У Гродне акупанты ў раскладзе руху цягнікоў замест Гродна-Парэчча пішуць Гродна-Учитель. Учитель - гэта назва якогасці садовага таварыства, астановачная кропка да якога знаходзіцца некалькі кіламетраў за Парэччам...http://www.svaboda.org/content/article/1828386.htmlПішам: “Гай” – чытаюць: “Рошча”.Набыткам галоснасьці стала дакладная запіска Нацыянальнага кадастравага агенцтва ў Дзяржаўны камітэт па маёмасьці адносна транскрыпцыі геаграфічных назваў у лацінкавым напісаньні зь беларускай і расейскай моваў. Шэраг адмыслоўцаў пасьпяшаліся заявіць, што неўзабаве ўсе назвы беларускіх гарадоў і вёсак перакладуць на расейскую мову. У агенцтве сьцьвярджаюць, што іх ня так зразумелі...агенцтва, падначаленага Дзяржкамітэту па маёмасьці, — рэгістрацыя геаграфічных назваў і аб’ектаў. Начальнік аддзелу інфармацыйных тэхналёгій і вядзеньня адзінага дзяржаўнага рэгістру Ўладзімер Немік кажа, што зьдзіўлены цікаўнасьцю да ведамства, якую ён лічыцць беспадстаўнай:
Мы гэтыя назвы рэгіструем, але мы іх не прысвойваем ...
“Гаворка пра дакладную запіску. Працоўны дакумэнт, які наша агенцтва накіравала ў Дзяржаўны камітэт маёмасьці ў якасьці адказу. Кадастравае агенцтва выказала сваё меркаваньне вышэйстаячай арганізацыі па пэўным пытаньні. Як гэтая запіска трапіла ў прэсу — увогуле незразумела. Па-другое, як можа паслужыць дакладная запіска, то бок меркаваньне адной арганізацыі, нагодай для такога вялізнага шуму? Гэта не нарматыўны акт, гэта нават не афіцыйны ліст. Гэта дакладная запіска, у якой выказанае меркаваньне. Чаму гэта стала набыткам галоснасьці і якое значэньне мае тое, што выказала арганізацыя, ад якой нічога не залежыць? Нас папрасілі выказаць сваё меркаваньне, паколькі мы зьяўляемся рэгіструючай арганізацыяй. Мы гэтыя назвы рэгіструем, але мы іх не прысвойваем”...
“Ну, яны трохі хлусяць, канечне. Там усё не зусім так. Я на самой справе даслаў ліст Макею і ў якасьці прыкладу прывёў канкрэтную чыгуначную станцыю ў накірунку Стоўпцы — Баранавічы. Адразу за Менскам была беларуская станцыя Гай. І яе, калі мы перавялі на беларускую мову ўсе шыльды, напісалі як Рошча. І дагэтуль аб’яўляюць Рошча. Я ўжо два гады з гэтым змагаюся, але нічога не магу зрабіць, хоць няма ў беларускай мове такога слова ўвогуле. І як мы цяпер Гудагай мусім называць — Рошча Гудаў, ці як яшчэ па-расейску? Так што такая тэндэнцыя ёсьць. Больш таго, я за тое, каб не было ў нас Акцябрскага раёну, пасёлку Акцябрскі і г.д. Нельга да такога спаўзаць. Так што, у прынцыпе, мы іх злавілі за жывое, і цяпер яны толькі выкручваюцца”...
Імя:: БР
22.09.2009 18:58
Националисты покричат 2-3 дня и успокоятся. Это уже давно все знают. Так что я не думаю, чтобы эти органы обращали какое-то на них внимание и как-то корректировали из-за них свою работу
Імя:: беларуска Горад:: г.МЕнск
23.09.2009 11:42
Спартоўцу.Пры чым тут людэі,
мы БЕЛАРУСЫ і жывем у БЕЛАРУСІ. Гай гэта ГАЙ, а рощы ў расеі. І ўсё гэта хітрыкі акупантаў, каб скаверкаць БЕЛАРУСКУЮ МОВУ, і ў чарговы раз падмануць неінфармаванага беларуса.
Імя:: Пол
24.09.2009 01:31
Так, 200 гадоў прымусовай русіфікацыі, а цяпер будзем дэмакратычна пытацца ў тых, каго за гэты час выхавалі. Тыповыя маскальскія штучкі. А як палічыць галасы тых, каго паклалі ў труну змагары за імпэрыя з гэтыя 200 з гакам гадоў? Іх лічыць трэба таксама.
Імя:: кениг Горад:: Калининград
24.09.2009 02:40
Сочувствую белорусам. Пора также переименовать фамилию Лукашенка в Корзинкина