Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
03 Декабрь 2025, 11:39:27
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Беларусь пад акупацыяй

Страниц  : 1 ... 55 56 58 59 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 421678 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
andrik_x1k
Почетный гродненец
*****

Репутация: +135/-20
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1181


пусто

Просмотр профиля
« Ответ #1680 : 25 Апрель 2009, 03:54:30 »

http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=25720

Міністр адукацыі Польшчы Катажына Халь пайшла насустрач палітпрызыўніку Івану Шылу.

Пару дзён таму маладзён звярнуўся да міністра суседняй дзяржавы з просьбай здаць апошні экзамен па ангельскай мове, перад якім Шылу адлічылі са школы ў Беларусі, каб атрымаць атэстат аб сярэдняй адукацыі.
«Няма ніякіх перашкодаў», – заявіла К.Халь.


Добавлено: 23 Апрель 2009, 07:45:53
http://www.svaboda.org/content/article/1612685.html
Калі б я быў папам рымскім.

Як чакаецца, 27 красавіка папа рымскі Бэнэдыкт XVI ўпершыню прыме Аляксандра Лукашэнку. Што б вы сказалі беларускаму кіраўніку, калі б былі папам рымскім?



Імя:: Фэрмэр Горад:: Менеанапаліс
21.04.2009 11:57
Што б я сказаў беларускаму кіраўніку, каб быў папам рымскім ?

Я б задаў Лукашэнку наступныя дзесяць пытанняў :

1. Чаму падманваеце сваіх суродзічаў ? Чаму не жывеце па сумленні ?
2. Чаму не паважаеце мову і культуру беларускага народа ?
3. Чаму учапіўся за ўладу ?
4. Дзе зніклыя суродзічы ?
5. Падпісваць указы аб растрэлах людзей прыносіць асалоду ?
6. Дзе Ірына Абельская, маці твайго трэцяга сына Мікалая ? Чым яна зараз займаецца ?
7. Чаму не развёўся з Галінаю ?
8. Чаму дазваляеш сваёй кодле ў форме паліцаяў і ў штацкім збіваць дзяцей і жанчын на вуліцах і плошчах беларускіх гарадоў?
9. Чаму не паважаеш роўнасці правоў людзей на веравызнанне ? Чаму пераследуеш неправаслаўных ?
10. Ці ведаеш сэнс і мэты Сусветнай дэклярацыі правоў чалавека і дзвюх канвенцыяў аб грамадзянскіх, палітычных і сацыяльных правах чалавека, што падпісала Беларусь ?

А напрыканцы сустрэчы параіў б :

Вярні грошы народу, пакайся за злачынствы і зыйдзі туды адкуль прыйшоў.


Кто такой "Фэрмэр Горад:: Менеанапаліс"?
задать? так сам(и) задай(те)...
и как-то медленно читается писанина, на русском быстрее было бы...
наверное проксю юзаешь Смеющийся

такие все прям уж патриоты-защитники Злой

бороться надо..., но не на форуме Злой , Гродненском
Записан

enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1577


Просмотр профиля Email
« Ответ #1681 : 25 Апрель 2009, 12:28:23 »

http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=25778
Кінастудыя дзяржаўнай бясьпекі

Актывіст незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Антон Русін паведаміў пра візіт людзей у цывільным да яго на працу.

«Цікавіліся акцыяй 26 га. Пыталіся хто за што адказны, у каго сцягі, хто працуе над сайтам… Больш за ўсё іх цікавіла акцыя «За незалежнасць» 14 траўня. Я больш маўчаў, а слухаў іх.
Яны размаўлялі па чарзе.
Пагражалі, што створаць праблемы на працы маёй маме, што яе звольняць. Пагражалі мне праблемамі на працы, маўляў, летам кантракт скончыцца.
Казалі, што ня буду працаваць ні тут, ні яшчэ дзе… Нікуды не паступлю.».
Людзі ў цывільным прапанавалі Антону даць інтэрв’ю перад камерай. Прычым, самому хлопцу на нейкія пытанні адказваць было б ня трэба.
«Кажуць: «Дасі нам інтэрв’ю на камеру. Распавядзеш пра фронт, кіраўнікоў. Каб я казаў, што цяпер нібыта шкадую, што стаў сябрам такой арганізацыі. Сказалі, што самі напішуць мне тэкст і скажуць, што і як трэба казаць. Я ад гэтага адмовіўся і яны мне зноў сталі пагражаць».

Записан
Doctor_Haider
Гродненец
**

Репутация: +4/-6
Offline Offline

Сообщений: 91

Просмотр профиля Email
« Ответ #1682 : 25 Апрель 2009, 13:29:36 »

Імя:: Фэрмэр Горад:: Менеанапаліс
21.04.2009 11:57
Што б я сказаў беларускаму кіраўніку, каб быў папам рымскім ?

Я б задаў Лукашэнку наступныя дзесяць пытанняў :

1. Чаму падманваеце сваіх суродзічаў ? Чаму не жывеце па сумленні ?
2. Чаму не паважаеце мову і культуру беларускага народа ?
3. Чаму учапіўся за ўладу ?
4. Дзе зніклыя суродзічы ?
5. Падпісваць указы аб растрэлах людзей прыносіць асалоду ?
6. Дзе Ірына Абельская, маці твайго трэцяга сына Мікалая ? Чым яна зараз займаецца ?
7. Чаму не развёўся з Галінаю ?
8. Чаму дазваляеш сваёй кодле ў форме паліцаяў і ў штацкім збіваць дзяцей і жанчын на вуліцах і плошчах беларускіх гарадоў?
9. Чаму не паважаеш роўнасці правоў людзей на веравызнанне ? Чаму пераследуеш неправаслаўных ?
10. Ці ведаеш сэнс і мэты Сусветнай дэклярацыі правоў чалавека і дзвюх канвенцыяў аб грамадзянскіх, палітычных і сацыяльных правах чалавека, што падпісала Беларусь ?

А напрыканцы сустрэчы параіў б :

Вярні грошы народу, пакайся за злачынствы і зыйдзі туды адкуль прыйшоў.


Я б например порекомендовал фермеру Вернуть американские деньги белорусскому народу. Покаятся за свои грехи. И вернуться наконец на родину, туды адкуль прыйшоу. И очень хотел бы услышать от самого фермера ответ на 1 вопрос.
Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1577


Просмотр профиля Email
« Ответ #1683 : 25 Апрель 2009, 21:18:30 »

http://www.svaboda.org/content/article/1615877.html
Кіношнікі-кадэбэшнікі ўварваліся на ўрок.

