enn
|
На Украіне сёння Дзень Памяці ахвяраў галадамору 1932-1933 гадоў. Кіраўнікі Польшчы, Літвы, Латвіі, Грузіі прысутнічалі на цырымоніі памяці ахвяраў галадамору. У сувязі з добраупарадкаваннем лініі Сталіна Лукашэнка прысутнічаць не змог...
|
|
|
|
enn
|
http://nn.by/index.php?c=ar&i=21654Віншаваньне старшыні Рады БНР з Днём Герояў.Дарагія браты і сёстры! Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю Вас з угодкамі Слуцкага Збройнага Чыну! Раблю гэта аднак сёньня з пэўным смуткам. Што сказалі б нашыя слаўныя случчакі, калі б пабачылі, што 88 гадоў пасьля іхнага Збройнага Чыну, калі яны былі гатовыя памерці, каб жыў наш край — вольная і незалежная Беларуская Народная Рэспубліка — мы ўсё яшчэ ў няволі. Так, у няволі, дарагія Суродзічы. Дасюль мы ня зьдзейсьнілі ідэалаў, выказаных у Акце 25 Сакавіка! За выняткам беларускай моладзі, якую я вітаю ад глыбіні сэрца, людзі нашыя, наш народ, яшчэ ўсё жывуць у страху, яшчэ ўсё ня ведаюць сэнсу словаў СВАБОДА, ВОЛЯ, ЛЮДЗКАЯ ГОДНАСЬЦЬ. Абы выжыць да заўтра, абы ня страціць працу, абы ня страціць пэнсіі — вось ідэалы пераважнай бальшыні нашага народу 88 гадоў пасьля Слуцкага Збройнага Чыну. А маглі б мы быць, як нашыя вольныя суседзі, народам паўнавартасным, часткаю Эўразьвязу, жыць заможна і годна, вырашаць свой лёс не ў залежнасьці ад волі дыктатара і ягоных паплечнікаў, а ў залежнасьці ад агульнага свабоднага волявыяўленьня — так як найлепш для ўсіх нас — каб дзеці нашыя і ўнукі ганарыліся сваім краем, а не стараліся за ўсякую цану яго пакінуць з надзеяй, што знойдуць шчасьце на чужыне. Але для таго, каб дамагчыся свабоды і дабрабыту, нам трэба памятаць нашых герояў, любіць Беларусь так, як яны яе любілі, і верыць, як гэта казаў новаабраны прэзыдэнт Злучаных Штатаў падчас свае выбарчай кампаніі, што «Так, мы можам!» Ці ж мы горшыя за народы вольных краінаў сьвету? Мы ня горшыя, дарагія Суродзічы, але магчыма мы яшчэ не зразумелі, што будучыня нашая ў нашых руках. Што толькі мы можам зрэалізаваць высокародныя ідэалы нашых слаўных продкаў случчакоў. Жыве Беларусь! Iвонка СУРВІЛЛА, Старшыня Рады БНР
|
|
|
Записан
|
|
|
|
enn
|
http://www.svaboda.org/content/Article/1351007.htmlА.Пушкін: “Трэба любіць свой народ...” Пушкін: Учора прыяжджала здымачная група “Белсату”, і мы пайшлі да аднаго з гэтых герояў. Лёша Біруля, 20 гадоў, высокі – 172 сантымэтры ростам, дужы хлопец, які, дарэчы, лепш за ўсіх бегаў і даганяў мяне і моцна піхаў, а тады ўжо астатнія набягалі і піналі нагамі. І вось зайшлі мы да яго ў хату – так зьнянацку, адразу. Там нас сустрэла веруюшчая праваслаўная маці, якая думае аб Царстве Нябесным – яна, дарэчы, ходзіць у нашу Бобрскую царкву. Там было яшчэ двое яго братоў і сясьцёр маленькіх, ад розных мужоў. Яны беларусы, але прыежджыя. І вось я кажу – Лёша Біруля дома? Яна, ад нечаканасьці, яшчэ не пасьпеўшы падрыхтавацца кажа: “Так, дома”. Ну вось, ён выходзіць, мы настаўляем камэру, запальваем сьвятло, і я задаю пытаньне – Лёша, ну ты герой, цяпер зараз пакажуць па скрынцы, па “Белсату”, скажы калі ласка – чаму ты такі жорсткі? І вось тут разгубленасьць гэтага чалавека, ён там пачынае гаварыць: “Ды я вас ня знаю, ды я вас ня біў, ды я нічога...” І гэта пасьля споведзі, калі я напісаў адмову ад узбуджэньня крымінальнай справы. Ну а потым я яму такія наіўныя пытаньні пачаў задаваць – “А дзе ў вас партрэт Максіма Багдановічіа? А чаго вы ня любіце беларускую мову?” На што маці праваслаўная кажа: “А мы не вешаем портреты людзей живых и мёртвых у себя дома, у нас только иконы...” Шупа: А што гавораць людзі ў Бабры пра гэтае здарэньне? Пушкін: Ну пра гэта, вядома, ведаюць. Першая акалічнасьць тая, што гэтая хлопцы, канешне, мяне ня ведалі. Гэта праўда. Вырасла новае пакаленьне – яму абсалютна ня трэба мастацтва. Усе хадзілі ў Бобрскую школу, дзе дырэктрысай была лютая ненавісьніца беларускай мовы і культуры Шэкун Яўгенія Аляксееўна. Яна – жонка расейскага акупанта падпалкоўніка Шэкуна, які абслугоўваў ракеты СС-20, якія Шушкевіч вывеў з базы “Крупкі-2”.
Ракеты выведзеныя, а жонкі гэтых ваенных і гэтыя ваенныя засталіся ў Беларусі. Яны ва ўсіх такіх маленькіх гарадках Беларусі, асабліва Ўсходу, пазаймалі ўсе гэтыя пасады – дырэктароў школ, інструктараў раённых аддзелаў культуры, начальнікаў аддзелаў культуры, загадчыкаў сацыяльных службаў. Мужы іхныя, адстаўнікі, як заўсёды – ахоўнікі, мянты, прадпрымальнікі. І вядома, больш чым за восем гадоў яе дырэктарства вось такія вырасьлі хлопцы.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Bitzer_SV
Гость
|
Православные, Пушкин... Кто следующий в очереди у Белсата? А как Белсат переводится? Может белстанисты?
|
|
|
Записан
|
|
|
|
enn
|
http://www.svaboda.org/content/Article/1353148.htmlЛукашэнка будзе абараняць правы чалавека. Парайце як? Днямі Аляксандар Лукашэнка заявіў: “Мы павінны разьняволіць чалавека, лібэралізаваць нашае жыцьцё, зрабіць яго больш свабодным для чалавека... Неабходна забясьпечыць прастору ў эканоміцы, каб людзі маглі больш апэратыўна і свабодна дзейнічаць, каб іх нічога ня стрымлівала”. Камэнтары наведнікаў “Свабоды”: Імя:: Віктар Горад:: Пінск 26.11.2008 11:09 Калі б Лукашэнка сапраўды захацеў абараняць парвы чалавека, дык вызваліў бы беларусаў ад сябе. Пайшоў бы на пэнсію унукаў і сыночка гадаваць. А найперш хай абароніць права свайго Міколкі на маму... Імя:: юрыст Горад:: Гомель 26.11.2008 11:27 У якасці парады Лукашэнку раю ратыфікаваць як мага скарэй Еўрапейскую Канвенцыю аб правах чалавека і асноўных свабодах. Тады нам яго дапамога ужо будзе не патрэбна, нас ад яго абароніць Еўрапейскі Суд у Страсбургу. Імя:: Павел 26.11.2008 12:41 1. Свабодны /не такi як у Жданах-кантраляваны/ РЫНАК ! 