Скандинавские саги, они такие...
Уга, смешныя. Абхахочашся.
Я сапраўды прачытала ўсю казку да канца, фінал феерычны, чоуж. Але пачатак цяжкаважны, грувасткі. Відавочна, што вы шмат інфармацыі праштудзіравалі, але ведаеце, чытач не павінен гэтага адчуваць. Гэта як у "Ганітве" Ракіцінай, шкодзіць. А персанажы-дзеці маглі быць падрабязней намаляваныя, бо складваецца ўражанне кампутарнай гульні ў драўляных чалавечкаў, твараў якіх не бачна. Тым не меньш, у фінале робіцца зразумела, чаму. Я шмат чаго зразумела, нават навошта вы ўвогуле ў гэта ўсё палезлі, філасофія, нестандартны глузд і цяжкія роздумы дэтэктэд.

Вельмі, вельмі прыгожыя персанажы, асабістая ўвага Гріму (яго я ўяўляла вадзянікам з мульціка "Лятучы карабель"), цмоку-караблю з пазногцяў, які спяваў чысцейшым Шэкспірам, а нават Гамлетам, і залатой цмочыхе. Ах-ах, мілата.

Пракаветная паэзія тысяч мёртвых паэтаў, ага.
Тым не меньш, тым не меньш.
Ведаеце, што? Геніяльны рускі пісьменнік Іван Сяргеевіч Тургенеў усю сутнасць вашае доўгай і нуднай казкі некалі выявіў у расказіке з далоньку. Пашукайце ў сеціве, не лянуйцеся.
"Умер, умер великий Пан!" Стихотворения в прозе (сенилиа) -> Нимфы
Kallipso, вялікі Пан памёр.

Нічога не паробіш, колькі ў мерцвячыне не калупайся. Хоць казлам шыі рэж на скрыжаваннях, хоць пеўняў чорна-белых сячы.
