http://www.svaboda.org/content/article/2205988.htmlМільён за Лукашэнку і мільён за апазыцыю....Адмыслоўца ў выбарчым праве Валянцін Стэфановіч адзначыў, што падчас збору подпісаў адміністратыўны рэсурс спрацаваў як і падчас папярэдніх выбарчых кампаній:
«
Гэта найперш удзел адміністрацыі арганізацый у зборы подпісаў. Таксама масава подпісы за Лукашэнку зьбіралі не сябры ініцыятыўнай групы. І цяпер ужо можна казаць, што такому становішчу паспрыяла пастанова ЦВК. Фактычна яна прывяла да легалізацыі таго, што за Лукашэнку зьбіралі подпісы не сябры ініцыятыўнай групы. Адбыліся такія маніпуляцыі. Падчас папярэдніх выбарчых кампаній у пастановах ЦВК такога палажэньня не было»...
...
працэдура праверкі подпісаў застаецца закрытай і да гэтай справы не дапускаюць назіральнікаў:«Я думаю, усё будзе аддадзена на волю палітычнай мэтазгоднасьці. Будзе выгадна ўладам зарэгістраваць шмат кандыдатаў — будзе шмат кандыдатаў. Ня будзе — значыць ня будзе. Бо пракантраляваць гэта немагчыма. Між тым, працэдура ўстаноўленая, а значыць за ёй можна ажыцьцяўляць назіраньне»...
Імя:: Фрабел. 31.10.2010 10:41
Мяркую, што ўсе тыя, каго зарэгіструюць, павінны абраць АДЗІНАГА, мацнейшага кандыдата, каб усім беларускім сілам згуртавацца ў адзіны кулак.
Патрэбна выставіць адну прабеларускую Народную сілу супраць Лукашэнкі - Беларускі Народ супраць дыктатара - Беларусь супраць бандытаў - дэмакратычная будучыня супраць аўтарытарнага дыктатарскага прошлага - АДЗІН на адзін !!! Трэба добра разумець, што зараз адбываюцца не выбары, а вызваленьне Беларусі ад Лукашэнкі і яго злачыннага атачэньня. Спачатку трэба вызваліцца, а потым будзем ВЫБІРАЦЬ лепшага !!! Толькі разам, салідарна, адзіным фронтам...
Добавлено: [time]Tue Nov 2 13:50:30 2010[/time]
http://belhelcom.org/?q=node/5599ЦВК прыўнёс у выбарчыя працэдуры не прадугледжанае заканадаўствам паняцце «памочнік члена ініцыятыўнай групы» і надзяліў яго насуперак заканадаўству пэўнымі паўнамоцтвамі.Пункт 6 Пастановы Цэнтральнай камісіі ад 15 верасня 2010 года №47 відавочна супярэчыць п. 8 ч. 16 арт. 61 Выбарчага кодэкса
Пункт 6 Пастановы Цэнральнай камісіі па правядзенні выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў (ЦВК) «Аб тлумачэнні прымянення палажэнняў арт. 61 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць парадак збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асобаў, якія прапануюцца для вылучэння кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у 2010 г.» ад 15 верасня 2010 года №47 тлумачыць парадак запаўнення падпісных лістоў пры зборы подпісаў выбаршчкаў. Паводле Пастановы, звесткі аб выбаршчыку ў падпісным лісце могуць запаўняцца як самім выбаршчыкам, так і іншай асобай па ягонай просьбе, ці членам ініцыятыўнай групы.
Такім чынам, ЦВК сваёй Пастановай дазволіла запаўняць падпісныя лісты, асобам якія не з’яўляюцца членамі ініцыятыўнай групы......23 кастрычніка 2010 года ў Мінскай гарадской камісіі разглядалася скарга М. Краснова і В. Дыянава на парушэнні працэдур збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам ў Прэзідэнты А. Лукашэнкі падчас пікетаў каля ГУМа і Дома мэблі па вул. В. Харужай у Мінску. Пры гэтым было ўстаноўлена, што збор подпісаў ажыццяўляўся асобамі, якія не з’яўляюццца членамі ініцыятыўнай групы. Гэтыя асобы ўдзельнічалі ў пікетах па збору подпісаў, у тым ліку ў той час, калі член ініцыятыўнай групы адсутнічаў пры правядзенні пікета працяглы час. Менавіта таму да іх звярталіся грамадзяне, каб пакінуць свой подпіс у падтрымку кандыдата. Такім чынам, асобы, якія не з’яўляліся членамі ініцыятыўнай групы, фактычна арганізоўвалі збор подпісаў, а не проста ўносілі дадзеныя выбаршчыка ў падпісныя лісты па просьбе выбаршчыка...