Супрацоўнкі КДБ прыехалі на заняткі у школу ў Менскім раёне, дзе працуе настаўнікам бацька актывіста-маладафронтаўца Вадзіма Ханяўкі, і пачалі здымаць яго на відэакамэру пры дзецях.
Записан
Andrey_P
Гость
« Ответ #1684 : 25 Апрель 2009, 21:46:39 »

Посмотрел профиль спадара enn, а там в графе "язык" значится Russian.  А нафиг эта комедия тогда? Хотя кто это читать то будет..
Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1577


Просмотр профиля Email
« Ответ #1685 : 26 Апрель 2009, 11:08:46 »

Адмарозкі зусім абнаглелі...

http://www.svaboda.org/content/article/1615471.html
Вянкі ад апазыцыі — непажаданыя.

Сёньня беларускія апазыцыйныя палітыкі Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька і Анатоль Ляўковіч наведваюць чарнобыльскія раёны Гомельшчыны.

Пакуль спадары Лябедзька, Калякін і Ляўковіч гутарылі на вуліцах зь людзьмі, раздавалі ім газэты “Народная воля” і “Товаріщ”, нехта невядомы скраў з мэмарыялу вянкі. Прастаялі яны ня болей як паўгадзіны...

“Гэта не якія там людзі звонку зрабілі. Зрабіла гэта ўлада. Чаму — ёй і самой, пэўна, невядома. Калі нехта ўшаноўвае памяць, дык гэта трэба ахоўваць, а не зьнішчаць. Я не разумею гэтых людзей, учынак вар’яцкі. Нейкая недарэчнасьць. Я ня ведаю, што й казаць”.




Добавлено: 26 Апрель 2009, 11:20:30
http://www.svaboda.org/content/article/1615512.html
“Жалобны” штраф для апазыцыянэра.

Сёньня ў Гомелі на вуліцы Цялегіна міліцыя затрымала сябра АГП Ігара Рэйзьліна. Ён меў пры сабе 2 тысячы абвестак пра заплянаванае на 26 красавіка ў абласным цэнтры жалобнае ўскладаньне вянкоў да чарнобыльскай капліцы.

Ігара Рэйзьліна апэратыўна адвезьлі ў суд Чыгуначнага раёну, які й аштрафаваў яго на 20 базавых велічыняў — 700 тысяч рублёў.



* 1E84167E-102C-40FE-88A2-64815C0C52B0_w397_s.jpg (29,83 Кб, 397x298 - просмотрено 299 раз.)
Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1577


Просмотр профиля Email
« Ответ #1686 : 28 Апрель 2009, 11:57:34 »

Акупанты знішчылі помнік герою антысавецкага падполля...

http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=25853
Пад Вялейкай знішчылі помнік герою антысавецкага падполля.

Чарговы акт вандалізму здзейснены акурат перад Радаўніцай: ва ўрочышчы Красны Беражок збурылі помнік Расціславу Лапіцкаму.
Ён стаяў на месцы расстрэлу патрыёта. Помнік – камень з мемарыяльным надпісам — вялейская грамада паставіла ўвосень 2008 года. Помнік асвяціў праваслаўны святар з вёскі Касута, адкуль быў родам і сам Лапіцкі і дзе ягоны бацька служыў праваслаўным сьвятаром.
Помнік бурылі магутнай тэхнікай. Засталіся сляды ад вялікага трактара і самазвала.
Надпіс на камені казаў: «У гэтым месцы растраляны РАСЦІСЛАЎ ЛАПІЦКІ (І.ІХ.1928 — 28.Х.1950), Змагар за незалежнасьць Беларусі». Ён стаяў на бетоннай падушцы, быў вагою некалькі тон, камень злучаны з бетонам металічнымі прутамі.
У 1948-1949 гадах Лапіцкі з сябрамі стварылі антысавецкую падпольную арганізацыю, якая распаўсюджвала ўлёткі. Яна пратрымалася некалькі гадоў, пакуль на яе след не выйшлі савецкія спецслужбы. Удзельнікаў адправілі гніць у канцлагеры, Расціслава як галоўнага арганізатара расстралялі. У Менску яшчэ жыве родная сястра Лапіцкага Вольга, у Касуце захавалася хатка Лапіцкіх.


http://www.yabloko.ru/news/2009/04/16
Резолюция Европейского Парламента от 2 апреля 2009 г. о европейском сознании и тоталитаризме

...
G. Поскольку миллионы жертв были депортированы, посажены в тюрьмы, подвергнуты пыткам и убиты тоталитарными и авторитарными режимами, существовавшими в Европе в 20-м веке; поскольку следует, тем не менее, признать уникальность Холокоста...
...
М. Поскольку важно также помнить о тех людях, которые активно выступали против тоталитарного правления и которых жители Европы должны  воспринимать как героев тоталитарной эпохи за их самоотверженность, верность идеалам, честь и мужество,
...
15. Предлагает провозгласить 23 августа Общеевропейским Днем памяти жертв всех тоталитарных и авторитарных режимов, памяти, которая должна чтиться с достоинством и беспристрастностью;
...
16. Убежден в том, что конечной целью раскрытия и оценки преступлений, совершенных коммунистическими тоталитарными режимами, является примирение, которое может быть достигнуто путем признания ответственности, просьбы о прощении и поисков морального обновления;
...


* Lapicki.jpg (72,55 Кб, 502x376 - просмотрено 297 раз.)
« Последнее редактирование: 29 Апрель 2009, 21:28:52 от enn » Записан
D-now
Настоящий гродненец
****

Репутация: +180/-3
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 961


— Говорят, юмор жизнь продлевает........

Просмотр профиля
« Ответ #1687 : 28 Апрель 2009, 12:42:08 »

Суки!!! Умрите!!! Неофашисты!!!


Предупреждение!
« Последнее редактирование: 28 Апрель 2009, 18:39:12 от politik » Записан

....Это тем, кто смеется, жизнь продлевает, а тем кто острит — укорачивает.

Я понял в чем ваша беда. Вы слишком серьёзны. Умное лицо еще не признак ума, господа. Все глупости на земле совершаются именно с этим выражением лица. Улыбайтесь, господа. Улыбайтесь!
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1577


Просмотр профиля Email
« Ответ #1688 : 29 Апрель 2009, 18:28:22 »

http://nn.by/index.php?c=ar&i=25882
Колю Лукашэнку вучаць па расійскіх букварах?

Меншы сын Аляксандра Лукашэнкі Коля падарыў Папу буквар. Звярнула ўвагу, што ён быў не на беларускай мове, як можна было б чакаць. І гэта нават не буквар на расейскай мове, які ўжываецца ў беларускіх школах. Ён чыста расійскі.Ягоны аўтар – расійскі педагог Надзежда Жукава, ён рэкамендаваны Міністэрствам адукацыі Расіі.
У беларускіх школах дзяцей вучаць чытаць па лемантарах Анатоля Клышкі і Надзеі Старажовай.





* pope090428.jpg (62,89 Кб, 600x450 - просмотрено 273 раз.)
« Последнее редактирование: 29 Апрель 2009, 20:53:02 от enn » Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1577


Просмотр профиля Email
« Ответ #1689 : 01 Май 2009, 23:36:57 »

http://www.svaboda.org/content/article/1619581.html
Магілёў: памятны знак ахвярам масавых расстрэлаў.

