9 жніўня спаўнілася 100 гадоў з дня нараджэньня Ларысы Геніюш — легенды беларускай паэзіі, грамадзянкі БНР, вязьня ГУЛАГу, ахвярнай хрысьціянкі і вольнага голасу любові да Зэльвы, Нёману, Беларусі, які ўвесь жнівень гучыць на хвалях «Свабоды». Штодня — невядомыя фатаздымкі, унікальныя аўдыёзапісы, гісторыі і апокрыфы з жыцьця паэткі...http://www.svaboda.org/content/article/2123083.htmlЯк улады хацелі дэмантаваць помнік Ларысе Геніюш....Прайшлі гады, і ініцыятыву ўзяў на сябе старшыня менскага клюбу «Спадчына» Анатоль Белы. Ён дамогся аўдыенцыі ў мітрапаліта Філарэта, падаў яму чалабітную і атрымаў на ёй рэзалюцыю Ўладыкі: «Бог благословит доброе начинание. 2.12.2002».
З рэзалюцыяй у кішэні, прыхапіўшы неабходнае начыньне і сам бюст, Анатоль Белы ў той жа дзень паімчаўся ў Зэльву. Празь дзьве гадзіны помнік ужо стаяў на царкоўным цьвінтары. Такіх «буры і націску» мясцовыя ўлады аніяк не чакалі. Раніцай наступнага дня настаяцель зэльвенскай Сьвята-Троіцкай царквы айцец Аляксандар быў выкліканы ў райвыканкам. Ва ўльтыматыўнай форме яму было загадана цягам трох дзён дэмантаваць помнік. Сьвятар паказаў чыноўнікам дабраславеньне Філярэта і сказаў, што такога ж дабраславеньня на дэмантаж ня мае. Улады заняліся «вывучэньнем сытуацыі». Асабліва настойвала на зносе помніка тагачасная загадчыца ўпраўленьня культуры Гарадзенскага аблвыканкаму Марыя Бірукова...
http://www.svaboda.org/content/transcript/2117980.htmlЯК КНІГА ЛАРЫСЫ ГЕНІЮШ У КОСМАС ТРАПІЛА....Гудзевіцкі музэй быў створаны настаўнікам мясцовай школы Алесем Белакозам прыканцы 60-х гадоў. Ён ад пачатку выклікаў нараканьні мастоўскага і гарадзенскага начальства за “нацыяналістычныя ўхілы” ў экспазыцыі. Але заснавальнік музэя аказаўся ня зь ліку палахлівых і ў піку начальству разьмясьціў у адным з музэйных пакояў стэнд Ларысы Геніюш. Што выглядала натуральным – у Гудзевіцкай школе паэтка вучылася, на тутэйшых могілках пахаваны яе дзед Павал Міклашэвіч.
Але на двары стаяў 1973 год, і ініцыятыва Белакоза была кваліфікаваная ўладай як антысавецкая дывэрсія ў савецкай школе.
У Гудзевічы тэрмінова прыехала адмысловая камісія і вырашыла ўсё і ўсіх зьняць: Белакоза – з працы, а геніюшаўскі стэнд – з экспазыцыі...
http://www.svaboda.org/content/article/2116780.htmlЯК БЫЎ УРАТАВАНЫ АРХІЎ ЛАРЫСЫ ГЕНІЮШ....Пахавалі паэтку 9 красавіка 1983 году, а ўжо 11 красавіка ў апусьцелай хаце Геніюшаў быў учынены — сіламі мясцовых уладаў — ператрус. Пратэсты Юркі Геніюша, які яшчэ не пасьпеў апрытомнець пасьля сьмерці маці, не спынілі старшыні пасялковага савету і яго памагатых, якіх прыслалі «дасьледаваць» архіў паэткі і знойдзеную (абавязкова!) антысавеччыну тэрмінова даставіць у спэцкабінет на спэцпрагляд...
...Імгненна была арганізаваная выратавальная экспэдыцыя ў Зэльву, дзе Мальдзісу давялося літаральна адваёўваць рукапісы паэткі ў местачковых «геніюшазнаўцаў». Тыя не сьпяшаліся пакідаць захопленую хату, тэлефанавалі райкамаўскаму начальству, тое зьвязвалася зь Менскам… Нарэшце старшыня пассавету быў вымушаны патлумачыць сваім памочнікам: «Товарищ Мальдис — тоже исследователь, но с большими, чем у нас, полномочиями»…
http://www.svaboda.org/content/transcript/2104091.htmlЯК ЛАРЫСА ГЕНІЮШ ПАСВАРЫЛА БАРАДУЛІНА З БАХУСАМ."Ня пі!"
Праз час, прастор крычу здалёк:
Ня пі, Рыгор, ня пі, сынок!
Ня п'юць жа людзі ля стырна,
І ксёндз ня п'е ля алтара,
І той ня п'е, хто ў бой ідзе,
І той ня п'е, хто ў бой вядзе!
Хто піў – той без пары замоўк…
Ня пі, Рыгор, ня пі, сынок.
Радзіма – карабель, наш твар,
І бою пляц, і наш алтар.
А ты – і стырнік, і баец,
Сьвятар ад кніг і свой хлапец…
Ня пі!З тае пары ужо амаль сорак гадоў Рыгор Барадулін і ў рот не бярэ.