enn
|
http://www.svaboda.org/content/Article/1514436.htmlУтрыманьне Хведарука ў турме – нязначнае парушэньне закону Добавлено: 22 Март 2009, 16:14:50 http://www.svaboda.org/content/Transcript/1514088.htmlАляксей Марачкін: “Мастацтва хістае троны!” ...Беларусі, дыктатар нават блазна не дапускае блазна гаварыць праўду, не дапускае творцу, таму што ён адчувае: трон пахісьнецца, бо сьмех, іронія — гэта магутная зброя. Калі я стварыў карціну «Расейская частушка», то яе не прымалі на выставы, я меў непрыемнасьці з боку чыноўнікаў, таму што на карціне — яўныя асацыяцыі з тым, што робіцца ў Беларусі сёньня... Добавлено: 22 Март 2009, 16:24:05 http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=24627Ворагі народу, пятая калона, вашывая апазіцыя...«як толькі мы паспрабавалі дамовіцца з еўрапейцамі і працэс гэты пайшоў у патрэбным кірунку, то гэта выклікала ў іх істэрыю. У іх ці то па п’яні, ці ад нейкай дурноты ўсё гэта палезла праз вушы, праз іншыя месцы, праз усе дзіркі. Некаторыя вялікія дзеячы, якіх мы з турмаў павыпускалі, вызвалілі, ажно верашчаць у адкрытую, што трэба патрабаваць ад уладаў, ад Лукашэнкі, ціснуць, цкаваць у гэты час крызісу»... «Ім нехта падкідае ідэю, і яны пачынаюць плявузгаць. Вось гэта пазіцыя нашай вашывай апазіцыі». «Гэта не апазіцыя, гэта «пятая калона», гэта ворагі беларускага народа». Добавлено: 22 Март 2009, 16:59:43 http://www.svaboda.org/content/Article/1509060.htmlСкрадзеная краіна ...замах на сваю асабістую прастору беларус успрымае балюча. Вядзецца не пра абстрактныя дэмакратычныя правы чалавека, а пра тое, што належыць мне пэрсанальна. Уяўляеце, напрыклад, што вы вяртаецеся дахаты, а там пабываў бяз вашага ведама нехта чужы? Можа, і ня скраў нічога. Мо й не было чаго красьці. Але адчуваньне апаганенасьці сваёй прасторы, свайго маленькага сусьвету балюча адбіваецца ў людзкім сэрцы.
У маю электронную паштовую скрыню, што на Тут, непрачытаныя лісты не прыходзяць. То бок новыя лісты, не чытаныя мною, пазначаюцца як ужо чытаныя. Ня мною. Хіба кожны ўжо беларус сутыкаўся з ускрытымі паштовымі капэртамі, перагледжанымі пасылкамі. Паштаркі толькі вінавата ўсьміхаюцца, просячы ўсё ж расьпісацца за бандэроль, якую ўжо нехта ператрос ды крыва заклеіў назад, нават ня дбаючы пра супадзеньне штэмпэляў… Спачувальна ўздыхаючы, яны аддаюць табе пасылачку. Усім усё ясна. Адчуваньне, што ў цябе нешта скралі, застаецца.
Як ня выкрасьліш, не перапішаш у нашай гісторыі і таго, што ў нас скралі амаль усё, што было магчыма — людзкія жыцьці і сьвятыя абразы, музэйныя і архіўныя скарбы, памяць і славу. У нас адабралі, зьнішчылі, пусьцілі парахном амаль усё, што нам было дарагім — геніяльныя творы, храмы, палацы, курганы. Дзіва, што ёсьць яшчэ што й сёньня апаганьваць, рабуючы храмы і музэі. Што можа біць мацней у беларускае сэрца? Дзіва — ня тое, якое мы займаем сёньня месца. Дзіва — тое, што мы наогул ёсьць.
Мне спачуваюць на мытнях, у паліклініцы, у падатковай інспэкцыі, у пад’ездах. Бо мною паўсюль ужо шматкроць пацікавіліся. Застаецца ўсьміхацца, адводзячы вочы. Спачуваюць беларусы. Бо гэта цалкам супраць нашай прыроды — зазіраць цераз плячо, чытаць чужыя лісты, здаваць на аналіз палітычнае добранадзейнасьці сваю сьліну, здымаць адбіткі пальцаў у людзей. Тыя, хто руліць, хочуць пераламаць саму нашую натуру й натуральную гідлівасьць да зграйнага йснаваньня. Але ўсім усё ясна…
Усё ўсім ясна — чаму, напрыклад, у нашым краі нішчацца бязьлітасна й несупынна памяткі мінуўшчыны. Бо начальства прадае дзялкі, на якіх яны стаяць, тым, хто болей заплаціць. Яму, начальству. Усім ясна, чаму ў такім ганебным стане нашая мова. Ясна, дзеля чаго няможна ў нашай краіне голасна ўслаўляць Беларушчыну. Ясна, чаму не раскрытыя справы пра выбухі ў Віцебску і ў Менску. Ясна, чаму ня могуць уздыхнуць вольна тыя, хто жыве сваім одумам і сваёй ініцыятываю.
Часам здаецца, што ўжо прайграна ўсё. Не застаецца ў Беларусі тэмаў, у якіх бы гучала нота аптымізму. Чаго б тое ні тычылася — месца мастацтва ў беларускім грамадзтве, ролі асьветы і адукацыі, помнікаў старасьветчыны ці лёсу нашага лесу. У нас скрадаюць і нашую спадчыну, і нашую будучыню.
|