Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
08 Август 2025, 16:20:19
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 3 4 6 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Кампания "Местные выборы"  (Прочитано 22036 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #120 : 15 Январь 2007, 01:57:24 »

Назіральнікам  адвялі месца для назірання каля самага ўваходу ў памяшканне для галасавання.
Прычым са складу назіральнікаў ( было ўсяго 8 чалавек ) толькі мяне цікавілі вынікі галасавання.
Астатніх вынікі галасавання не цікавілі - гэта была група падтрымкі выбарчай камісіі ( у выбарчай камісіі працавалі іх сябры па працы).  І ў канцы выбараў яны пісалі ( хто яшчэ не паспеў напісаць )
заявы аб тым, што ніякіх парушэнняў на ўчастку не было.
      На гэтых “выбарах”  было вельмі багата  міліцыянтаў.  Казалася, што яны паўсюль.  Прычым  адзін з іх пастаянна знаходзіўся на ўчастку як на папярэднім галасаванні, так і непасрэдна ў дзень галасавання.  Яны мянялі адзін аднаго, заходзілі ў “госці” ( некалькі камісій  у адным будынку). Акрамя міліцыянта  дзве невядомыя жанчыны ( не чальцы камісіі !!) з чырвонымі  стужкамі на рукаве  хадзілі  каля кабінаў  і  скрыні для галасавання  і дапамагалі  выбарцам.  
      Як правераны сродак у павелічэнні “патрэбных” вынікаў у кабінах для галасавання знаходзіліся “абразцы”  запоўненых бюлетэняў.  У іх у патрэбных квадраціках стаялі “птушкі”.
      За падлікам  галасоў “паназіраць”  было немагчыма.  Стол для падлікаў быў на адлегласці 12-15 метраў.  Усё рабілі ціха і па камандзе старшыні  пісалі на  раздаваных сакратаром аркушыках паперы.  Пасля падлікаў па “горадзе”  аркушыкі  сакратарка збірала і аддавала намесніцы выбарчай камісіі, якая калькулятарам падбівала вынік за сваім столікам.  Іх невялікі столік знаходзіўся  ад назіральнікаў яшчэ далей -  за сталом для падлікаў за 3 метры.   Такім чынам у канцы дзейства  толькі  адна  намесніца  камісіі  ( кажуць, што ўсе намеснікі ў камісіях - работнікі “вертыкалі”)  ведала  рэальныя лічбы.  Назіральнікі нават па стосах бюлетэняў не маглі разабраць ( з такой адлегласці з-за спінаў нічога не відаць...) , за каго з кандыдатаў было аддадзена болей  галасоў.  Астатнія чальцы выбарчай камісіі  таксама маглі толькі здагадвацца  аб выніках галасавання.  У прынцыпе, вынікі іх таксама не цікавілі.  Іх толькі заклікалі распісацца ў пратаколе на адваротным баку.  Бальшыня чальцоў  выбарчай камісіі - працуюць у адной установе.  Старшыня - іх непасрэдны начальнік.
Пасля  працы з калькулятарам  намесніца пачала складаць пратакол.  Штосьці ў яе  там не клеілася - і яна папрасіла старшыню ўзяць  ў дапамогу “званок да таварыша” - патэлефанаваць ў “штаб”.   Пасля інструктажу  ( 5-7 хвілін )  праца над пратаколам  завяршылася.
Асобных падлікаў  вынікаў  папярэдняга галасавання  і  галасавання з выязной скрыняй не было.  Старшыня толькі папрасіла падлічыць  колькасць гэтых бюлетэняў і запісаць іх на цыдулкі.  Затым  усе агулам бюлетэні  пачалі  падлічваць па кандыдатах.  Колькасць папярэдне прагаласаваўшых  датэрмінова і ў “выязную” скрыню  для назіральнікаў так і засталася невядомая.

А ўявіце колькі брыдкіх момантаў было на папярэдніх этапах "выбараў"

У выніку можна зазначыць, што  сама працэдура “выбараў” стала да таго брыдкай, што  няма словаў...  І ўсяму гэтаму прычына - рабская псіхалогія савецкага чалавека і ўсяго грамадства.


* 033_002.jpg (45,44 Кб, 700x395 - просмотрено 369 раз.)
« Последнее редактирование: 15 Январь 2007, 02:02:16 от enn » Записан
Страниц  : 1 ... 3 4 6 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,112 секунд. Запросов: 20.