"Собібор"!
Жорсткасці і гвалту шмат, але на фоне Ларса Фон Трыера гэта проста дзіцячы сад.
Азохен вэй, зараз падрабязна растлумачу што да чаго.
Перадапошнім глядзела "Антыхрыста" Ларса, гэта мярзотны фільм, але глыбокі, як ямка для зярнятка.
Сам Ларс з дзяцінства лічыў сябе крыху жыдом, бо бацька напалову быў жыдоўскага паходжання. Ларс наведваў сінагогу і ўвесь ягоны светапогляд быў засяроджаны на яўрэйстве. Маці трошкі пазней сказала, што біялагічным бацькай Ларса быў немец, у якога яна працавала. Навошта яна гэта зрабіла? Незразумела, але пачуцці Ларса нават цяжка ўявіць. Цынічненькі чын.
Што яшчэ асабіста я прапанавала б перад "Собіборам" - карціны нашага Савіцкага, проста паглядзець. Ці ўспомніць, калі бачылі.
"Собібор" трэба менавіта глядзець, у ім шмат прыўкрасных карцін, гэта мастацтва. Акторы вельмі прыгожыя і твары выразлівыя.
Але галоўнае, чаму я сюды прыйшла расказаць пра гэта кіно - алегорыя. Цудоўная алегорыя.
Я не ведаю, ці наўмысна гэта зроблена, ці не.
Маецца на ўвазе размова бога і прарока.
Бог прадстаўлены ў выглядзе кабеты, якая вольна бадзяецца па лагеры, страчваючы разгублена прадметы адзення. Прарок - Аляксандр Аронавіч Пячэрскі, стварае цуды, пакутуе.
Дыялог першы. (Цалкам напішу, гэта вельмі цікава) (і па-руску, бо рускі ж фільм)
Дыялог адбываецца на фоне збіцця жыда, якому наканавана ў будучыні выратавацца і выжыць.
Бог:
- Перестань мучить себя. Так нельзя.
Пророк:
- Все ждут чего-то от меня. А что я могу? В Минске, дурак, поигрался в героя-спасителя. Люди погибли. А я всё живой. Поигрался.
Бог:
- Этот кошмар скоро закончится. Кто-то выживет. (игриво) Да! Обязательно. (серьёзно) Я молюсь, чтобы это были вы, Саша. Бог нас спасёт, только не надо мешать ему. Надо просто терпеть и верить.
Дыялог другі, пасля жудаснай расправы нямецкіх ахвіцэраў над жыдамі, тых запрэглі, як коней, каб яны цягнулі вазкі, спаборнічалі. Пры гэтым моцна білі. Прарока моцна збілі, ён ляжыць на зямлі, бог нахіляецца над ім.
Бог:
- Саша, Саша (10 раз), спасибо господи, живой. Господи, зачем вы это сделали?
Пророк:
- Хотел просто побыть лошадкой.
Бог:
- Лошадкой? Зачем? Мне было страшно, очень.
Пророк:
- Я пошутил, я хотел повеселить Тебя.
Бог (укоризненно):
- Это было не смешно. Плохая шутка.
Пророк:
- Я понял, зачем это всё, эта война, этот лагерь смерти проклятый. Это чтобы найти Тебя.
Амаль усё.
