1932 гадоў. Ужываю слова "адносна", таму што і ў гэтыя гады нас не абмінулі рэпрэсіўныя акцыі савецкай камандна-бюракратычнай машыны. Але ўсё ж галоўнае, што на гэты перыяд прыпалі правядзенні мерапрыемстваў па падрыхтоўцы пераходу рэспублікі да дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі і актыўны ўдзел шырокіх колаў грамадства ў яе практычным ажыццяўленні. Супрацоўніцтва ўладных структур з самім народам у пабудове сапраўднага беларускага нацыянальнага дома дало станоўчыя вынікі на ўсіх дзялянках стваральнай дзейнасці людзей і асабліва ў іх культурна-моўным адраджэнні і развіцці. З'явіліся ўсе перадумовы для таго, каб жыццё нашых людзей набыло ў вышэйшай
ступені сваё беларускае нацыянальнае аблічча, не з'яўляючыся злепкам з рускай, польскай ці якой-небудзь іншай культуры. Даводзіцца толькі здзіўляцца, што не толькі сучасная дзяржава, але і ўсе грамадска-асветніцкія арганізацыі не палічылі патрэбным адзначыць сёлета 80-годдзе ад часу ўвядзення ў рэспубліцы дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі.
 На   вялікі   жаль, больш ужо аніводнаму з наступных дзесяцігоддзяў дваццатага стагоддзя не ўдалося стаць дзесяцігоддзем беларусізацыі, дзесяцігоддзем актыўнай стваральнай дзейнасці народа. Толькі некалькі гадоў пасля прыняцця 26 студзеня 1990 года Закона аб мовах у Беларускай ССР у небе над краінай лунаў дух беларусізацыі. Улетку 1994 года над ёю навісла сур'ёзная пагроза, якая з наступнага года, асабліва пасля майскага рэферэндуму, стала яшчэ больш страшнай. У выніку краіна ўступіла ў дзесяцігоддзе, якое, як ніякае іншае, вельмі моцна падарвала нацыянальныя асновы яе культурнага жыцця. Такога татальнага разбурэння іх не назіралася нават пасля задушэння царскімі войскамі нацыянальна-вызваленчага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага ў 1863-1864 гады.  Відаць, пры жаданні ўласны ўрад можа непараўнальна больш зрабіць па
культурна-моўнай асіміляцыі свайго народа, чым якія-небудзь чужыя сілы.
 Каб   надаць свайму антыбеларускаму курсу ў галіне моўнай палітыкі хоць звонку дэмакратычны, інтэрнацыяналісцкі характар, афіцыйныя ідэолагі адрадзілі, сталі шырока прапагандаваць міф пра рускую мову як другую родную мову беларуса. Іх ніколькі не стрымліваў факт, што ў ніводнага народа планеты Зямля няма дзвюх родных моваў і таму іх не можа быць і ў беларускага. Але ён, не выключаючы і дыпламаванай інтэлігенцыі, у агульнай большасці паверыў у гэтую хітра прыдуманую казачку. Тут пэўную ролю адыграла шырокае тыражаванне ў нас паняцця "родны" яшчэ за эсэсэсэраўскімі часамі, калі, асабліва не ўнікаючы ў сам сэнс, вельмі любілі ўжываць такія словазлучэнні: "родная партыя", "родны калгас", "родны ГУЛАГ", "родная школа"... У такой сітуацыі нескладана было палітыкам і іх ідэолагам пусціць ва ўжытак напярэдадні майскага рэферэндуму 1995 года словазлучэнне "родная руская мова беларусаў". Асаблівы ўпор на такое азначэнне яе рабілі і робяць ва ўсіх тыпах рускамоўных навучальных устаноў краіны. I нямала моладзі верыць у гэтую бессаромную хлусню. Толькі самыя ўдумлівыя, з да канца не размытай нацыянальнай самасвядомасцю не пагаджаюцца з ёю і шукаюць выйсця з моўнага тупіка.
Записан
Страниц  : 1 ... 10 11 13 14 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,064 секунд. Запросов: 20.