У Магілёве зьбіраюцца ўзьвесьці памятны знак на месцы масавага зьнішчэньня людзей за савецкім часам. Цяпер гэтае месца на праспэкце Дзімітрова, насупраць магілёўскага мясакамбінату, пазначанае драўляным крыжам. Яго тут усталявалі ў 1990 годзе актывісты дэмакратычных суполак гораду.

Ініцыявала ўзьвядзеньне памятнага знаку старшыня магілёўскай суполкі Таварыства ахвяраў палітычных рэпрэсіяў Ларыса Шукайла. Паводле яе, спачатку праект знаку разглядалі ў тапанімічнай камісіі гарвыканкаму:
“Прыйшлі да высновы, што сапраўды там трэба ставіць помнік, бо месца даўно вызначанае, а крыж састарэў. Сказалі дапрацаваць эскіз. Асноўная ідэя, каб увасобіць розныя канфэсіі, бо гэта агульная магіла, там расстрэльвалі людзей ўсіх нацыянальнасьцяў і веравызнаньняў”.

“Прыйшлі да высновы, што ў знаку не павінна быць рэлігійнай сымболікі. Замена павінна адбыцца на нейкі камень, альбо яшчэ на нешта. Вось за гэта ў асноўным усе й прагаласавалі. Трэба гэта месца будзіраваць, зьбіраць гістарычныя зьвесткі, каб там прозьвішчы былі”.


Расстрэльваць людзей у яру, каля неіснуючай сёньня вёскі Папоўка, пачалі бальшавікі яшчэ ў 1918 годзе...


Добавлено: [time]Sat May  2 21:22:30 2009[/time]
http://www.svaboda.org/content/article/1620142.html
За беларускую мову ў войску могуць запісаць у дэбілы.

...
Зьміцер Хведарук апавёў, што ў яго зноў пачаліся праблемы з-за таго, што ён размаўляе па-беларуску.
“Самы першы лекар, які правяраў маю прыдатнасьць да службы ў войску, быў псыхіятар, палкоўнік мэдычнай службы. Размаўлялі зь ім: я па-беларуску, ён – па-расейску. Раптам у яго зьмяніўся настрой. Ён амаль пачаў крычаць ня мяне, што я яго не паважаю, бо ён палкоўнік, а я толькі шараговы, што ён размаўляе са мной па-расейску, а нібыта зьдзекуюся зь яго, размаўляючы па-беларуску.
Ён спытаў мяне дзе я жыву. Я адказаў, што ў Менску на вуліцы Славінскага. Ён сказаў, што мой дом будавалі расейцы і таму я павінен размаўляць па-расейску.
У нашай краіне 90% людзей, як ён сказаў, размаўляюць па-расейску. Як я, увогуле, маю нахабства і права размаўляць па-беларуску.
Пагражаў мне, што напіша заключэньне, што я дэбіл, бо ня змог вывучыць расейскую мову.

 Показывает язык Показывает язык Показывает язык Показывает язык
« Последнее редактирование: 02 Май 2009, 22:24:19 от enn » Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1577


Просмотр профиля Email
« Ответ #1690 : 04 Май 2009, 10:04:17 »

Таварыства беларускай мовы звярнулася да акупацыйнай адміністрацыі аб стварэнні беларускамоўнага тэлевізійнага каналу... Смеющийся Смеющийся Смеющийся

http://nn.by/index.php?c=ar&i=25948
Трусаў гатовы заклікаць да збору подпісаў за стварэнне белмоўнага тэлеканалу.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю БелаПАН старшыня ТБМ Алег Трусаў.
Паводле яго слоў, у пачатку красавіка ён звярнуўся да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея з просьбай стварыць беларускамоўны дзяржаўны тэлеканал, бо яго адсутнасць пазбаўляе грамадзян цэласнай інфармацыйнай прасторы на роднай мове...




Добавлено: [time]Tue May  5 13:30:32 2009[/time]
Можна глядзець тэлевізар, можна хадзіць (калі маеш  Показывает язык  )  на працу ...
Нарыхтоўваць бярозавы сок, проста хадзіць у лес, хадзіць у лес з мэтай палявання ці нарыхтоўкі дроваў ці будматэрыялу, лавіць рыбу ў вадаёмах, сплаўляцца на лодцы па рэчцы... забаронена...


http://www.belradio.fm/by/54/news/2004/
Збіраць бярозавы сок можна пад наглядам лесніка.


http://www.svaboda.org/content/article/1620898.html
Хадзіць у лясы забаронена

http://21.by/papers?id=86594
Што варта ведаць пра рыбалоўства падчас веснавога нерасту?
« Последнее редактирование: 05 Май 2009, 14:32:51 от enn » Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1577


Просмотр профиля Email
« Ответ #1691 : 07 Май 2009, 11:24:50 »

Віктар Юшчанка хоча спрычыніцца да захавання беларускай мовы...

http://www.svaboda.org/content/article/1623010.html
Віктар Юшчанка нагадаў Лукашэнку пра мову.

На сёньняшніх перамовах у Гомелі з кіраўніком Беларусі, а пазьней у выступе перад журналістамі прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка падкрэсьлена гаварыў па-ўкраінску. Аляксандар Лукашэнка адказваў па-расейску.

“Мы гаварылі пра тыя актуальныя пытаньні, якія сёньня вынікаюць у жыцьці нацыянальных меншасьцяў. Мы абмяркоўвалі з Аляксандрам Рыгоравічам, што б мы маглі зрабіць у сфэры адукацыі. Мы зачапілі пытаньне, што ў 2009 годзе неабходна адкрыць катэдру беларускай мовы ў адным з унівэрсытэтаў Украіны. А магчыма, і не ў адным. Гэтым мы хочам падкрэсьліць, што мы з пашанай ставімся да жыцьця беларускай грамады, якая хоча зьберагчы сваю мову, сваю культуру і гісторыю”.
Аляксандар Лукашэнка на гэта адрэагаваў:

“Мова, школы, культура, помнікі — гэта была ініцыятыва Віктара Андрэевіча, яна нам вельмі патрэбная...”


Добавлено: 08 Май 2009, 23:15:52
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=26128
Афіцыйны Мінск баіцца беларусаў замежжа.

Сёння, 8 мая, Рэспубліканская мастацкая галерэя (вул. Казлова,3), што належыць Беларускаму саюзу мастакоў, адмовіла Згуртаванню беларусаў свету «Бацькаўшчына» ў прадстаўленні памяшкання для правядзення Пятага з’езда беларусаў свету.
У афіцыйным лісце, падпісаным дырэктарам прадпрыемства А. Зінкевічам, гаворыцца, што магчымасці прадставіць памяшканне ў арэнду няма «ў сувязі з дзеяннем раней заключаных дамоў арэнды».

