Я сегодня была просто шокирована.Да)) Я просто хотела проконсультироваться у диспетчера-что можно самим предпринять....но каково было моё удивление,мне не ответили(не подняли трубку).
Вох, я вас так разумею, так разумею. Я тут нядаўна тэлефанавала ў міліцыю, калі з аднаго боку з лаянкай праз дзверы ламаўся абдолбаны голы наркаман з тапаром, а насупраць каля веснічак здаровая каўказская аўчарка вышчэрыла зубы. Хоць ты разарвіся.

Дык вось, трымаю я тыя дзверы і з мабільнага набіраю 102.
Два разы скінулі наўмысна.
Потым я праслухала доўгі аўдыязапіс. "Вы позвонілі в дежурную службу міліціі, ждіте ответа оператора", бла-бла-бла.
Потым кплівы галасок доўга і недаверліва распытваў, што і дзе, пасміхаючыся.

Карацей, з сабакам мы дамовіліся і наркамана скруцілі.
Потым прыехала тры машыны прыгажуноў, якія доўга выбачаліся перад наркаманам, а мяне абвінавацілі ў жорсткім абыходжанні з жывёлай.
Дык вось, нешта я не бачыла ў Мінску парадаў ў гонар хуткай дапамогі.

Добавлено: 10 Март 2017, 16:37:27
ATG, не дачакаецеся, містэр Апакаліпсіс Крыважэрны.
