Lily, я далучаюся да крытыкі нейкай паказушнай тэатральнасці ўсяго, што на абодвух паказах адбывалася вакол самой падзеі. Мяне таксама напружвае і бянтэжыць
непрыемная штучная ўвага, я лічу, што яна вельмі лішняя, напрыклад мне шкодзіць, бо я асоба ўвогуле не публічная, а нават скрытная. Трэба адзначыць, амаль усе беларускамоўныя імпрэзы - яны такія.

Гэта дрэнна, бо ніхто са звычайных людзей, як я ці можа вы, што прыйшлі
выключна дзеля беларускай агучкі, дзеля дзяцей, не жадае адчуваць сябе ані змоўшчыкам, ані змагаром, ані шукае кампрамату на сябе.

А кіно гэта на рускай засталося б па-за ўвагай, маёй.
А каб меньш флудзіць, запрашаю ўсіх паглядзець "Інтэрстэллар". Гэта дасканалае на мой густ кіно, у мяне няма ані слоў, ані дадаткаў, а гэта рэдкасць.
