А мама осталась одна,
Мама пpивела колдуна,
Он удаpил в там-там и Билли встал и пошел...
Даже меpтвый негp услышал там-там и пошел...
Hу и что, что он зомби...
Зато он встал и пошел...
Ага, я таксама лічу, што яго ў "хуткай дапамозе" знянацку адкачалі. Прыйшлося дадумваць там пра "інсцэніроўку" і бла-бла.

Насамрэч цуды ўкраінскай медыцыны.

чаму сапраўдная зорка Зінедзін Зідан сышоў са сваёй пасады?
Пакуль двоечнікі на галёрцы блюзнераць, прыдзецца самой дапісваць. Тэзісна, прабачце, бо часу нямашака.

Дык вось, Зідан паходзіць з афрыканскага Алжыру, ягоныя бацькі збеглі ўва Хранцыю з-за грамадзянскай вайны. Маленькі таленавіты хлопчык дасягае несамавітай вяршыні ў хвутболе, робячыся легендарным чампіёнам. На вяршыні сваёй кар'еры ў зборнай Хранцыі, ён проста сярод фінальнага матча асэнсавана выкрэслівае сябе з гульні, уваліўшы галавой у грудзі Матэраццы, які яго абразіў словам проста пасярод поля. Хранцыя без Зідана прайграе.

Зідан сыходзіць у зеніце славы і кар'еры. Асэнсавана напляваўшы на Хранцыю, давёўшы, што не збіраецца трываць усялякія здзекі і абразы дзеля каланізатараў.
Эпізод другі, Зідан супер-трэнер "Рэала". Капітан ягонай каманды ў фінале ЛЧ груба парушае правілы, скалечыўшы наўмысна ў пачатку матча галоўную зорку саперніка, маладога егіпцяніна М. Салаха. "Рэал" трыўмфальна выйграе. Зідан сыходзіць. Зідан сыходзіць паціху, без скандалу, без грымоткі дзвярамі.
Чаму?
Ад салідарнасці з Мухамедам Салахам, якому амаль не адламалі руку.
Мухамед Салах таксама афрыканец, паходзіць з егіпецкай вёсачкі, якая хеўрай яго гадавала за адсутнасцю бацькоў. Салах шчыры заўзяты нацыяналіст, які пяшчотна захоўвае традыці, у якіх ён дарастаў і гадаваўся. Ён даглядае сваю вёсачку, у якой нарадзіўся. Ён харошы чалавек.

Зідан пляваў на каланізатара Гішпанію, капітан каманды каторай ламае рукі харошым людзям. Вось дык чалавечышча, гонар Зямлі.
Добавлено: 01 Июнь 2018, 09:28:29
"Свяшчэннік у спартыўным касцюме"...