2. Вольная ПРАСА i TV. 3. Зьнесьцi абавязяк прыпiскi. 4. Ратыфікаваць Еўрапейскую Канвенцыю 5. Ушанаваць адраведнымi уставамi у шырокiм сэнсе БЕЛАРУСКАСЬЦЬ у Беларусi. На пачатак! Імя:: Ганна 26.11.2008 13:21 Лукашэнка і правы чалавека - несумяшчальныя з'явы. Самае лепшае, што ен можа зрабіць - пакаяцца, папрасіць прабачэнне ў свайго народу за гвалт над правамі чалавека,над беларускай мовай, гісторыяй, сцягам і г.д.Але ж і на гэта ен не здольны. Бог яму суддзя! Імя:: Лявон Горад:: Oulu 26.11.2008 14:21 Каб нешта яму параіць, трэба ведаць - хто для яго з'яўляецца чалавекам? Імя:: Вітаўт Горад:: Менск 26.11.2008 16:38 Во дзіва. Хочаце каб воўк не еў мяса! Хай бы Лукашэнка зрабіў min: выканаў сваю Канстытуцыю і беларуская мова была дзяржаўнай. Імя:: Лявон Горад:: Гомель 26.11.2008 16:47 Дыктатар-лiбэрал! Гэта нешта новае. Раней не было веры слaвам, а зараз дык проста дзiуна. Куды яно усё рухаецца? Аказваецца, нiхто не ведау "галоуную задачу прэзыдэнта"! Ну, цяпер стане лягчэй. Імя:: Снежны Ч Горад:: які перамог фашызм 26.11.2008 17:48 "Лукашэнка будзе абараняць правы чалавека." гэта як? сам сябе асудзіць і пасадзіць? Імя:: Фрабел 26.11.2008 19:21 Чалавеку можна верыць, але ніяк не Лукашэнку. Гэта пустыя словы, хітрыкі,разлічаныя на тых,хто яшчэ не зразумеў сапраўдную сутнасць дыктатара.Ён ніколі і нічога добрага не зрабіў для беларусаў, толькі зло і зло.Ён саўсёды будзе думаць толькі аб адным - каб не трапіць за краты за садзеяннае, за цяжкія злачынствы. Таму будуць такія закідоны і працягвацца злачынствы абавязкова будуць. Чалавекам ён не стане !!! Імя:: Васiль 26.11.2008 20:23 З яго абаронца правоу чалавека,як з асла генералiciмус.14 год ён ламау рукiкi,рэбры,кiдау у турмы,зарывау у магiлы. Імя:: Віталь 26.11.2008 19:04 Магчыма я праспаў і цапер першага красавіка?
|
|
|
Записан
|
|
|
|
enn
|
http://nn.by/index.php?c=ar&i=21852Сёньня — Дзень Слуцкага збройнага чыну. 88 гадоў таму, 27 лістапада 1920 г., на Случчыне распачаліся баявыя дзеяньні супраць бальшавікоў, якія пасоўваліся з усходу.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
enn
|
http://www.svaboda.org/content/Transcript/1353990.html“Дараваньне нашаму ўладару цалкам магчымае”. ...тэлевізар, у кадры вярхоўны ўладар, ён сумным голасам кажа, што вельмі стаміўся... Стаміўся ад нянавісьці нашай, стаміўся ад таго, што загналі ў кут... І просіць забыць ягонае сьвецкае імя ды ведаць: нарадзіўся іншы чалавек – сьвяты манах Піцірым, а ў Жыровіцкім прытулку зьявіўся новы насельнік... Далей – гудзе вецер за сьценкамі кельлі, хістаецца полымя сьвечак, а чалавек пад гэта думае, доіць кароў, выкідвае гной ад іх, увесну прыбірае сад, падразае дрэўцы, ускопвае градкі...