Раней у прадстаўленні памяшкання адмовілі Палац Рэспублікі, Палац прафсаюзаў, ДК МТЗ, ДК МАЗ, актавая зала Лінгвістычнага ўніверсітэта, Дом афіцэраў і інш. Усяго, з сённяшняй, 18 адмоваў.
« Последнее редактирование: 08 Май 2009, 23:15:52 от enn » Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1577


Просмотр профиля Email
« Ответ #1692 : 12 Май 2009, 23:22:23 »

http://www.svaboda.org/content/article/1622711.html
Ульяна Захаранка: “Ну не паладзіў з царом… за што ж забіваць?”

7 траўня, у дзень 10-х угодкаў гвалтоўнага зьнікненьня былога міністра ўнутраных спраў Беларусі, генэрала Юрыя Захаранкі, прадстаўнікі дэмсілаў Гомельшчыны наведаюць ягоную маці Ульяну Рыгораўну Захаранку. Яна жыве ў мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёну. Сёлета ў лютым ёй споўнілася 85 гадоў, дзесяць зь якіх яна ўсё чакае зьніклага сына.

Я таксама думаю: ня можа быць, каб узяць і забіць чалавека. Ён жа нікога не абакраў, не забіў. Ну не паладзіў з царом…

Добавлено: 14 Май 2009, 19:40:37
http://www.svaboda.org/content/article/1731565.html
Парушэньні ў часе рэфэрэндуму - 1995

14 траўня 1995 году адбыўся рэфэрэндум па чатырох пытаньнях, прапанаваных А. Лукашэнкам:

«Ці згодны Вы з наданьнем рускай мове аднолькавага статусу з беларускай?»

«Ці падтрымліваеце Вы прапанову аб устанаўленьні новых Дзяржаўнага сьцяга і Дзяржаўнага эерба Рэспублікі Беларусь?»

«Ці падтрымліваеце Вы дзеяньні прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, скіраваныя на эканамічную інтэграцыю з Расейскай Фэдэрацыяй?»

«Ці згодны Вы з неабходнасьцю ўнясеньня зьмяненьняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць магчымасьць датэрміновага спыненьня паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадках сыстэматычнага ці грубага парушэньня Канстытуцыі?»
« Последнее редактирование: 14 Май 2009, 19:40:37 от enn » Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1577


Просмотр профиля Email
« Ответ #1693 : 16 Май 2009, 14:06:09 »

http://www.svaboda.org/content/article/1732365.html
Прысутнасьць Б. Хамайды “псуе гарадзкі краявід”.

Апазыцыянэра Барыса Хамайду зноў затрымалі ў Віцебску каля “сіняга дому” (вуліца Леніна, 28) дзе ён зазвычай распаўсюджвае незалежную прэсу...

Добавлено: 17 Май 2009, 10:04:01
Сёння на Ўкраіне дзень памяці ахвяраў рэпрэсій...
На ўстановах прыспушчаны дзяржаўныя сцягі, грамадзяне ўскладаюць кветкі ў мясцінах масавых растрэлаў...


На Беларусі ж акупанты руйнуюць мемарыяльныя мясціны, таемна знішчаюць усталяваныя памятныя крыжы і камяні, усталёўваюць помнікі катам...


* CFAEB27C-F6BD-4DF6-B2B8-C04EBFF218B4_w203_s.jpg (10,65 Кб, 203x152 - просмотрено 541 раз.)

* Pamjataem.jpg (146,81 Кб, 720x504 - просмотрено 629 раз.)
« Последнее редактирование: 17 Май 2009, 11:06:49 от enn » Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1577


Просмотр профиля Email
« Ответ #1694 : 21 Май 2009, 22:27:18 »

http://www.svaboda.org/content/transcript/1736313.html
“У Радзівілімонтах ужо ніколі ня будзе рамонту”


Пра трагедыю помніка сядзібна-паркавай архітэктуры клясыцызму ў Радзівілімонтах загаварылі 5 год таму, акурат у 215-я ўгодкі яго стварэньня. Хоць і ўнесены ў сьпіс архітэктурна-гістарычных помнікаў ды нібыта ахоўваецца дзяржавай, ён ужо тады, як пісалі, меў варты жалю выгляд...

...Наста: “Сядзіба была добрая. Парк зьнішчылі — усякія дрэвы былі, лавачкі. Пачалі бурыць 5 год таму — такая ўлада. Цяпер ніхто не ахоўвае, год 5, як ня бачыла ўчастковага, старшыню…”

...Спадарыні: “З аграгарадка не атрымалі нічога — абяцалі клюб адрамантаваць, ніхто ня чэшацца. Сыплецца-валіцца ўсё… У 95-м у клюбе было шмат людзей — больш за 100 квіткоў прадавалі. Заробак у нас 300 тысяч. Жывем, але ўжо не пад чырвонай зоркай. У мяне сын у Віцебск зьехаў. А раней лебедзі былі — зарасла саджалка, і ўляцелі…

...Панамароў: “Зьвярнуў увагу на саджалку зарослую. Паваленыя дрэвы — хто хоча, той і сек. У чынавенства плёвыя адносіны. Сёньня будынак, як пасьля аўганскай бамбёжкі, зусім не падлягае рэстаўрацыі. Парк з клёнаў, дубоў, ліп загаджаны, зарослы. Гэта беларуская разбураная Памяць…”


* Ruiny.jpg (58,73 Кб, 397x254 - просмотрено 525 раз.)
Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1577


Просмотр профиля Email
« Ответ #1695 : 24 Май 2009, 10:55:59 »

http://www.svaboda.org/content/article/1736470.html
Гедмін моцна расчараваны, як беларуская ўлада ставіцца да Курапатаў.

Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Джэф Гедмін на заканчэньне свайго візыту ў Менск сёньня наведаў мэмарыял ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў Курапаты і ўсклаў кветкі да крыжа “Пакутнікам Беларусі”.

Спадарыня Кляшторная — навуковая кіраўніца курапацкага мэмарыялу. Яна правяла Джэфа Гедміна ад крыжа “Пакутнікам Беларусі”, дзе ён усклаў кветкі, да лавы Клінтана, супраць якой невядомымі было ўчынена як найменей 12 актаў вандалізму, і крыжоў на магілах.

“Калі было дасьледаваньне, то было бачна, што прывозілі партыямі. І тут нават не было ніякай сыстэмы. Па гэтых раскопах бачна, што некаторыя людзі нават да суду не даходзілі, да турмы. А іх везьлі адразу сюды. Таму нават запасныя чаравікі з сабой нехта меў, нейкія іншыя рэчы. Яны нават ня думалі, што яны ня тое што на суд недзе патрапяць, а тым больш у магілу. Курапацкі лес хавае праўду пра беларускую культуру. Бо тут усіх слаёў культура пакоіцца. І пісьменьнікаў, і міністраў, і простых сялянаў. Сялянская культура наогул зьнішчана. І ўкрыжаванае гэта месца нездарма. І вось якраз па гэтым месцы, дзе скрозь яміны, прайшоў газаправод. Але ўсё яшчэ працягваецца разбурэньне магілаў”.


