Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
04 Август 2025, 05:10:40
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: Россия взад!
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #19541948

Страниц  : 1 ... 26 27 29 30 ... 54 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Россия взад!  (Прочитано 123764 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
VLADMIH
Кандидат в депутаты
****

Репутация: +82/-12
Offline Offline

Сообщений: 4544

Я люблю этот Форум!

Просмотр профиля
« Ответ #810 : 31 Август 2023, 15:34:20 »

У Расіі пенсіянерцы далі два гады і 10 месяцаў калоніі за «напад» з асадкай на чатырох паліцэйскіх

Кастрычніцкі суд Улан-Удэ (Бурація) прысудзіў 61-гадовую Наталлю Філонаву да 2 гадоў і 10 месяцаў калоніі агульнага рэжыму за «прымяненне гвалту» ў дачыненні да чатырох сілавікоў (ч.1 арт. 318 КК РФ). З улікам часу, які Філонава правяла пад хатнім арыштам і ў СІЗА, тэрмін зняволення ў калоніі складзе адзін год і пяць месяцаў, піша Бі-бі-сі.

Абвінавачванне патрабавала прысудзіць Філонаву да трох гадоў пазбаўлення волі.

Пенсіянерка не прызнала віну. Яе адвакаты плануюць абскардзіць абвінаваўчы прысуд.

Паліцэйскія Андрэй Лапцеў, Артур Сымбелаў, Сяргей Раманаў і Аюр Данзанаў, на якіх нібыта напала Філонава, на абвяшчэнне прысуду не прыйшлі.

Раней супрацоўнікі паліцыі сцвярджалі, што пенсіянерка пры затрыманні іх біла, драпала, аднаму з паліцэйскіх яна трапіла асадкай у твар, а другому нібыта зламала палец.

Асуджаная на амаль тры гады калоніі Наталля Філонава, сядаючы ў аўтазак пасля суда, працытавала радкі Кандрація Рылеева: «Но где, скажи, когда была. Без жертв искуплена свобода?» [з паэмы «Налівайка» пра кіраўніка казацкага паўстання ў 1595 годзе на Беларусі Севярына Налівайку].

Наталля Філонава была затрыманая ў верасні 2022 года ва Улан-Удэ на акцыі пратэсту супраць мабілізацыі. Пасля затрымання ў яе дома правялі ператрус, падчас якога Філонава нібыта ўдарыла аднаго з паліцэйскіх шарыкавай асадкай. Па версіі следства, пенсіянерка таксама «напала» на паліцэйскіх, калі яе везлі ў суд.

З лістапада мінулага года Філонава знаходзілася ў СІЗА, а яе прыёмнага сына, 16-гадовага Уладзіміра Алалыкіна, у якога ёсць інваліднасць, органы апекі забралі ў дзіцячы дом у вёсцы Баргузін за 250 км ад Улан-Удэ. Сваякам Філонавай забраць яе прыёмнага сына з дзіцячага дома не дазволілі. У сакавіку падлетка не адпусцілі з дзіцячага дома на судовае пасяджэнне да яго прыёмнай маці.

Праваабаронца Надзея Нізоўкіна раней паведамляла, што ў дзіцячым доме прыёмны сын Наталлі Філонавай падвяргаецца збіццю і цкаванню.

У маі мінулага года суд арыштаваў Філонаву на 5 сутак за дробнае хуліганства — яна звярнулася з просьбай да кіроўцы зняць з аўтобуса знак Z, пасля чаго кіроўца даставіў яе ў паліцэйскі ўчастак.

Записан
Страниц  : 1 ... 26 27 29 30 ... 54 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,102 секунд. Запросов: 20.