|
|
|
Записан
|
|
|
|
|
enn
|
http://nn.by/index.php?c=ar&i=22058«Нацысцкая акупацыя 1941 1944. Праблемы выжывання». 9 снежня ў 17.00 у офісе Партыі БНФ (пр т Машэрава, адбудзецца «круглы стол» на тэму «Нацысцкая акупацыя 1941 1944 гг. Праблемы выжывання». У межах сустрэчы запланавана прэзентацыя 8 серыйнага украінскага дакументальнага фільма «Вайна і мір». Бяруць удзел гісторык Ігар Кузняцоў, кінарэжысёр Вадзім Святлоў, публіцыст Якаў Басін.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
enn
|
http://nn.by/index.php?c=ar&i=22089Ціснуць за неўступленне ў БРСМ 5 снежня навучэнец 10 класа сярэдняй школы №1 г. Докшыцы Павал Малюжанец быў выкліканы на гутарку да адміністрацыі школы ў асобе дырэктара Уладзімера Арцімёнка і намесніка дырэктара па выхаваўчай працы Святланы Вялічка... Кажа Павал Малюжанец: «Выклікалі пасярод урока, завялі ў кабінет дырэктара і пачалі ўдваіх мяне пераконваць і запалохваць праблемамі з навучаннем. Але ўдалося адстаяць сваю пазіцыю. Думаю, зараз будзе ціск з боку адміністрацыі школы. Радуе, што аднакласнікі амаль усе на маім баку – чакалі мяне пад дзвярыма кабінета дырэктара, пакуль ішла размова»...
|
|
|
Записан
|
|
|
|
enn
|
Такім чынам усё выбарчае заканадаўства і самі “выбары” пад акупацыяй – фікцыя. І грамадзяне Беларусі дарэмна гуляюць у гэтую гульню. Будзе магчымасць галасаваць “галосна” імяннымі бюлетэнямі ( павінен стаяць нумар як на дакументах строгай справаздачнасці) – тады яшчэ можна хадзіць на выбары. Працэдура галасавання мне бачыцца такой: - прыходзіш на участак; - даеш пашпарт і кажаш, што хацеў бы прагаласаваць галосна; - табе выдаюць два бюлетэні пад адным нумарам (яны рознага колеру); - бюлетэні аднолькава запаўняюцца і чырвоны апускаецца ў скрыню для галасавання; - сіні бюлетэнь забіраецца з сабою і можа быць перададзены палітычнай партыі для паралельнага падліку галасоў; - у выпадку праблемаў з адмарозкамі заўсёды можна пераправерыць вынікі галасавання па імянных бюлетэнях шляхам апытання выбарцаў...http://www.svaboda.org/content/Article/1338105.html20 мільёнаў рублёў за фальсыфікацыю http://www.svaboda.org/content/Article/1355788.htmlАпытваць сьведкаў суд не дазволіў. Судзьдзя адмовілася апытваць сьведкаў, якія пісьмова пацьвердзілі, што галасавалі за Івана Шэгу. Пры гэтым яна спаслалася на тое, што ў Беларусі, згодна з законам, існуе таямніца галасаваньня.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
enn
|
http://www.svaboda.org/content/Article/1357438.htmlАкупаваны суд. Менскі Цэнтральны суд, 40 хвілін да пачатку працэсу. Заходжу ў будынак былога Беларускага ліцэю разам з мужчынамі ў чорных скураных і балёньневых куртках. Відаць, у маім чорным паўпаліто я мала чым адрозьніваюся ад гэтых наведнікаў, якіх зайшло ў суд болей за 20 чалавек.
У вэстыбюлі галоўны зь іх, які зьнешне ад астатніх нічым не адрозьніваецца, дае каманду: “Разьмеркавацца па ўсіх чатырох паверхах, стаць на ўваходзе ў судовую залю”. “Можа, яшчэ на дах верталёт выклікаць?” — жарт аднаго спэцназаўца ў цывільным патанае ў грукаце ног па лесьвіцы.
У судовай залі, дзе будзе праходзіць працэс, ужо болей за 30 юнакоў. Пытаюся, што ведаюць пра Аляксандра Баразенку:
“Не, мы пра яго нічога ня ведаем”.
“Мы прыйшлі самі. А навошта пры нас выкладчык? Проста нам далі магчымасьць прыйсьці паглядзець, як ідзе ў Беларусі суд”.
“Мы з БАТУ, Беларускі аграрны тэхнічны ўнівэрсытэт. Тэхналёгія лесанарыхтоўкі. А якая ў нас група — якая вам розьніца?”
Выкладчык студэнтаў, які адмовіўся сябе назваць, праз хвіліну паспрабаваў вырваць у мяне лічбавы фотаапарат, на які ішоў запіс інтэрвію. Калі спыніць інтэрвію не ўдалося, выкладчык паклікаў міліцыянта.
