Акупанты не дрэмлюць...http://nn.by/index.php?c=ar&i=29111Аляксей Сюдак: Мы знайшлі і камень, яго трэба толькі вывезці.1 верасня, на дзень нараджэння героя антысавецкага змагання Расціслава Лапіцкага, на месцы ягонага расстрэлу пад Вілейкай, ля вёскі Красны Беражок, усталяваныя крыжы.
— Пакуль мы не можам паставіць зноў памятны камень у гонар Лапіцкага. Знішчыць яго лёгка, а нам ставіць вымагае шмат сілаў і сродкаў, – кажа адзін з ініцыятараў стварэння мемарыялу Аляксей Сюдак. — Таму вырашылі паставіць крыжы.
У планах — зрабіць у гэтым месцы мемарыял памяці героям змагання за незалежнасць. Тым, чые магілы акупанты наўмысна хавалі, каб не было куды ўскласці кветкі.НН: Аляксей, а камень, які стаяў на месцы расстрэлу Лапіцкага, адшукаць удалося?
АС: Так, знайшлі. Яго вывезлі за горад і закідалі смеццем. Пакуль забраць яго ў мяне не хапае фізічных магчымасцяў. Патрэбен кран, транспарт. Але мы пастараемся вярнуць камень на папярэдняе месца.
НН: Ты думаеш, што ў тых, хто вывозіў камень Лапіцкаму, не падымецца рука знішчыць крыжы?
АС: Няма ўпэўненасці, што гэтыя крыжы не знішчаць. Але актывісты будуць іх аднаўляць штораз, як гэта рабілі літоўцы на Гары крыжоў.
http://nn.by/index.php?c=ar&i=29405У Вілейцы зьнішчылі крыжы на месцы расстрэлу Лапіцкага.У чацьвер прадстаўнікі ўладаў зьнішчылі тры крыжы на месцы расстрэлу кіраўніка пасьляваеннага антыкамуністычнага падпольля на Смаргоншчыне і Мядзельшчыне Расьціслава Лапіцкага – паведамляе сайт Vialejka.org.
Крыжы былі ўстаноўленыя 1 верасьня, а 9 верасьня, у сераду, асьвечаныя. Да таго, як грамадзкія актывісты паставілі крыжы, на месцы расстрэлу Расьціслава Лапіцкага стаяў памятны камень, але ён таксама быў зьнішчаны.
У часе ўстаноўкі крыжоў старшыня Вілейскай суполкі Партыі БНФ і рэдактар газеты «Волат» Аляксей Сюдак прадбачыў, што крыжы могуць знішчыць. Ён абяцаў, што актывісты будуць іх аднаўляць шторазу, як гэта рабілі літоўцы на Гары крыжоў.