Наведаўшы Курапацкі лес, Джэф Гедмін падзяліўся сваімі ўражаньнямі:
тое, што вы мне расказалі пра ўладу Лукашэнкі і як яна ставіцца да гэтага месца — гэта проста займае дух, займае мову. ...

Цяжка ўсё гэта ахапіць розумам, мяне гэта вельмі кранула і ўсхвалявала. Застаецца відавочным, але глыбокім фактам тое, што немагчыма зразумець, дзе гэтая краіна і гэтае грамадзтва знаходзяцца сёньня...”
Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1577


Просмотр профиля Email
« Ответ #1696 : 27 Май 2009, 12:22:09 »

http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=26453
Беларусь пад нямецкай акупацыяй.

Рэжысёр Антон Цялежнікаў здымае дакументальны фільм «Беларусь пад нямецкай акупацыяй. 1941–1944». Стужка будзе складацца з трох частак па 30 хвілінаў...


Добавлено: 29 Май 2009, 09:10:34

http://nn.by/index.php?c=ar&i=26602
Адкрыты ліст міністру абароны Леаніду Мальцаву
Ад грамадзяніна Беларусі Уладзіміра Падгола.


І напрыканцы для вас дзьве навіны: адна прыемная, другая дрэнная.
Зь якой пачаць? Пачну з прыемнай. Я дару вам кнігу. Яна называецца «БЕЛАРУСЬ — НАША РАДЗІМА». Гэта кніжка для першакляснікаў, але вельмі незвычайная. Не сьпяшайцеся адкідаць кнігу, бо на вокладцы ёсьць яшчэ надпіс: «Падарунак Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку».
А зараз, падрыхтуйцеся да непрыемнай навіны. Набярыце паветра і раскрыйце кнігу на 30 старонцы. Расплюшчыце вочы і паверце ім.
Старонка называецца «Гісторыя і славутыя імёны бацькаўшчыны».
А ніжэй вы бачыце выяву газэты «Наша Ніва» і фотаздымак будынка, дзе месьцілася рэдакцыя «Нашай Нівы». Прэзыдэнт лічыць сваім абавязкам распавесьці першакласніку пра гістарычную падзею — выданьне нацыянальнай газэты.
А вось вашы афіцэры лічаць сваім абавязкам выкрадаць гэтую газэту з пошты вайскоўцаў.
Факты антыпрэзыдэнцкай антыпатрыятычнай дзейнасьці вашых падначаленых адносна «Нашай Нівы» наштурхнулі мяне на думку, што можа і па іншых кірунках прэзыдэнцкай ідэалёгіі вашы афіцэры ня ведаюць што твораць.
Перагарніце кнігу для першакласніка ад прэзыдэнта на старонку 28. Тут месьціцца фотаздымак Кастуся Каліноўскага. Напісана, што ён кіраўнік паўстаньня 1863 1864 гг. Праверце, калі ласка, ці распавядаюць вашы ідэёлягі вайскоўцам пра паўстаньне пад кіраўніцтвам Каліноўскага, пра зьмест «Мужыцкай праўды», тэкст якой зьмешчаны на старонцы прэзыдэнскага падручніка.
Раю вам зрабіць наступнае.
Закупіць кнігу «БЕЛАРУСЬ — НАША РАДЗІМА» «Падарунак Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку» і раздаць для вывучньня афіцэрам, якія займаюцца ідэялягічнай работай для вывучэньня. Потым прыняць іспыты. Выпісаць «Нашу Ніву» ва ўсе палітпакоі вайсковых частак і рэгулярна абмяркоўваць з вайскоўцамі матэр’ялы газэты.
Правесьці конкурс на лепшую вайсковую частку і даць ёй імя Кастуся Каліноўскага.
Параіць усім афіцэрам, якія маюць дзетак першакласнікаў ці унукаў, вывучаць кніжку для першакласніка ад прэзыдэнта разам з імі.
Жадаю вам посьпеху ў выхаваньні патрыятызму вайскоўцаў Беларусі...


 Смеющийся Смеющийся Смеющийся Смеющийся Смеющийся Смеющийся Смеющийся Смеющийся Смеющийся


* MINSK1941.jpg (100,07 Кб, 693x576 - просмотрено 561 раз.)

* kniga-nn.jpg (198,01 Кб, 500x338 - просмотрено 554 раз.)
« Последнее редактирование: 29 Май 2009, 10:16:46 от enn » Записан
брУтальныЙ
Несмотря на то, что я гениаленъ и идеаленъ, самокритика - тоже моя сильная сторона.
Губернатор
*****

Репутация: +3306/-26
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 10272


Вотъ за что я люблю себя, такъ это за всё.

S obrutalo Просмотр профиля WWW Email
« Ответ #1697 : 03 Июнь 2009, 12:12:38 »

Што б я сказаў беларускаму кіраўніку, каб быў папам рымскім ?

Я б задаў Лукашэнку наступныя дзесяць пытанняў :

1. Чаму падманваеце сваіх суродзічаў ? Чаму не жывеце па сумленні ?
2. Чаму не паважаеце мову і культуру беларускага народа ?
3. Чаму учапіўся за ўладу ?
4. Дзе зніклыя суродзічы ?
5. Падпісваць указы аб растрэлах людзей прыносіць асалоду ?
6. Дзе Ірына Абельская, маці твайго трэцяга сына Мікалая ? Чым яна зараз займаецца ?
7. Чаму не развёўся з Галінаю ?
8. Чаму дазваляеш сваёй кодле ў форме паліцаяў і ў штацкім збіваць дзяцей і жанчын на вуліцах і плошчах беларускіх гарадоў?
9. Чаму не паважаеш роўнасці правоў людзей на веравызнанне ? Чаму пераследуеш неправаслаўных ?
10. Ці ведаеш сэнс і мэты Сусветнай дэклярацыі правоў чалавека і дзвюх канвенцыяў аб грамадзянскіх, палітычных і сацыяльных правах чалавека, што падпісала Беларусь ?

А напрыканцы сустрэчы параіў б :

Вярні грошы народу, пакайся за злачынствы і зыйдзі туды адкуль прыйшоў.[/b]

Не думаю, что папа полезъ бы въ чью-то личную жизнь...
Записан

Я не оптимистъ и не пессимистъ. Я - горький пьяница. Мой стаканъ на половину джинъ и на половину тоникъ.
umnyj kak House M.D.
Гродненец
**

Репутация: +4/-0
Offline Offline

Сообщений: 61

Просмотр профиля Email
« Ответ #1698 : 04 Июнь 2009, 20:10:10 »

не думаю что кто-то сможет ответитьь на вопрос
1. Чаму падманваеце сваіх суродзічаў ? Чаму не жывеце па сумленні ?
Это что-то типа "За что ты убил Лору Палмер". Да ладно колхозник этот американский. Почему, вроде бы, интеллигентный человек ЕНН пересказывает вопросики этого неотёсанного колхозана?
Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1577


Просмотр профиля Email
« Ответ #1699 : 11 Июнь 2009, 21:41:30 »

http://bielarus-np.livejournal.com/
Вандалы ў пагонах зьнішчылі памятны крыж.