“Трэба адабраць фотаапарат і зьнішчыць відэазапіс! Будзе скандал, калі запіс паставяць у інтэрнэце!” — пераконваў міліцыянтаў выкладчык. Аднак ахоўнікі абмежаваліся тым, што выдалілі мяне з суду.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
enn
|
http://nn.by/index.php?c=ar&i=22154Цюхай адсюль. Сакратар менскага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі і галоўны спецыяліст БРСМ Цэнтральнага раёна Менска Уладзімір Цюхай прывёў у Цэнтральны суд каля 30 студэнтаў, каб у залу паседжанняў не змаглі прайсці праваабаронцы і актывісты апазіцыі.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
enn
|
http://www.svaboda.org/content/Article/1358309.htmlПратэст пад “апазыцыйнымі” парасонамі. Віцебскія актывісткі Алена Залеская і Антаніна Піванос зладзілі ў цэнтры Віцебску пікет, пратэстуючы супраць таго, што ўлады адмаўляюцца рэгістраваць грамадзкую арганізацыю пэнсіянэраў “Наша пакаленьне”.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
enn
|
http://nn.by/index.php?c=ar&i=22180Першы год працы «Белсату» быў удалым. Першы год працы спадарожнікавага тэлеканала «Белсат» быў удалым, заявіла ў інтэрв’ю БелаПАН яго дырэктар Агнешка Рамашэўская.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
Gastroler
|
http://www.svaboda.org/content/Article/1358309.htmlПратэст пад “апазыцыйнымі” парасонамі. Віцебскія актывісткі Алена Залеская і Антаніна Піванос зладзілі ў цэнтры Віцебску пікет, пратэстуючы супраць таго, што ўлады адмаўляюцца рэгістраваць грамадзкую арганізацыю пэнсіянэраў “Наша пакаленьне”. а шо там за бантик такой у бабки?!
|
|
|
Записан
|
Пью,курю и дебоширю. Стажирую , дорого.
|
|
|
enn
|
"Калі такія людзі становяцца непатрэбнымі, то гэта сведчыць, што сённяшні рэжым не мае права на існаванне - ён у зло беларусам."http://nn.by/index.php?c=ar&i=22203Прафесара Андрэя Каляду звольнілі з Акадэміі мастацтваў. Прафесар Беларускай акадэміі мастацтваў Андрэй Каляда звольнены з працы за супрацоўніцтва з «Свабодным тэатрам» і літаратурныя пераклады. Прафесар вядомы ў Беларусі як вядучы ў краіне спецыяліст па сцэнічнай мове, чыімі падручнікамі і дапаможнікамі карыстаецца не адно пакаленне студэнтаў, і як перакладчык на беларускую мову твораў Дастаеўскага, Буніна, Набокава, Салжаніцына, Пастарнака. Сёння на рахунку Андрэя Каляды 26 кніг, да выдання рыхтуюцца яшчэ тры: пераклады абраных твораў Івана Буніна, складанка з трох раманаў нобелеўскіх лаўрэатаў і выданне беларускай і брытанскай драматургіі...
|
|
|
Записан
|
|
|
|
enn
|
http://www.svaboda.org/content/Article/1359263.htmlГазэта “Ніва” — у краме канфіскату. У памежным з Польшчай раённым цэнтры Бераставіца ў мэблевай краме прадаюць газэту беларусаў Польшчы “Ніва”, якая выдаецца ў Беластоку. 41 асобнік газэты патрапіў у продаж з мытні як канфіскаваны тавар. Газэту перадалі ў краму з мытні, як і іншыя канфіскаваныя тавары...
|
|
|
Записан
|
|
|
|
|
dzergal
Новенький
Репутация: +0/-0
Offline
Сообщений: 3
|
напоминаю про название темы, скажите, кто реально считает что Беларусь под окупацией? свои высказывания пршу аргументировать!!!
|
|
|
Записан
|
|
|
|
yri_2
|
А как можно по-другому назвать 3-4 срока, если это не оккупация, то что?
|
|
|
Записан
|
.
|
|
|
Сварог
|
напоминаю про название темы, скажите, кто реально считает что Беларусь под окупацией? свои высказывания пршу аргументировать!!!
