Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
14 Август 2025, 07:22:33
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 61 62 64 65 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 408281 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #1860 : 20 Январь 2010, 22:53:09 »

Васіль Быкаў: "Тое, што робіцца зь беларускім ліцэем на працягу апошніх год, увогуле зразумела і зьяўляецца складовай часткай, я думаю, агульнай палітыкі ў адносінах да нацыянальнай культуры і беларускай мовы. І калі гэты ліцэй не зачынілі яшчэ некалькі год таму назад, дык толькі таму, што адклалі гэтую апэрацыю, каб яе расьцягнуць. Каб увогуле, мабыць, не рабіць шуму. Ну але я думаю, што барацьба ліцэістаў, выкладчыкаў усё-такі павінна прынесьці нейкі плён. І таму ўсімі даступнымі спосабамі трэба змагацца за родную мову".

http://nastaunik.info/files/f/144_sidarenka.doc
Беларускі гуманітарны ліцэй: Гісторыя стварэньня і барацьбы за існаваньне ва ўмовах  падпольнага  рэжыму.

                                     Этапы змаганьня за ліцэй.
    1997 год. Распараджэньнем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будынак БГАКЦ і ліцэю перадаецца ў распараджэньне Кіраўніцтва справаў Прэзыдэнта. Але, дзякуючы шматлікім акцыям пратэсту выкладчыкаў, вучняў і бацькоў, ліцэй застаўся ў сваім будынку на правах арандатара.
    1998 год. Пастановай Савета Міністраў БГАКЦ ператвараецца ў Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Робяцца спробы зьліць яго з іншымі ўстановамі адукацыі. Пэдкалектыў, вучні й бацькі другое лета запар праводзяць у пікетах. У выніку захаваўся толькі ліцэй, а выдавецтва й філіі ліцэю ліквідуюцца.
     2003 год.  Чарговай  Пастановай Савета    Міністраў  НДГЛ імя Якуба Коласа афіцыйна ліквідуецца. Прычына ліквідацыі - «аптымізацыя сыстэмы адукацыйных установаў». Трэцяе лета бацькі, выкладчыкі і ліцэісты праводзяць у барацьбе за ліцэй. Улады абяцаюць адкрыць на базе ліцэю імя Я. Коласа Мінскі гарадзкі гуманітарны ліцэй. (Гэтае рашэньне засталося існаваць толькі на паперы). Бацькі, вучні і педкалектыў прымаюць рашэньне працягваць заняткі без падтрымкі дзяржавы.
    Ад 2003 году і па цяперашні час Беларускі гуманітарны ліцэй  працуе без афіцыйнага статусу і падтрымкі.



http://чарт.org/bel/news/2003/08/07/licej
За разгромам Беларускага ліцэю стаіць Лукашэнка.

Аляксандар Лукашэнка нясе асабістую адказнасьць за закрыцьцё адзінага ў краіне Беларускага ліцэю. Менавіта гэта выцякае зь яго камэнтару да прызначэньня новага міністра адукацыі Радзькова. Лукашэнка заявіў літаральна наступнае: “Образование - это та сфера, которая дает духовную, интеллектуальную жизнь человеку. Поэтому здесь не то место, где оппозиция будет вить гнезда”.

http://чарт.org/rus/news/2003/06/27/end
Ликвидирован Национальный гуманитарный лицей.

В соответствии с постановлением правительства от 25 июня и приказом Министерства образования от 26 июня ликвидируется Национальный государственный гуманитарный лицей имени Якуба Колоса. Об этом сообщил заместитель директора лицея Лявон Борщевский на пресс-конференции 27 июня. По его словам, создана ликвидационная комиссия во главе с заместителем министра образования Казимиром Фарино, которая до 1 сентября должна провести работу по ликвидации учебного заведения. Здание лицея передается в коммунальную собственность города и в нем будет произведен ремонт. Преподаватели будут уволены. Тем из них, кто захочет работать в новом лицее (будет создан Минский городской гуманитарный лицей), предстоит пройти собеседование. Детям, по словам Борщевского, предложено самим определиться, где они будут учиться: в новом учебном заведении или в школах города...

http://75.125.122.107/bel/news/2003/06/03/kolas
Напад на Ўладзімера Коласа.

Вечарам 31 траўня трое маладых людзей зьдзейсьнілі напад на вядомага грамадзкага дзеяча, кінарэжысэра й пэдагога, аднаго з заснавальнікаў Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю Ўладзімера Коласа...

...Колас не выключае палітычнай падкладкі здарэньня. Нагадаем, што 28 траўня замест У.Коласа, аднаго з заснавальнікаў ліцэя, якім ён бязьзьменна кіраваў 12 гадоў, быў прызначаны новы дырэктар, што выклікала негатыўную рэакцыю ў выкладчыкаў, ліцэістаў і іх бацькоў. Скандальная сытуацыя вакол ліцэю не вырашана і да гэтага часу.

Рэжысэр Юры Хашчавацкі, камэнтуючы БелаПАН гэтае здарэньне, заявіў, што ў апошнія гады ў Беларусі склалася вельмі небясьпечная тэндэнцыя зьбіццья вядомых дзеячоў нацыянальнай дэмакратычнай інтэлігенцыі. “Прычым, калі ўявіць, што гэтыя напады праводзяцца выключна мясцовымі бандытамі, то прыдзецца канстатаваць, што яны ведаюць у твар вядомых дзеячоў навукі й культуры”, -- сказаў Хашчавацкі.
Записан
Страниц  : 1 ... 61 62 64 65 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,115 секунд. Запросов: 20.