Хто яшчэ не глядзеў "Форму вады",
На мой взгляд фильм не дотягивает даже до среднего...
Хых, па-мойму, адзінае, што не "дацягвае да сярэдняга" ў гэтым фільме - шлюбны сэкс галоўнага нягодніка з жонкай.

Паглядзела абодва фільмы, заяўленых мною вышэй - і ў захапленні! Чытала рэцэнзіі - і ў абурэнні.
Кажуць, што гэта казка, але я лічу, што гэта самая бессаромная і пачварная ў сусвеце праўда пра каханне.
Кажуць, што гераіня прыбіральшчыца, але я лічу, што яна артыстка, рэдкая, з палаючай жарсцю да музыкі і спеваў. (
тут устаўляю напамін пра фільм "Чалавек-Слон", пра які я раней пісала: там таксама артыстка без боязі кажа пра каханне пачвары. Артысткі, яны такія хаацічаскія!) У кожнай сапраўднай артысткі ёсць гледачы і прыхільнікі, у ейным выпадку гэта чорнаскурая сяброўка, гомік і той самы галоўны нягоднік. Той, у сваю чаргу, аніяк не ўцяміць, чым яна прывабіла яго і злуецца. Анягож, ягонае асабістае жыццё - не болей, чым пляскатая карыкатура з кардону. Карыкатур і надсмешак у фільме ўвогуле шмат, калі прыгледзецца, і ўсе яны "жэстачайшыя".

Але, ёсць і цянюткі гумар у выглядзе "падкатвання" яек, напрыклад, ці "ў кінатэатры ажно чатыры гледачы! Ура!" (!).
Але, пяройдзем да кахання.
Па-першае, звяртаю ўвагу (разам з гераіняй) на мноства вялікіх і дробных неверагодных супадзенняў.
Па-другое, героі паміраюць побач, адначасова. Яны паміраюць, гэта факт. Ну, каб сустрэцца пасля смерці.

(
тут устаўляю напамін пра прафесорэ з "Двое во Вселенной", які памёр самастойна, у адзіноце)Па-трэцяе, у гэтых разнастайных вадзяных штучках ёсць патаемны сэнс, пра які я падрабязна распавядаць не буду.
Па-чацвёртае, менавіта з-за таго, што сапраўднае каханне падаецца ў фільме, як найвышэшая каштоўнасць, як падзея вырашаная, усё астатняе не мае аніякага значэння. Усё астатняе адчайна абыякавае, і патоп у кватэры, і забойствы, і руйнаванне лёсаў - гэта толькі дэкарацыі з кардону.
Толькі так у сапраўдным каханні і бывае, насамрэч.

Галоўны глядач, ён жа галоўны нягоднік, набрыняў эмоцыямі ажно да смерці. "Экстацічаская" смерць, трэба сказаць, на вышыні рэўнасці і зайздрасці.
Рэлігійная моцная састаўляючая дэтэктэд, але гэта ўжо за мяжой, не буду паглыбляцца. Увогуле - цудоўны фільм.
