http://www.чарт.org/be/news/2010/2/1/25930/Дачка за бацьку.Беларускія чыноўнікі любяць зганьбіць тых, хто атрымлівае дапамогу з Еўропы і ЗША. Аднак, аказалася, што тэма грантаў можа быць блізкая сям'і намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Наталлі Пяткевіч...
...Гэта вам не 5-10 тыс. даляраў апазіцыі. Мільённыя гранты!Напрыклад, ёсць праект на 2 мільёны даляраў. Называецца праект «Умацаванне нацыянальнай сістэмы прыстанішча Рэспублікі Беларусь». Разлічаны на тэрмін з 2007 па 2010 год.
Галаўная арганізацыя атрымання замежных грантаў - МУС Беларусі. Але дапамогу таксама атрымліваюць па спісе:
Дзяржаўны камітэт памежных войскаў
Вярхоўны Суд
Пракуратура
Міністэрства юстыцыі
Міністэрства аховы здароўя
Міністэрства культуры
Міністэрства інфармацыі
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны
Абласныя выканаўчыя камітэты
Менскі гарадскі суд
Суд Цэнтральнага р-на г. Менска
Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь (Беларускі дзяржаўны універсітэт, Акадэмія МУС, Ваенная Акадэмія, Інстытут нацыянальнай бяспекі)
Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК);
Беларускі рух медыцынскіх супрацоўнікаў (БДМС);
Міжнароднае грамадскае аб'яднанне па навукова-даследчых і інфармацыйна-адукацыйных праграмах «Развіццё» (МГА «Развіццё»);
Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Незалежная сацыяльная дапамога» (МГА «НСД»);
Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Эўрыка» Фрунзенскага раёна г. Менска (ЦТДіМ «Эўрыка»).Грошы дае ААН і Еўрапейская камісія. Грошы не малыя...
...Або яшчэ адзін праект. У Менску адбылося падпісанне дакументаў па рэалізацыі праекта ЕЗ-УВКБ ААН «Павышэнне эфектыўнасці падзелу і працы з міграцыйнымі патокамі на Дзяржаўнай мяжы і ўнутры Рэспублікі Беларусь - фаза II».
Дадзены праект рэалізуецца Дзяржаўным памежным камітэтам і Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле ГА «Беларускі рух медыцынскіх супрацоўнікаў» і МГА «Развіццё» (гэта правапераемнік Цэнтра па вывучэнню ААН), а таксама Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа. Донарамі праекта,
бюджэт якога складае 888 тыс. еўра, выступаюць Еўрапейская Камісія, Упраўленне Вярхоўнага Камісара ААН па справах бежанцаў і Міжнародная арганізацыя па міграцыі.
Кіраўнік гэтага самага ўсюдыіснага ГА «Беларускі рух медыцынскіх супрацоўнікаў», якога праблемы замежнікаў хвалююць значна больш за праблемы ўласна беларусаў, - вядомы ў Менску доктар-стаматолаг Уладзімір Акімавіч Краўчанка. Па «дзіўным» супадзенні ён жа - тата галоўнага ідэалагічнага змагара з «грантасмокамі» Наталлі Уладзіміраўны Пяткевіч.
Дарэчы, апроч бежанцаў ТАА Уладзіміра Краўчанкі таксама займаецца пытаннямі ўсынаўлення беларускіх дзяцей-сірот.
Vova, 15:38, 1.02
То то они так носились с "торговлей людьми". Думал раньше, что работорговцы составляют конкуренцию "белорусскому государству", оказалось проще - ГРАНТЫ ООН!
amateur, 16:11, 1.02
Да ведаюць еўрапейцы ўсё. Яны лічаць, што яны іх "купяць," і гэтыя любіцелі грантаў ад улады ўжо не захочуць ад Еўропы адыходзіць...
Тихон, 16:15, 1.02
Да уж...Бедные дети лейтенанта Шмидта-отдыхают!...ed, 19:53, 1.02
Общество без морали, правители - казнокрады, церковь - на службе КГБ. Укради сегодня, укради у государства, укради у ближнего своего.
Боже, осталось ли в этой стране хоть что-то человеческое?