оккупирована. но не президентом.
|
|
|
Записан
|
Настоящий Русский тот, кто не курит и не пьёт!
|
|
|
|
enn
|
Это тебе, это опять тебе, это всё время тебе... http://nn.by/index.php?c=ar&i=22291Пачалася акцыя індывідуальных прадпрымальнікаў. 13:11 З'явіліся расцяжкі, усе на чысцюткай рускай мове: «В трудные времена для государства предприниматели были и будут надежной опорой для народа», «Перспектива за предпринимателей», «Задушить тысячи, чтобы процветали единицы!», «Новые условия для ИП - достойный вклад в мировой кризис».Амаль усе ўдзельнікі трымаюць самаробныя сцяжкі, дзе на белым тле напісана "Предприниматели Беларуси".
|
|
|
Записан
|
|
|
|
enn
|
http://www.svaboda.org/content/Article/1361748.htmlУ Віцебску зноў зьнік помнік Сувораву. Цяпер назаўсёды. Бюст расейскага фельдмаршала стаяў у двары дома № 28 на вуліцы, якая носіць імя Суворава. Цяпер ён зьнік разам з пастамэнтам. Бюст ня меў мастацкай каштоўнасьці, але быў знакамітым у Віцебску дзякуючы вядомаму апазыцыянэру Ўладзімеру Плешчанку, цяпер ужо нябожчыку. У 1998 годзе спадара Плешчанку абвінавацілі ў крадзяжы бюста, які аднойчы зьнік са свайго пастамэнту і празь некалькі дзён быў знойдзены ў адным з суседніх двароў. Уладзімер Плешчанка стаў падазраваным у злачынстве яшчэ й таму, што ён негатыўна выказваўся на адрас расейскага военаначальніка, якога лічыў захопнікам і катам беларускага народу. Пакуль працягвалася сьледзтва, апазыцыянэр амаль 7 месяцаў правёў і ізалятары часовага ўтрыманьня. Суд ня змог даказаць ягоную віну, і Плешчанку вызвалілі.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
enn
|
http://www.svaboda.org/content/Article/797213.htmlУ Менску сабраўся ўсеславянскі зьезд. Фактычна ўвесь пэрсанал канцэртнай залі “Менск” быў заняты абслугоўваньнем дэлегатаў. Уваход у памяшканьне быў перакрыты аховай. Нават адміністрацыя ня мела магчымасьці патрапіць у залю, дзе вялося пленарнае паседжаньне. Подступы да залі ахоўвалі казакі ў сваёй уніформе, але без папах і шашак.За тыдзень да адкрыцьця зьезду яго арганізатар, старшыня “Беларускага славянскага камітэту” Сяргей Касьцян заявіў, што невядомыя распаўсюджваюць чуткі пра тое, што ў дні працы зьезду адбудзецца ўзброенае паўстаньне супраць Аляксандра Лукашэнкі (  ). Дэлегаты зьезду з розных краінаў пачалі тэлефанаваць у аргкамітэт і пытацца, ці сапраўды гэта так. Спадар Касьцян вельмі хваляваўся, што гэтыя чуткі напалохаюць дэлегатаў і яны не прыедуць. Але, як цьвердзіць Сяргей Касьцян, трывога была беспадстаўнай. (Касьцян: ) “Ніякага ўплыву яны не аказалі, усе людзі прыехалі, нягледзячы ні на што, проста ня сталі нават зьвяртаць увагі. Разумныя людзі, яны ж разумеюць, што такога ня можа быць”. (  ) Тым ня менш, на зьезд у Менск не прыехалі шэраг вядомых асобаў. Сярод іх касманаўт Пётра Клімук, украінскі пісьменьнік Барыс Алейнік, расейскі дэпутат Дзьмітры Рагозін, лідэр КПУ Пятро Сіманенка, старшыня аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Кірыл, архіяпіскап Львоўскі і Галіцкі Аўгустын і дзяржсакратар саюзу Беларусі і Расеі Павал Барадзін.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
