Па артыкулу ў паведамленні
Virta клінічнае трызненне. Бабуліны казкі дзядуліны расказкі. Ажно сорамна за хуткую.

Трэба сказаць, асабіста даставіла рэктальнае меранне тэмпературы і клізмы. Звяругі!

Зараз паўтару соты раз чалавечай мовай.

Першая стадыя - дабор арганізмам тэмпературы(Т) да ўстановачнай кропкі(УК). Як яно выглядае: трэмар, дрыготкі- "трасца", вострае пачуццё холаду. Пераважна бледная скура і халодныя канечнасці.
У першую стадыю не мае значэння тэмпература ў памяшканні і вопратка-хутанне. Арганізм
усё роўна дабярэцца да УК.
Што рабіць - проста прымусам піць ваду. Усё. Лекаў не даем - гэта не мае сэнсу. Аднак, мяне спрабавалі вучыць, нібыта гарачкапаніжальныя сродкі маюць эфект падману мозга праз штучнае заніжэнне УК. Нібыта праз гэта потым і маем Т 34 па Цэльсію, але я не аматар эксперыментаў.

Другая стадыя - УК дасягнута і Т не расце. Тады, пры ўмове, што дастаткова вадкасці ў сасудах, яны расшыраюцца і скура ружовая. Яшчэ раз паўтару, калі дастаткова паілі хворага! Бо выпарванне вады пры ліхаманцы павялічваецца ў разы.
Чаму хворы бледны ў другой стадыі?
1) Бо не хапае вадкасці ў сасудах - актыўна выпаіваем;
2) Бо хвароба больш цяжкая, чым мы думаем (тут пачынаюцца ўсялякія жахі, піеланефрыты-менінгіты-інфекцыйныя шокі)
У абодвух выпадках даць но-шпу - усё роўна, што прымусіць бегчы інфарктніка, можна атрымаць непрытомны нечаканчык

.
Яно вам нада?
Калі скура ружовая, гарачая - пачынаецца цеплааддача. Адчыняем усе вокны і робім скразняк-максімальна холадна ў хаце. Распранаем хворага. Тут я спынюся і дам прысягу:
-Прысягаю, хворы не змерзне і не прастудзіцца. (дзе тут Біблія)
Калі ўжо занадта высокая Т, працягваем актыўна паіць вадой і пачынаем здзекавацца. Як пішуць у артыкуле, хвораму дыскамфортна. І штоооо? Мне таксама дыскамфортна, але я бяру халодную мокрую анучку, укладваю дзіцё ў позу жабкі і прамакваю чало, падпахі і сцёгны ўнутры. Усё.
Выконваючы ўсё гэта паслядоўна, яшчэ
ніколі мне асабіста не спатрэбіліся лекі ці ванна з вадой.
Ібупрафен даю толькі ў якасці абязбольваючага. Бо пасля ібупрафена абавязкова Т падвышаецца свечкай яшчэ больш. Гэта як пасля дыеты нажыраюцца як свінні.

Да, яшчэ забылася напісаць, што гэта апісаны адзін цыкл. Адзін. Такіх цыклаў за суткі можа быць шмат. Таму трэба пільна сачыць за хворым і змяняць тактыку ў залежнасці ад стадыі. Любіць і шкадаваць - абавязкова.
Усё проста.
