Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
18 Август 2025, 02:59:29
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Страниц  : 1 ... 58 59 61 62 ... 92 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Беларусь пад акупацыяй  (Прочитано 409162 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
enn
Почетный гродненец
*****

Репутация: +45/-2
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 1579


Просмотр профиля Email
« Ответ #1770 : 28 Сентябрь 2009, 22:49:27 »

http://www.svaboda.org/content/article/1824978.html
Беларускую мову выгналі з садка.

Дзіцячы садок № 5 у Глыбокім заставаўся апошняй беларускамоўнай дашкольнай установай. Але бацькам паведамілі, што з гэтага тыдня “беларускую мову адмянілі”...

“Я прыходжу па дзіця, а выхавацелька кажа: усё, мы пераходзім на расейскую мову. А садок лічыцца беларускім, і вось цяпер яны дзяцей калечаць. Усе кніжкі ў іх па-беларуску, а размаўляць будуць па-расейску. Ну як такое можа быць? Ужо нельга сказаць “дзякуй” ці “да пабачэньня”, толькі “спасибо” і “до свидания”. Я сказала ім : “Мая ўнучка як гаварыла, так і будзе гаварыць!”...

Загадчыца садка ня стала хаваць, што выконвае пажаданьні бацькоў, адно што прасіла не агучваць ейнае імя па радыё:

“Сёньня бацькі — нашы галоўныя “заказчыкі” ў адукацыйна-выхаваўчым працэсе. І мы ня можам ім адмовіць. Сёньня мы арганізацыя, якая абслугоўвае попыт бацькоў. Яны замаўляюць — а мы мусім выконваць! Вось так пастаўлена сёньня гэтае пытаньне, і ўсё, што замаўляюць бацькі, мы выконваем, вось і ўсё!”

Спадарыня загадчыца ніводнага разу не згадала, што садок № 5 — не прыватная, а дзяржаўная ўстанова, якая ня мусіць кіравацца адно толькі прыватнымі пажаданьнямі.

...“СШ № 3 раней была беларускамоўнай, а побач былі два беларускамоўныя садкі, № 5 і № 6. Але як толькі пайшоў з пасады дырэктар Віталь Рыгоравіч Гарановіч, які настойваў, каб школа была толькі беларускай, пачаўся зваротны працэс. Беларускую мову ў нас адмянілі. Хто вучыўся па-беларуску, той давучваецца, але зразумела, што праз год-два-тры яна стане цалкам расейскамоўнай”...
Записан
Страниц  : 1 ... 58 59 61 62 ... 92 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,106 секунд. Запросов: 20.