26-27 траўня супрацоўнікі Крупскай пракуратуры і міліцыі вырвалі крыж каля вёсак Вялікія і Малыя Жаберычы на Крупшчыне, які быў усталяваны ў памяць 55 зьнішчаных камуністамі мясцовых жыхароў.

Следчыя вывезлі крыж у невядомым кірунку, а таксама апытвалі мясцовых жыхароў пра тых, хто прывёз і усталяваў помнік...



* 051.jpg (46,62 Кб, 300x400 - просмотрено 480 раз.)

* 20090601-2_krest.jpg (75,67 Кб, 300x400 - просмотрено 550 раз.)
Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1577


Просмотр профиля Email
« Ответ #1700 : 14 Июнь 2009, 23:35:11 »

Не хапае "кадраў" для правядзення сумоўя ( фільтрацыі ) грамадзян Беларусі па палітычных поглядах... 

http://www.чарт.org/be/news/2009/6/12/19060/
Зачыненыя ўсе філіялы Інстытута кіравання і прадпрымальніцтва.


Міністэрства адукацыі Беларусі ў 2009 годзе пазбавіла ліцэнзіі ўсе філіялы Інстытута кіравання і прадпрымальніцтва.
Усе студэнты філіялаў у Барысаве, Маладзечне, Бабруйску і Светлагорску (а гэта каля 1500 завочнікаў) з 1 верасня 2009 года працягнуць навучанне ў галаўным офісе ў Менску.


Па словах супрацоўнікаў Інстытута кіравання і прадпрымальніцтва, міністэрства адукацыі Беларусі пазбавіла ліцэнзіі філіялы вну без тлумачэнняў.

Інстытут кіравання і прадпрымальніцтва ўтвораны ў 1993 годзе. Установа мае ліцэнзію міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, падоўжаную да 2014 года, і прайшло чарговую атэстацыю ў 2007 годзе.

У цяперашні час у інстытуце навучаецца больш за 7 тыс. студэнтаў на факультэтах мэнэджменту, улікова-эканамічным і правазнаўства, дзённай формы навучання і завочным аддзяленні, па шасці спецыяльнасцях: "Мэнэджмент", "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве", "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт", "Фінансы і крэдыт", "Сусветная эканоміка", "Правазнаўства".
Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1577


Просмотр профиля Email
« Ответ #1701 : 17 Июнь 2009, 11:14:42 »

http://www.svaboda.org/content/transcript/1752638.html
"Заробак, які атрымліваюць у калгасе ўзімку, — 20 тысяч!"

... “Мілавідзкая бітва 1863-га — самая значная падзея паўстаньня Каліноўскага супраць царскага ўраду. У самых Мілавідах заўсёды з навакольных вёсак прыходзяць моладзь, бабулі, дзядулі і апавядаюць, як яшчэ за польскім часам сьвяткавалі падзею. Віктарыну праводзілі па Мілавідзкай бітве ў гарадзкой газэце. Улады стрымана ставяцца, але калі мы назьбіраем подпісы, каб падрамантаваць помнікі, дык яны выконваюць...”

Увасобілася ўся наша гісторыя ў Мілавідах, бо з аднаго боку стаіць помнік царскім карнікам, з другога боку — каталіцкім змагарам за свабоду. І толькі ў найноўшай гісторыі беларусы паставілі, зрабілі на беларускай мове шыльду ў гонар паўстанцаў Кастуся Каліноўскага...”

Памянёныя помнікі знаходжу за чатыры дзесяткі км ад Баранавічаў уздоўж шашы Івацэвічы — Слуцак, амаль на ўскраіне раёну. Побач засьценак Каўпакі, адкуль ад сваякоў вяртаўся жыхар Мілавідаў, 50-гадовы спадар Палуянчык. Жыве, дарэчы, побач з вуліцай Паўстанцаў. Распавёў пра прыкры выпадак напярэдадні фэсту — зь беларускага каменя-валуна нехта сарваў бронзавую шыльду з надпісам.

Палуянчык: “Пакралі тую шыльдачку “за вольнасьць нашу і вашу”, дык на кардонцы начапілі па загаду старшыні сельсавета — “Квітней, Беларусь!” (Сьмех.)

...“Хто будзе жыць на вёсцы? Трэба пахаць, а ня жыць! І заробак, які атрымліваюць у калгасе ўзімку, — 20 тысяч! Так што лепш не запісвайце — як можна пражыць?! Сала з бульбай? А дзе яго ўзяць сваё? Скаціну трымаюць, але мала. Я яшчэ трымаю карову. А сьвінчо — кармоў не хапае, а купіць усё, дык невыгодна, бо дорага надта. Бульбу нават невыгодна — дарагая пасадка, абагнаць… Моладзь бяжыць зь Мілавідаў. Апошні выпуск 11 клясы — усе пяцёра ў горад паступаюць. А што тут рабіць больш?!”

...Баранавіцкі лясгас пілуе ў навакольлі асіну, бярозу, дуб, сасну, елку. Прычым пераважная частка таварнай прадукцыі дагэтуль адпраўляецца ў Польшчу, Прыбалтыку, Нямеччыну, Швэцыю, Расею і нават праз Рыгу — у ЗША. Усяго на 600 тысяч даляраў. Але дзіўная рэч: колькасьць высечанага лесу павялічваецца, экспартныя кошты на яго Міністэрства эканомікі павышае. А прыбытак лясгасу, а значыць — і заробкі людзей застаюцца ранейшымі...

...“Прадукцыя наша цэніцца — адпраўлялі фуры ў Бэльгію, Нямеччыну. А заробак слабы. У нас просты работнік атрымлівае 350—360 тысяч. А падлогавую дошку ўкладаць рэйкамі — марудная праца. А за зьмену 4—5 чалавек 7 кубамэтраў мусяць закаціць на тачках. А пачні з майстрам гаварыць — “звальняйся, мы не трымаем, ідзі назад у калгас”. Я працаваў на малакавозе 8 год. Узімку працы на машыне не было — пайшоў на трактар. А на трактары салому падвязеш — атрымліваеш у месяц 20 тысяч. Што ты купіш? Прыйшлося ісьці ў лясгас. У калгасе апошнім часам па 3 месяцы нават гэтыя капейчыны не плацілі…”

дэвіз, зь якім калісьці пад Мілавідамі змагаліся касінеры Каліноўскага — “за наданьне зямлі сялянам ды скасаваньне прыгону”.
“Зямлёй мілавідаўскія сяляне тады не валодалі, і сёньня ёй валодае калгас. А сяляне — толькі парабкі, якія ніякіх правоў ня маюць. Цяпер гэта проста рабы сыстэмы. Тое, што патрабавалі каліноўцы, гучыць актуальна. Няма і волі. Воля тады будзе, калі ўласнасьць. Тады будзе і нацыянальны гонар. Вось тады помнікі будуць ня памятнымі камянямі, а выхоўваць патрыётаў. І людзі будуць ганарыцца і самі ўскладаць кветкі…”




Добавлено: 17 Июнь 2009, 10:33:31
http://www.slonim.org/modules/sections/index.php?op=viewarticle&artid=17
Час абуджэння



* 16857035.jpg (24,7 Кб, 333x500 - просмотрено 440 раз.)
« Последнее редактирование: 17 Июнь 2009, 11:38:03 от enn » Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1577


Просмотр профиля Email
« Ответ #1702 : 22 Июнь 2009, 06:25:42 »

http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=26804
Лукашэнка: Мы павінны пралічыць наступствы далучэння Беларусі да Расіі.

