Станіслава Шушкевіча абшукалі на беларуска-украінскай мяжы.Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі і лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч быў падвергнуты грунтоўнаму вобшуку з боку беларускіх мытнікаў 20 студзеня.
«Прагледзелі ўсё: змесціва несэсера, усе кніжкі, усе паперы, у гаманцы пералічылі ўсе грошы. Да прыкладу, у мяне ёсць свой спосаб складаць штаны так, каб яны не мнуліся; так мытнікі спачатку так ўзрадаваліся, намацаўшы кардонку: вырашылі, што я туды штосьці схаваў. Па выніках ператрусу быў складзены гіганцкі пратакол. Але нічога незаконнага ў мяне так і не знайшлі»
«Мяркуючы па таму, як усё адбывалася, зразумела, што шукалі нейкія паперы. Можа, думалі, што я штосьці для апазіцыі вязу. Самі афіцэры былі вельмі ветлівыя ў адносінах, пастаянна перапрашалі. Было відавочна, што робяць гэта яны не з сваёй ініцыятывы, а выконваюць распараджэнне»
Nic, 16:51, 20.01
Есть ещё младший Гаденыш, который организует репрессии на границе.
robinngud, 19:54, 20.01
говорите не по своей воле?
а завтра им прикажут в родных своих стрелять или расстрелять несогласных и они это с "Честью"выполнят. И по этому они и есть шавки усатого.
Кромвель, 20:47, 20.01
Падальщики! Да не завидную участь уготовал для себя и своего рода Лу.