enn
|
"Дасягненні" Леаніда Фармагея ня маюць тэрміну даўнасці...http://www.svaboda.org/content/Article/871405.htmlКазакі ўзнагародзілі кіраўніка віцебскай міліцыі. Начальніка Віцебскай абласной управы МУС Леаніда Фармагея Ўсебеларускае аб'яднаньне казацтва ўзнагародзіла ордэнам Сталіна. Паводле віцебскага атамана Васіля Раманенкі, палкоўнік міліцыі ўганараваны “за бездакорную службу ў праваахоўных органах, асабісты ўнёсак у ахову правапарадку і з нагоды 70-годзьдзя ўтварэньня Віцебскай вобласьці”. Леанід Фармагей быў прызначаны на пасаду кіраўніка віцебскай міліцыі ў леташнім сакавіку. Раней ён працаваў у Менску начальнікам управы грамадзкай бясьпекі і міліцыі спэцыяльнага прызначэньня МУС. За час працы ў Віцебску адной з апэрацыяў узнагароджанага ордэнам Сталіна палкоўніка Фармагея стаў разгон бардаўскага фэсту “Аршанская бітва-2007”. На загад Фармагея ў апэрацыі былі задзейнічаныя міліцэйскія структуры трох раёнаў вобласьці.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
enn
|
http://www.svaboda.org/content/Article/1361739.htmlКазакі з нагайкамі патрулююць Паставы. Пастаўская філія грамадзкай арганізацыі “Белорусское казачество” пачала дапамагаць міліцыі сачыць за правапарадкам. Цяпер мясцовых казакоў у форме ды з нагайкамі можна ўбачыць і ў кавярні, і на дыскатэцы ў вясковым клюбе, і побач з інспэктарамі ДАІ. Пастаўскі атаман Аляксандар Зазулін кажа, што гэтая дапамога абсалютна бясплатная і дабрачынная. “Я родам з Дону, я расеец. Але калі даваў прысягу, то я казаў: „Клянуся быць верным праваслаўнай веры, беларускаму народу і яго прэзыдэнту“. Нам за гэта ніхто грошы ня плаціць. Казакі дзяжураць па начох, з 8-й вечара да 2-й ночы, разам зь міліцыянтамі, з супрацоўнікамі ДАІ. У іх ёсьць пасьведчаньні „дружыньнікаў“ па ахове правапарадку ў Рэспубліцы Беларусь. Яны маюць адно сацыяльныя гарантыі — „Дзяржстрах“ застрахаваў іхнае жыцьцё і здароўе, на выпадак траўмаў ці чаго такога. Каб хаця б нейкія гарантыі былі”. У Паставах сапраўды шмат былых вайскоўцаў, але далёка ня ўсе лічаць мэтазгодным працягваць “службу” ў казацкім войску. Былы камандзір авіяпалка Ўладзімер Бароўка: “Я самалёт на шаблю вырашыў не мяняць! І ўвогуле, калі ў Паставах зьявіліся казакі, то ўсе спачатку падумалі, што, можа, здымаецца кіно: нашыўкі, залатыя пагоны, грудзі ў крыжах, нагайкі, лампасы… А атрымалася нейкая дадатковая сілавая структура. Міліцыі ў Паставах і так дастаткова, і мне здаецца, што гэта самі казакі імкнуцца падкрэсьліць уласную важнасьць і значнасьць. Ну, і неяк ня вяжацца гэта ўсё зь беларускай гісторыяй”. Уладзімер Бароўка згадвае, што казацкія палкі зазвычай прысылалі на Беларусь, каб расправіцца з тутэйшымі паўстанцамі. Ягоны зямляк спадар Іван зь мястэчка Лынтупы прыводзіць канкрэтныя гістарычныя факты — да прыкладу, згадвае трагічны лёс Андрэя Баболі, якога ў 1939 годзе далучылі да ліку сьвятых, шанаваных у беларускіх каталікоў і ўніятаў: “Казакі на Беларусі пакінулі крывавыя сьляды. Ёсьць прыклад Андрэя Баболі, якога закатавалі казакі — зь яго і скуру жыўцом зьдзіралі, і шашкамі секлі. Усё гэта апісана і вядома. Цяпер яны ў нас парадкі наводзяць. І калі яны „дружыньнікі“, хочуць дапамагаць міліцыі, дык пры чым тут форма, шашкі і нагайкі?” Імя:: Mikola Горад:: z BSSR 20.12.2008 07:36 Гэтыя быдлякі прывалакліся ў Беларусь з пад Каўказу, бо там ім мусульмане спаці не даюць, а працаваці яны гультаі, ганіце вон іх з Беларусі разам з бандай Лукашэнкі, бо Грузію яны аграбілі, цяпер чарга за беларусамі. Яшчэ ў часы ВКЛ беларускія князі іх лавілі як бандыкаў і сажалі на калы за рабаўніцтва і гвалты, а цяпер іх чэкісты нагналі з Расеі каб захапіці Віцебскую губернію з расейскімі пашпартамі і гадзіць Латвіі, Літве. Імя:: навіцкі 20.12.2008 12:53 У нас кажуць, што казакі на Беларусі ўсё адно што янычары ў Баўгарыі. Гэта папросту пятая калёна, створаная пад патранатам Бальшова Начальніка, зь ягоных вуснаў слова "браты" не сыходзіць. Вось табе шчэ адна "брацкая" акупацыйная армія, што складаецца са здрайцаў.
|
|
|
Записан
|
|
|
|
enn
|
Хацелі патурбаваць “асінае гняздо”... Але нашчадкі “жалезнага Фелікса” таксама не дрэмлюць. Лукашэнка плаціць за гэта ім грошы... Але яны ведаюць, чым гэта для іх скончыцца...http://www.svaboda.org/content/Article/1361771.htmlНевядомыя схаплі Фінькевіча, зьбілі й выкінулі ў полі. Лідэр руху “Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч быў выкрадзены невядомымі людзьмі ў цывільным. Артур расказаў “Свабодзе”, што выйшаў з пад’езду свайго дому й адразу адчуў удар па нагах. Яму нацягнулі на твар шапку й пацягнулі ў мікрааўтобус, ён толькі пасьпеў крыкнуць “Дапамажыце!”. Артур расказаў, што яго вазілі каля трох гадзінаў і ўвесь гэты час зьбівалі. Пасьля адабралі дакумэнты і ўсе рэчы й выкінулі з завязанымі рукамі з машыны. Артур не надта верыць, што можна нават будзе зняць пабоі. «Білі вельмі прафесійна, накінуўшы швэдар, каб не было сінякоў». Артур ацэньвае колькасць тых, хто на яго напаў у восем асобаў. «Яны брыдка лаяліся, пастаянна паўтаралі «Ну ўсё табе, п…здзец, хлопча». 20 сьнежня сябры руху плянавалі акцыю з нагоды Дня супрацоўніка дзяржбясьпекі.Імя:: Юрась Горад:: з-пад Менску 20.12.2008 00:38 Дзесьці год 14 таму такі жа напад быў здзейснены на фотакарэспандэнта А. Кушнера, на наступны дзень пасьля таго, як ён хацеў сфатаграфаваць як у шпіталі Лукашэнка "здымаў" пабоі. Ён быў скрадзены людзмі ў цывільным, зьвезены ў лес, зьбіты да непрытомнасці і пакінуты. Ніякіх асацыяцый?
|
|
« Последнее редактирование: 21 Декабрь 2008, 14:21:26 от enn »
|
Записан
|
|
|
|
enn
|
http://www.svaboda.org/content/Article/1364103.htmlТаварыства аховы помнікаў выставілі на вуліцу. Пры канцы красавіка набыў моц указ Аляксандра Лукашэнкі пра радыкальную зьмену ўмоваў арэнднай платы для грамадзкіх арганізацый, якія не займаюцца камэрцыйнай дзейнасьцю. Сутнасьць яго палягала ў тым, што цана арэдны памяшканьняў узрастала ўдзесяцёра...
|
|
|
Записан
|
|
|
|
|