А.Лукашэнка ў інтэрв’ю расійскім СМІ доўга тлумачыў, чаму ён супраць уваходжання Беларусі ў склад Расіі.
З ягоных словаў выходзіла так, нібы ён не супраць уваходжання ў склад Расіі ў прынцыпе, але гэтага не дапусцяць «самыя актыўныя, самыя амбітныя, самыя‑самыя адмарожаныя».

«Мы як кіраўнікі павінны пралічыць наступствы гэтага. Вось нават я, дапусцім, прымаю такое рашэнне, а што заўтра? Мала канфліктаў на Каўказе?..."

«З іншага боку, тут жа нашыя «адмарозкі», іх няшмат, няхай два, няхай тры працэнты, але гэта самыя актыўныя, самыя амбітныя, самыя‑самыя адмарожаныя ў любым грамадстве. Яны гатовыя развярнуць «нацыянальна‑вызваленчую вайну». Ім патрэбная падстава..."




* magazyn_polski090611.jpg (56,15 Кб, 339x480 - просмотрено 420 раз.)
Записан
Grodno lawyer
Гродненец
**

Репутация: +0/-0
Offline Offline

Сообщений: 168

S Просмотр профиля
« Ответ #1703 : 26 Июнь 2009, 17:11:37 »

Джонатан Мур: «Думайте о потенциале страны и верьте в народ Беларуси»
Я думаю, кожны ў Беларусі - прэзыдэнт або кандыдат у прэзыдэнты або той, хто ня мае ніякага намеру ісьці ў прэзыдэнты - мусіў бы бачыць у Злучаных Штатах прагматычнага партнэра, краіну, якая можа дапамагчы Беларусі застацца сувэрэннай і незалежнай, якая можа дапамагчы Беларусі выжыць і рухацца далей па шляху рэформаў у ХХІ стагодзьдзі. Я б хацеў, каб кожны ў Беларусі менавіта так глядзеў на Злучаныя Штаты.
http://grodno-potrebitel.org/index.php?option=com_content&task=view&id=1132&Itemid=1

Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1577


Просмотр профиля Email
« Ответ #1704 : 27 Июнь 2009, 00:17:04 »

http://www.чарт.org/bel/news/2007/07/06/pesnya
3 ліпеня Лукашэнка спяваў: “Милый друг, не скучай, ты меня не забывай…”
11:30, 06/07/2007

На канцэрце 3 ліпеня ў Менску, прысвечаным афіцыйнаму Дню Незалежнасці, Аляксандр Лукашэнка танцаваў з бландынкамі і падпяваў пад Валерыя Ляонцьева. Гэтыя кадры былі паказаныя на наступны дзень па Першым нацыянальным тэлеканале. У прыватнасці, у праграме «Панарама» было чуваць, што Лукашэнка задуменна паўтараў словы з вядомай песні расейскай поп-зоркі: «Милый друг, не скучай, //Ты меня не забывай …».

http://www.svaboda.org/content/article/784640.html
Лукашэнка аддае перавагу расейскім поп-выканаўцам, а сваіх – недаацэньвае
30.07.2004 14:09

Аляксандар Лукашэнка любіць віншаваць: на афіцыйным інтэрнэт-сайце прэзыдэнта зьмешчана 230 віншаваньняў, дасланых за ягоным подпісам за апошні час. Перадусім, віншавальныя тэлеграмы ляцяць у Расею...


На кожным “Славянскім базары” Лукашэнка з захапленьнем падпявае то Пугачовай, то Бабкінай, то скандальнаму Кіркораву, а сёлета стоячы пляскаў у далоні Мікалаю Баскаву. У мінулы чацьвер віншавальная тэлеграма паляцела ў расейскую сталіцу на адрас яшчэ аднаго сталага наведніка “Славянскага базару” – кампазытара Ігара Крутога...

Падаецца, што падобная дыспрапорцыя цалкам задавальняе кіраўніцтва краіны. Прыгадаю, што цягам аднаго тыдня Лукашэнка расплыўся ў камплімэнтах да расейца Крутога і спляжыў беларускія гурты “Нэйра дзюбель” і “Палац” – маўляў, усялякія там “дзюбелі” і “паласы”. Дык чаму ж кіраўнік беларускай дзяржавы аддае прыярытэт расейскім зоркам? Вось што думае кампазытар Эдуард Ханок:

(Ханок: ) “Што тычыцца Бабкінай, Пугачовай – яны ўсе былі ў Лукашэнкі на “Славянскім базары”. З Пугачовай на банкеце Лукашэнка стаяў побач, доўга яны размаўлялі. Натуральна, што ён іх падтрымлівае. І калі ў Ігара Нікалаева здарыцца юбілей, ён яго таксама павіншуе. Ён віншуе найперш тых людзей, якія зрабілі ўнёсак у “Славянскі базар”, бо гэта ягоны маральны гадаванец, гэта галоўнае музычнае мерапрыемства краіны. Калі б гэта была музыка нейкая іншая – скажам, народная ці элітарная, ён бы нікога не віншаваў...”

http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=26708
Рыбак і Лукашэнка спяваюць «Купалінку»


Каментары:

Антолий напiсаў(ла)
Чэрвень 2, 2009 у 20:15

Лукашенко с какими-то новыми кралями сидит!
Ждем появления Николая II
Рыбак умница, но то что он обратился к фюреру его не красит!




* lukarybak_020609_300x200.jpg (29,15 Кб, 300x200 - просмотрено 412 раз.)
Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1577


Просмотр профиля Email
« Ответ #1705 : 30 Июнь 2009, 11:05:53 »

http://nn.by/index.php?c=ar&i=27134
Гарадзенцы ганарацца Быкавым, але не афішуюць гэтага.   Грустный Грустный Грустный


Украінская вёска Вялікая Севярынка мае музей, абеліск і вуліцу імя народнага пісьменніка Беларусі. А ў Гродне, дзе Васіль Уладзіміравіч жыў больш за трыццаць гадоў, музей месціцца ў маленькім пакойчыку плошчай пятнаццаць метраў.

