Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
09 Август 2025, 10:25:16
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 64 65 67 68 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 407274 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #1950 : 05 Апрель 2010, 13:19:09 »

http://nn.by/index.php?c=ar&i=36310
Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавічы ад 1939 да 1944 г.

Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавічы ад 1939 да 1944 г. Заходняя Беларусь пад савецкай і нямецкай акупацыяй. Аляксандар Бракель, 2009 г. 426 старонак.

Гэтая праца з’яўляецца першым параўнаўчым аналізам савецкага і нямецкага акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі, якая цяпер з’яўляецца заходняй часткай Беларусі. Аўтар паказвае шырокую панараму жыцця і пакутаў насельніцтва ў рэгіёне Баранавічаў ад 1939 да 1944 г., базуючыся на шматлікіх нямецкіх, савецкіх, польскіх і беларускіх крыніцах. Аўтар асаблівую ўвагу надае аналізу стратэгіяў выжывання мясцовых жыхароў паміж двума таталітарнымі рэжымамі: прыстасавання, супрацоўніцтва і супраціву. Варта адзначыць асаблівую ўвагу, якая надаецца вывучэнню адносінаў савецкага і польскага партызанскіх рухаў да цывільнага насельніцтва. У кнізе адлюстравана таксама і адрозная нацыянальная палітыка савецкай і нямецкай улады ў адносінах да беларусаў, палякаў, габрэяў, а таксама ўплыў гэтай палітыкі на адносіны паміж гэтымі нацыянальнымі групамі. Таксама аналізуюцца паводзіны негабрэйскага насельніцтва ва ўмовах масавага знішчэння габрэяў нямецкімі захопнікамі.
Выходныя дадзеныя кнігі:
Unter Rotem Stern und Hakenkreuz: Baranowicze 1939 bis 1944 Das westliche Weißrussland unter sowjetischer und deutscher Besatzung. Diss. Alexander Brakel 2009, XII, 426 Seiten, Maße: 17,1 x 24,4 cm, Gebunden, Deutsch Schöningh ISBN 10: 3506767844 ISBN 13: 9783506767844



Добавлено: 05 Апрель 2010, 14:32:55
http://nn.by/?c=ar&i=36705
Прычым казакі да Вербніцы?

Сёньня я выйшаў у царкву, якая ў маім мікрараёне Малінаўцы, побач з перакрыжаваньнем вуліцаў Ясеніна і Касманаўтаў, каб пасьвянціць вярбу з нагоды Вербнай Нядзелі. І вось што мяне асабіста абурыла.
Каля царквы быў вялікі натоўп наведнікаў, якія таксама прыйшлі купіць вербных галінак і таксама іх пасьвянціць. Аднак, акрамя звычайных наведнікаў, было шмат нейкіх незразумелых дзядзькоў у незразумелай чорнай форме і без бэджаў. Частка зь іх магла быць байцамі АМАПу ці яшчэ якой спецбрыгады МУС РБ, але частка зь іх была апранута ў форму, падобную да чорнай амапаўскай, аднак з лампасамі і ў фуражках зь зяленымі аколышамі, з чаго можна было зрабіць выснову да прыналежнасьці іх да «ражаных»-казачкоў. Таксама, на дворыку царквы знаходзілася з тузін пубертатных падлеткаў, якім «не палаген па сроку службы» нават зяпу разяваць на старэйшых, у таксама чорнай, а-ля форме, якія, гыркаючы на наведнікаў «Атайдзі туда», «Раўняемся», «Атадвінцесь»,
быццам бы рэгулявалі натоўп, а на самой справе яшчэ болей уносілі блытаніны і псавалі ўражаньне ад урачыстасьці. З гэтае нагодкі ўзьнікае некалькі пытанняў:


размова па сутнасьці напiсаў(ла) Сакавiк 29, 2010 у 12:16
паводле вашага ліста ўзьнікаюць пытаньні:
1)навошта ходзіце да духоўных акупантаў і што вы знаходзіце для сябе карыснага ў РПЦ?
2)ці ведаеце гісторыю паняволеньня, дзе бізантыйская рэлігія была і ёсьць ваяўнічай ідэалогіяй расейскай імпэрыі, а (грэка) каталіцызм агрэсіўная ідэалогія Ватыкану і Польшчы?
3)ці ўсьведамляеце, што вядомае нам маскоўска-польскае хрысьціянства ўвогуле ёсьць чысты таталітарызм. З-за яго мы пралілі рэкі крыві і былі затаптаныя як нацыя і дзяржава ВКЛ."Хто не з намі той супраць нас" - так сказаў евангельскі Ісус. Гэтую ідэю любіў і ахвотна ёй карыстаўся савецкі людаед таварыш Сталін.

