"жена смотрителя зоопарка"
Ага, зараз у Мінску ідзе на беларускай мове ў межах "уікендаў", то чакаю, можа ў Гродна давязуць.

Добавлено: 09 Январь 2018, 22:23:11
Понравился вам? Если б не моя любимая Горбачева, то и вообще б не зацепил. Пиарили его все кому не лень, я думала там действительно сильное кино, а на деле -
посмотрела и забыла
я тоже из рекламы думала, что кино про отношения... Оно там конечно есть, но как-то опосредованно, слабенько. Больше работа скорой показана, их проблемы. И переплетения рабочих дрязг и жизненной неразберихи.
Ненене, кіно менавіта пра адносіны. Я спецыяльна чытала, рэжысёр некалькі гадоў(!) выношваў задумку, а ўжо потым вырашыў зрабіць героя хуткадапаможнікам, і трапіў у яблычак! Менавіта гэты стрэл зрабіў кіно надзвычайна таленавітым. Медыцынская частка дзівачная і сырая, я б сказала, тут асноўны пуп зямлі гэта галоўны герой, безумоўна.
Дык вось, тыпчык смяхотны, неахайны, незачасаны блазан, які то спіць, то бесіцца, але блііін, які ён мілы!
Чамусці верыш, што ўсе ягоныя пацыенты ацалеюць - і баба з інфарктам, і дзяўчынка, і старая. Да каго не паспеў -ну, выбачайце хіба што.

Па-другое, ён можа вольна ў вочы сцаць сваёй спадарожніцы, напівацца, паводзіць сябе, як парсюк і ў гасцях, і ў хаце. І ўсё роўна, усё роўна яна (прыгажуня з добрай сям'і, ахаха!) яго кахае і будзе за ім лётаць.
Чаму? Гэта асноўнае пытанне гэтага фільму.
Адказаць на пытанне магчыма іншым пытаннем:
-Калі нехта з
вас дваіх імкліва уцякае з машыны ці з хаты, ці другі з
вас дваіх пабегне след-у-след, ці не?

Я мяркую, потым у іх дачка нарадзілася. На гэта паказваюць (сімвалічна) дзве пары пацыентак маці-дачка.

Добавлено: 09 Январь 2018, 23:57:48
2. Двое во вселенной
Это вообще мрачно, занудно о любви престарелого женатика к своей молодой студентке, меня фильм скорее бесил, но я упорно смотрела и ждала оконцовки, но зацепил ОДНОЗНАЧНО!
А! Вось гэта кіно таксама вартае пільнай увагі, дзеўкі. Па-першае, назва яго зусім не такая. Сапраўдная назва "Карэспандэнцыя", а нават ні якая не "Перапіска".
Спачатку, адразу я падумала, што гэта карыкатура нейкая на любоў, а нават пасмяялася. Размовы "закаханых"- трэш. Бач ты, Таццяна Ларына падыхае па свайму састарэламу генералу, пры чым Анегін разам з Ленскім спрабуюць з дзвюх рук яе застрэліць.

Пушкін у труне, блін, шавеліцца! І справядліва, бо гэта найчысцейшы працяг "Яўгена Анегіна".

Асноўная задумка фільма - пакуты прафесорэ, насамрэч.
У пачатку ён пытаецца:
ці ты маеш таямніцу?
Бо пры набліжэнні сваёй смерці ён нешта зразумеў. Па-першае, ён зразумеў, што аніяк немагчыма яму памерці побач з ёй - ён нават пра хваробу не сказаў(!), а яна не адчула, не ўцяміла. Па-другое, ну аніяк немагчыма ад сапраўдна ўлюбёнай кабеты выходзіць, баязліва азіраючыся ў гатэлі. Па-трэцяе, нецікава яму з ёй, а нават яна яму ў цяжар.
Ён вельмі сумленна сам сабе прызнаўся, што гэта прыхамаць, але ніякая не любоў, тым больш сусветнага масштабу.
Тым не меньш, ён добры чалавек, дзеўкі.
Ён зразумеў, што яна скончыць жыццё самагубствам з-за яго. Ён зрабіў усё, каб гэта не адбылося і аддана ратаваў яе, гэта вельмі кранальна.
Яна таксама разумны і добры чалавек, бо прыўкрасна разумела, што нешта не тое робіць у жыцці, таму актыўна займалася самакатаваннем і самаразбурэннем.
Тое, што ўся гэта гісторыя ўвогуле скончылася добра - гэта нейкія несамавітыя намаганні прафесорэ.
Рэжысёр няшка, але данесці да аўдыторыі не надта атрымалася.