У Гродне музей Васіля Быкава размешчаны ў маленькім пакойчыку плошчай пятнаццаць метраў па адрасе вуліца Савецкая, 31...

...музей па вуліцы Савецкай адчынены дзякуючы высілкам і сродкам энтузіястаў (кіраўнік — ветэран Вялікай айчыннай вайны, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Мікалай Мельнікаў). Большасць яго арганізатараў — людзі сталага веку, яны ведалі Васіля Быкава, мелі зносіны з ім і не хочуць, каб была забытая менавіта гэтая старонка гісторыі Гродна...

...Пакуль дагэтуль нічым не азначаныя, стаяць паваенныя будынкі рэдакцыі газеты «Гродзенская праўда», дзе Васіль Быкаў працаваў карэктарам, затым літаратурным кансультантам. Дамы па вуліцы Свярдлова і вуліцы Вялікая Траецкая, дзе ён жыў разам з сям’ёй, будынак мастацкіх майстэрняў, дзё ён пачынаў працаваць адразу пасля вайны, будынак адміністрацыі філармоніі (вуліца Савецкая), дзе быў карэктарам...


* bykau090617.jpg (15,77 Кб, 290x256 - просмотрено 369 раз.)
Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1577


Просмотр профиля Email
« Ответ #1706 : 04 Июль 2009, 12:21:54 »

http://www.чарт.org/be/news/2009/6/30/19641/
Партнерша Лукашенко по танцам: «Думала, если наступлю на ногу президенту -- оторву себе ногу»

На бал выпускников, который прошел в пятницу во Дворце Республики, попали лучшие студенты страны: почти 300 активистов, отличников и спортсменов. Александр Лукашенко назвал молодых людей элитой и пожелал отлично прожить свою жизнь.

Потом зазвучал «Студенческий вальс», и Лукашенко закружил в танце с красавицей-брюнеткой. «Комсомольская правда в Беларуси» решила узнать, в каком районе Беларуси после распределения начнет свою счастливую взрослую жизнь девушка, танцевавшая с белорусским правителем.

...Знаю, что отбирали из человек восьми, смотрели наши характеристики, фотографии. Даже что-то наподобие кастинга было. Это ведь такой ответственный момент для всего университета и министерства! Все решилось в последний момент. За день до бала на меня приехали посмотреть из Администрации президента, а прямо перед баллом показали замминистру образования: «Вот эта девочка будет танцевать с президентом». Та одобрительно кивнула головой...

...Я знала, что нельзя быть в босоножках, нос и пятка обязательно должны быть закрыты. Университет выделил мне премию, чтобы купила что-то приличное. Я купила одно платье, очень удачное, васильковое. Коктейльный такой вариант. Но решили, что для танца с президентом оно неподходящее. Тогда я нашла ткань в горошек, на подъезде увидела телефон портнихи, отнесла ей. Решила, что должно быть что-то воздушное...

Каментары:
Amo, 11:29, 30.06
Ну что вы так ругаетесь на отличницу боевой и политической подготовки. Наверняка на счёт оторванных ног ей намекнули товарисчи в штатском из администрации президента. Не думаете же вы, чтобы она в конце танца пырнула последнего диктатора ножиком ?

ъъъ, 11:38, 30.06
меня поразил маразм с выбором платья!?!
а по поводу ноги....слов нет !
хотя судя по тому что проводился кастинг, то наверняка его проводили не только по внешним и профессиональным данным - содержание черепной коробки явно изучали...и выбрали самое подходящее...
Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1577


Просмотр профиля Email
« Ответ #1707 : 07 Июль 2009, 22:52:54 »

http://nn.by/index.php?c=ar&i=27163
З нецярпеннем чакаюць прыходу Расіі?

Каментары:

youras, 18:05, 18.06
Улыбка))
у нашым мястэчку восень,
i прыхаднi розныя лазяць па хатах,
тыцкаюць пальцамi ў сала
i наводзяць свае парадкi...


Зелик, 22:02, 18.06
Зря вы так наезжаете на дятловцев. Дятлово, хоть и районный центр, но находится среди глухих лесов. Поэтому народ там немного оторванный от мира. Ну а Гезгалы не что иное как место дислакации 376-го ракетного полка (в советские времена). Думаю некто оставшийся там из росиян решил смастерить себе маленькую родину.







* fota090618.jpg (30,5 Кб, 550x373 - просмотрено 664 раз.)
Записан
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1577


Просмотр профиля Email
« Ответ #1708 : 10 Июль 2009, 21:58:40 »

http://nn.by/index.php?c=ar&i=27527
Лукашэнка на 3 Ліпеня: Мы з Расіяй адзін народ.

...«Не слабне імкненне праціўнікаў беларуска-расійскай інтэграцыі ўбіць клін у нашы адносіны, — заявіў Лукашэнка. — Я неаднаразова казаў і яшчэ раз падкрэслю, і хачу, каб гэта пачулі найперш расіяне і кіраўнікі Расіі: Беларусь не гандлюе дружбай з Расіяй, мы — брацкія народы, мы — адзін народ...»

Міхаліна напiсаў(ла)
Лiпень 5, 2009 у 9:56
І гэта наш "гарант Канстытуцыі і незалежнасці"? Без каментароў. Ад Драздоў да Навінак не так ужо далёка. Пара ў падарожжа!


http://nn.by/index.php?c=ar&i=27517
Парад прымаюць два Лукашэнкі.

Витязь напiсаў(ла)
Лiпень 3, 2009 у 13:01
А Лукашенко всё-таки играет в игры с Европой...
Он сознательно все 15 лет уничтожал белорусскую самоидентичность. И сейчас всячески это подчёркивает: нет белорусов, есть один народ, со знаком качества... белорусско-российская интеграция бла бла бла, в день то независимости...

Валацуга напiсаў(ла)
Лiпень 3, 2009 у 13:35
Яшчэ бы маманю Мікалая \"медсястрой\" туды, і камплект ражаных быў бы поўным..

Кнехт напiсаў(ла)
Лiпень 3, 2009 у 18:19

СЫНЫ ПАЛКА

Шчасця вадаспад,
немач стаўбняка -
мы глядзім парад,
што ўчыніў Лука.

Устаноўкі "Град",
Побач ЗээРКа...
Прынялі парад
два "сыны палка".








* Lukaszenka%20i%20Kolia.jpg (54,34 Кб, 600x463 - просмотрено 4628 раз.)
Записан
Sashka_Ivanov
Почетный гродненец
*****

Репутация: +72/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1092


Proton Monster

Просмотр профиля
« Ответ #1709 : 10 Июль 2009, 22:28:38 »

жесть  Смеющийся
Записан

КУЗОВНОЙ РЕМОНТ!
Страниц  : 1 ... 55 56 58 59 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,329 секунд. Запросов: 19.