http://www.svaboda.org/content/transcript/1954579.htmlЯнка Лапіцкі: “А я ўвогуле не такі, як усе...” Госьць праграмы "Начная Свабода" –
14-гадовы Янка Лапіцкі з Жодзіна, які ня мае магчымасьці наведваць гімназію і навучаецца самастойна ў хатніх умовах. Ягоныя бацькі, Аляксей і Сьвятлана Лапіцкія, зьвярнуліся ў Генэральную пракуратуру, а таксама да міністра адукацыі Аляксандра Радзькова з заявай аб бязьдзейнасьці мясцовых уладаў. Зварот Лапіцкіх зьвязаны з тым, што адміністрацыя гімназіі № 1 і адміністрацыя гораду не забясьпечылі ўмовы для навучаньня іх сына на беларускай мове.
Соўсь: А Вы ніколі не шкадавалі пра такое рашэньне - бо яно прынесла Вам, Вашым бацькам шмат складанасьцяў, шмат праблемаў?
Лапіцкі: Не, не шкадаваў. Наконт складанасьцяў - вядома, непрыемна, бо там ёсьць яшчэ і дыскрымінацыйныя моманты - тое, што ў сваёй краіне нельга на беларускай мове. Вучыцца нармальна не давалі па-беларуску, усё хацелі запіхнуць у расейскамоўную клясу. Тым больш, што я па-беларуску размаўляў з самага нараджэньня.
...
Соўсь: А колькі было чалавек у беларускамоўнай клясе?
Лапіцкі: На самым пачатку - да трэцяй клясы - было два чалавекі акрамя мяне, а потым я ўжо вучыўся адзін.
Соўсь: Вось так - адзін сядзеў у клясе, і прыходзілі настаўнікі?
Лапіцкі: Так. Адзін у клясе і адзін у школе.
Соўсь: Магчыма, і адзін у Жодзіне?
Лапіцкі: Можа быць...
...
Соўсь: А як дзеці ў школе, ведаючы, што існуе адзіная беларускамоўная кляса і ў ёй адзіны вучань - як яны да гэтага ставіліся? Ці хто хацеў перайсьці ў гэтую клясу?
Лапіцкі: Ніяк, проста ведалі - і ўсё. Вучысься - і вучыся сабе, гэта твая справа, на якой мове вучыцца. Праўда, пару разоў пыталіся - чаму ты вучысься менавіта па-беларуску.
Соўсь: І што Вы звычайна на такое адказваеце?
Лапіцкі: А проста падабаецца. Мы ж жывем у Беларусі.
...
http://nn.by/index.php?c=ar&i=35339У Дзень роднай мовы ўсе навіны на БТ будуць ісці па-беларуску.Danik напiсаў(ла)
Люты 20, 2010 у 21:27
Затое навінаў на мове хантаў і мансі няма!Кнехт напiсаў(ла)
Люты 20, 2010 у 23:24
Эта дыскрымінацыя рускаязычных беларусаў!
Аны в этат дзень нічаво не паймут і ашчуцят інфармацыонный голад. Ат этава у ніх случітся стрэс і ані вазьмутся за автаматы Калашнікава, чтобы зашчыціць свой выбар 1994 года.Рускаязычный беларус Дзімыч.
Ядзьвіга напiсаў(ла)
Люты 21, 2010 у 13:06
Адзін дзень на роднай мове, а цыленькі год на мове акупунта.http://nn.by/index.php?c=ar&i=35315Масковія карысталася мовай ВКЛ