Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
06 Август 2025, 23:24:47
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 2 3 ... 5 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Развитие "демократии" в Беларуси.  (Прочитано 15385 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
vgorb
Почетный гродненец
*****

Репутация: +63/-4
Offline Offline

Сообщений: 1115


Я люблю этот Форум!

Просмотр профиля
« Ответ #0 : 22 Октябрь 2006, 00:29:43 »

Мілінкевіч салідарны з Казуліным  
20.10.2006 12:48
 

 
Аляксандр Мілінкевіч разам з кіраўнікамі апазіцыйных партый накіраваў ліст да Ірыны Казулінай, жонкі экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна, які цяпер знаходзіцца за кратамі і мае намер распачаць бестэрміновую галадоўку. Ліст падпісалі таксама Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін, Станіслаў Шушкевіч, Аляксандр Бухвостаў. Прапануем Вашай увазе тэкст ліста:

"Вельмішаноўная спадарыня Ірына,

перадусім дазвольце выказаць Вам поўную падтрымку, салідарнасьць і вялікую павагу за Вашую адвагу й цьвёрдасьць. Улада моцна пралічылася, калі спадзявалася Аляксандра Ўладзіслававіча паставіць на калені, а Вас – зламаць маральна. У абароне Аляксандра Казуліна як палітычнага вязьня мы з Вамі.

Для вызваленьня Аляксандра Казуліна, што для нас ёсьць абавязковая і прыярытэтная палітычная задача, як нам бачыцца, неабходна рабіць дзьве рэчы.

Па-першае, весьці інтэнсіўную нацыянальную і міжнародную кампанію салідарнасьці з А.Казуліным, дамагаючыся вызначэньня ягонага вызваленьня (як і іншых палітычных вязьняў) перадумоваю міжнародных кантактаў з гэтай уладай. Мяркуем, нямала ў гэтай справе ўжо робіцца ўсімі намі супольна.

Па-другое, трэба мяняць сытуацыю ў краіне ў цэлым, маючы ясную стратэгію, ставячы рэальныя задачы й няўхільна іх выконваючы. Найважнейшая задача цяпер – аб’яднаць намаганьні ўсіх дэмакратычных сілаў, зьберагчы патэнцыял набытых сёлета ўвесну новых актывістаў, скарыстаць кампанію г.зв. мясцовых выбараў для данясеньня да мільёнаў людзей праўдзівай інфармацыі пра становішча ў краіне, у тым ліку пра палітычных вязьняў. Толькі калі мы ўдала й скаардынавана правядзем гэтую кампанію, тады любыя нашыя наступныя крокі, у тым ліку і меркаваны Кангрэс, будуць мець вагу. А цяпер прыкладзем усе намаганьні, каб дэмакратычныя сілы, у тым ліку і БСДП(Грамада), дзейнічалі разам і даносілі да грамадзтва агульнае пасланьне. Такім чынам, прапанаваную А.Казуліным ідэю Кангрэсу мы вітаем, аднак прапануем скаардынаваць

У сувязі з гэтым мы падтрымліваем і іншыя прапановы А.Казуліна: даць супольную ацэнку вынікаў 10-гадовага панаваньня А.Лукашэнкі пасьля незаконнага рэфэрэндуму 1996 г., ініцыяваць альбо актывізаваць працэс міжнароднай праўнай ацэнкі прэзыдэнцтва А.Лукашэнкі, зьвярнуцца да С.Сідорскага з патрабаваньнем вызначыцца са сваім статусам.

Мы просім Аляксандра Ўладзіслававіча не пачынаць галадоўкі, а, наадварот, зьберагчы свае сілы й здароўе для барацьбы за дэмакратычную будучыню Беларусі. Са свайго боку запэўніваем, што зробім усё ў нашых магчымасьцях для хутчэйшага яго вызваленьня й для вяртаньня Свабоды ў Беларусь."

 

 
 


 
Записан
Страниц  : 2 3 ... 5 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,076 секунд. Запросов: 20.