...Каментуючы дадзеную скаргу ў інтэрв’ю для “Еўрапейскага радыё для Беларусі” сакратар ЦВК М. Лазавік заявіў, што праглядзеў відэа, знятае М. Красновым: «Мы давалі тлумачэнні, што падчас збору подпісаў запаўняць падпісны ліст, пісаць прозвішча, імя і імя па бацьку, пашпартныя дадзеныя мае права і памочнік члена ініцыятыўнай групы».
Такім чынам, сакратар ЦВК прыўнёс у выбарчыя працэдуры непрадугледжанае заканадаўствам паняцце «памочнік члена ініцыятыўнай групы» і надзяліў яго насуперак заканадаўству пэўнымі паўнамоцтвамі.Такая практыка прымянення разглядаемай Пастановы ЦВК, на думку экспертаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», наўпрост супярэчыць Выбарчаму кодэксу, які ўстанаўлівае імператыўнае патрабаванне аб зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты (дэпутаты) выключна членамі ініцыятыуных груп. Выбарчы Кодэкс дае падрабязнае рэгуляванне працэдуры стварэння і рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Таксама ВК не толькі не прадугледжвае дэлегаванне трэцім асобам паўнамоцтваў члена ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў, але і абавязвае выбарчыя камісіі прызнаваць несапраўднымі ўсе подпісы выбаршчыкаў у падпісным лісце, калі яны былі сабраныя асобай, якая не з’яўляецца членам ініцыятыўнай групы (п. 8 ч.16 арт. 61 ВК).Такое вольнае тлумачэнне парадку збору подпісаў выбаршчыкаў членамі ініціыятыўнай групы на практыцы стварыла падставы да масавага выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу на карысць вылучэння кандыдатам дзеючага Прэзідэнта. Назіральнікамі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» былі зафіксаваныя шматлікія факты збору подпісаў за вылучэнне А. Лукашэнкі асобамі, якія не з’яўляюцца членамі ініцыятыўнай групы, а таксама факты прымусу да ўдзелу ў такім зборы супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў. Так, у г. Мінску журналістам Еўрарадыё патрапіў графік, распрацаваны аддзелам ідэалагічнай і выхаваўчай працы Упраўлення адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска. Згодна з гэтым дакументам, указаныя ў ім установы адукацыі павінны былі прадставіць па два чалавекі для ўдзелу ў пікетах па зборы подпісаў за вылучэнне А. Лукашэнкі, гэта значыць, для працы «памочнікам» члена ініцыятыўнай групы. Факт існавання дадзенага дакумента быў падцверджаны праверкай ЦВК.
Эксперты кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» нагадваюць, што адпаведна з арт. 61 ВК удзел адміністрацыі ў арганізацыі збору подпісаў, прымус у працэсе збору подпісаў забаронены, а парушэнне гэтых забаронаў можа быць падставай для адмовы ў рэгістрацыі кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. На думку экспертаў, гэтыя нормы распаўсюджваюцца і на выпадкі ўдзелу ў арганізацыі збору подпісаў падначаленых прадстаўнікоў адміністрацый, якія знаходзяцца ў адпачынку, бо яны ўсё роўна ўспрымаюцца падначаленымі як іх непасрэдныя кіраўнікі. У сувязі з гэтым эксперты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары” лічаць, што тлумачэнне аб дапусцімасці ўдзелу прадстаўнікоў адміністрацый аганізацый у зборы подпісаў у непрацоўны час, дадзенае ў Метадычных рэкамендацыях “Арганізацыйна-прававыя пытанні падрыхтоўкі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, зацверджаных Пастановай ЦВК ад 15.09.2010 г. № 43, супярэчыць патрабаванням арт. 61 ВК і на практыцы спрыяла выкарыстанню адміністратыўнага рэсурсу на карысць вылучэння ў якасці кандыдата дзеючага Прэзідэнта.