Ігар зь Менску напiсаў(ла) Сакавiк 29, 2010 у 12:23
...А РПЦ па вызначэньні па-за маскоўскім уплывам быць ня можа. Ня будзе ў Беларусі ніколі сваёй "беларускай" праваслаўнай царквы, ня будзе тут ні грэцкага, ня іншага праваслаўя, толькі праваслаўе маскоўскага ўзору з казакамі, антысэмітызмам, царём-батюшкой і абрадавер'ем (вербасьвяты і яйкасьвяты тысячамі ў цэрквах толькі на сьвяты)...

размова па сутнасьці напiсаў(ла) Сакавiк 29, 2010 у 14:02
...Найпершымі і лютымі ідэйнымі ворагамі нашай самастойнасьці і свабоды традыцыйна зьяўляецца расейскае праваслаўе. А іншага мы ня ведаем, як бы некаторым не карцела. Так што, імпэрскія казачкі, ёсьць вам "узнагародай" за вашу няздольнасьць разумна мысьліць і за ваша дзіцячае жаданьне апраўдваць сядзеньне па вушы ў расейскай рэлігійнай дрыгве...

Яшка Цыган напiсаў(ла) Сакавiк 29, 2010 у 15:15
...Ды і дарэчы чаму рэлігійная расейская дрыгва? Чаму мы мусім аддаваць праваслаўе расейцам? У Полацкай Сафіі ў званы званілі калі шчэ на Маскве рацэ жабы квакалі ды скакалі хаваючыся ад галодных фіна-уграў. А царкоўнае кіраўніцтва з Кіева зьехала ў Маскву не ў апошнюю чаргу, таму, што каталіцтва зрабілася дамінуючай рэлігіяй у ВКЛ...

Dzjadulja напiсаў(ла) Сакавiк 29, 2010 у 20:35
...Ці ты сапраўды ня ведаеш, што БПЦ (мітычная “Белорусская Православная Церковь”) не існуе? На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзейнічаюць прыходы толькі дзьвюх (наколькі ведаю) хрысьціянска-праваслаўных цэркваў: “Русская Православная Церковь” (РПЦ) і “Беларуская Аўтэкэфальная Праваслаўная Царква” (БАПЦ). Апошняя сапраўды незалежная ад РПЦ. Усё, іншых — няма.
Узгаданая табою абрэвіятура “БПЦ” апошнімі часами махлярскі і іезуіцкі выкарыстоўваецца _замест_ сапраўднае “БЭ РПЦ” (абрэвіятура да назову царкоўнае структуры “Белорусский Экзархат Русской Православной Церкви”, у перакладзе на сьвецкую мову -- філія расейскае “РПЦ” на тэрыторыі іншае дзяржавы, Рэспублікі Беларусь.) Адна з прычынаў навідавоку: каб прыбраць з вачэй народу ўзгадку таго, что гэта царква замежная (расейская), і ўкладваць у галовы, што яна як-быццам свая, беларуская...

палітычныя шашні папоў напiсаў(ла) Сакавiк 30, 2010 у 11:43
...Ці разумееце, што казакі - гэта маскоўскія імпэрскія штурмавікі,
рэлігійныя нацысты, карательный меч папоўскай партіі.
Выслоўе "православный фашізм" не мной прыдумана, але ўжываецца ў расейскай і міжнароднай публіцыстыцы. Чытайце інтэрнэт.
« Последнее редактирование: 05 Апрель 2010, 14:32:55 от enn » Записан
Страниц  : 1 ... 64 65 67 68 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,111 секунд. Запросов: 20.