Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
10 Август 2025, 18:33:01
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 2 3 5 6 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Кампания "Местные выборы"  (Прочитано 22101 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Haradzieniec
Новенький


Репутация: +0/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 4


Я люблю Гродненский форум!

Просмотр профиля
« Ответ #90 : 02 Январь 2007, 02:26:31 »

Прапаную тэкст радыёвыступу Валера Кісяля па абласным радыё

Добры вечар, шаноўныя слухачы!
Я Валеры Кісель, сябра Партыі Беларускага Народнага Фронту, мая прафесія – інжынер-будаўнік. Пяцьсот жыхароў Дзевятоўкі паставілі свае подпісы, каб вылучыць мяне кандыдатам у дэпутаты абласнога Савету па Церашкоўскай акрузе. Сёньня я ўсім шчыра дзякую і паспрабую ў выпадку майго абраньня дэпутатам апраўдаць Ваш давер.

Я іду на мясцовыя выбары, разумеючы, што яны мала што значаць у нас. Аднак разам мы можам вырашыць многае.

Спачатку пра галоўнае.
Наперадзе цяжкі год. Расія падвысіць цэны на газ і нафту да рынкавага ўзроўню. Для беларускай нярынкавай эканомікі “эканамічны цуд” сканчаецца.

Дый цяпер ніякага цуду няма. Даходы складаюць у сярэднім 387 тыс. Беспрацоўе – найвастрэйшая праблема. Толькі ў Расіі сёньня працуе каля 300 тыс. беларусаў. Дзясяткі тысяч гарадзенцаў выжываюць за кошт памежнага гандлю з Польшчай. Тысячы маладых людзей імкнуцца зьехаць за мяжу, каб працаваць ці атрымоўваць адукацыю.

А што ж рабіць? Краіне патрэбныя перамены.

Коратка пералічу асноўныя, якія прапануе наша партыя:
1)      Адмена кабальнай кантрактнай сыстэмы.
2)      Для прадпрымальнікаў трэба знізіць падаткі і спрасьціць рэгістрацыю – яны створаць працоўныя месцы і напоўняць бюджэт.
3)      Свабодныя выбары вернуць Беларусі павагу ў сьвеце, прыцягнуць інвестыцыі ў эканоміку.
4)      Трэба спыніць гульні ў саюзную дзяржаву з Расіяй. Нельга аддаваць ні Белтрансгаз, ні сваю валюту. Незалежнасьцю краіны не гандлююць!

Цяпер пра нашыя гарадзенскія праблемы.

Дзевятоўка – самы вялікі і перспектыўны мікрараён горада. Аднак тут катастрафічна не хапае дзіцячых пляцовак і садкоў, сучасных крамаў і культурных установаў, паркаў і зонаў адпачынку. Для жыцьця чалавеку мала адной кватэры – яму трэба ўтульнае асяроддзе і разгалінаваная сфера паслугаў.

Па колькасьці аўтамабіляў на 1000 жыхароў Гродна на 1 месцы ў Беларусі. Ні перабудова Савецкай плошчы, ні запланаваная рэканструкцыя Старога моста празь Нёман не вырашае праблему руху. Разьвязка транспартнае праблемы Гродна ў будаўніцтве яшчэ аднаго моста празь Нёман.

Асабліва выразна транспартныя праблемы горада выяўляюцца ў нашым мікрараёне. Вузкія вуліцы Ліможа і Брыкеля не адпавядаюць сучасным патрабаваньням. Недахоп стаянак прывёў да запруджваньня двароў машынамі. У дварах не засталося месца ні для дзяцей, ні для пенсіянераў. Сувязь Дзевятоўкі зь іншымі мікрараёнамі праз цэнтар горада абвастрае транспартную праблему. Неабходна зьвязаць вуліцу Брыкеля з БЛК і дабудаваць вуліцу Курчатава. Патрэбна злучыць часткі вуліцы Таўлая ў адно цэлае. Аўтамабілям месца на паркінгах.
Дзевятоўка павінна быць для людзей, а не для аўтамабіляў!

Мы ганарымся, што Гродна – еўрапейскі горад.
Гэта адзіны горад Беларусі, які мае шанцы быць занесеным ў сьпіс сусьветнай гістарычнай спадчыны ЮНЭСКА. Наша задача – захаваць яго каштоўнасьць для дзяцей і ўнукаў. А галоўнае, разбудоўваць новыя мікрараёны ў духу традыцый, каб чалавек, у якім бы раёне горада ні жыў, адчуваў сябе ГАРАДЗЕНЦАМ.

Усе гарадзкія праблемы можа і абавязаная вырашыць мясцовая ўлада. І яна гэта зробіць, калі ў мясцовыя саветы ўвойдуць маладыя, не сапсаваныя ўладай, всокакваліфікаваныя спецыялісты, патрыёты свайго горада. Яны змогуць адстаяць інарэсы нашага горада і на абласным, і на нацыянальным узроўні.
Выбірайце будучыню для сябе і сваіх дзяцей, галасуйце за маладых і перспектыўных!
На разьвітаньне я віншую вас з Новым годам і каляднымі сьвятамі, якія сымбалізуць ва ўсім сьвеце спакой, радасьць і надзею. Дабра і шчасьця Вашым сем’ям.
З павагай кандыдат у дэпутаты  Валеры Кісель.
Записан
Страниц  : 1 2 3 5 6 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,111 секунд. Запросов: 20.