Альгуня
|
Нагавіцы - лепш джынсы, лепш ня новыя. Шкарпэткі лепш цёплыя вязаныя, ногі мёрзнуць у першую чаргу. Абутак - цёплы, надзейны. Некаторыя рэкамэндуюць "берцы", але аўтары супраць. Чалавек у берцах выглядае як "баявік", а не як палітычна сьведамы грамадзянін. Гэтак вас будуць успрымаць і міліцыянты, а гэта дадатковая агрэсія ў выпадку затрыманьня. Выгляд увогуле мае значэньне: халопская прапаганда будзе вылузвацца са скуры, каб паказаць па тэлевізіі сюжэты пра "баевікоў", "алкашоў", альбо наадварот "багацеяў" і г.д. Таму апранацца трэба чыста, акуратна, сьціпла. Калі выходзім? Разьлічыце так, каб апынуцца на месцы, ці блізка каля яго ў прамежак +/-5 хв. ад вызначанага часу (20:00). Гэта эфэкт флэш-мобу - многа людзей, якія ў кароткі час зьяўляюцца ў адным месцы. Гэта агаломшвае, дадае настрою, прыгнятае "органы". Сачыце за сытуацыяй з транспартам: могуць закрываць станцыі мэтро, перакрываць праезд наземнага транспарту. Трэба карэктаваць час выхаду. Праход перакрыты. Што робім? Арганізаваным натоўпам перасоўваемся ў той бок, дзе знаходзіцца большы памерам арганізаваны натоўп. Удзельнікі акцыі павінныя кандэнсавацца і засяроджвацца ў адным месцы. Людзей ужо й нямала. Але ўсё ціха і незразумела Ну, цяпер прышлі вы і ўсім стане весела! Заводзьце натоўп. Будзьце лідэрам! Гэта ў дадзеным выпадку нескладана - 2-4 чалавекі дамовіўшыся ўпэўнена "зараджаюць" рытмічны лёзунг ("Сва-бо-ду!", "Жы-ве Бе-ла-русь!"), народ навокал адразу наэлектрызуецца і пачне падхопліваць. Калі людзі ажывяцца, адначасова дастаем стужкі, сьцягі, іншую атрыбутыку. Гэта стане сыгналам для іншых. Потым пэрыядычна паўтарайце скандаваньні. Такімі дзеяньнямі натоўп ператвараецца ў задзіночаную сілу. Важна. Сочым за правакацымі і "шасьцёркамі" Насамрэч, праца ў "органах" непазьбежна адбіваецца на зьнешнім выглядзе, таму пабачыць "засланых казачкоў" даволі проста. Што зь імі рабіць? Трэба іх пільнаваць. Калі спатрэбіцца супрацьдзейнічаць. Яны могуць устроіць правакацыю - падпаліць штосьці, пачаць дэманстратыўна піць алькаголь. У такім выпадку - групай выштурхоўвайце іх з натоўпу, адбірайце бутэлькі. Апынецеся, каля кардону міліцыі - гучна крычыце: "забірайце гэтых п'яных хуліганаў!" Яны могуць паспрабаваць "завінціць" кагосьці. Гэта пачынаецца так: з розных бакоў у адным кірунку пачынаюць рухацца некалькі падобных адзін да аднаго мужчынаў. Іх задача, схапіць кагосьці, рэзка вынесьці яго з натоўпу і здаць міліцыянтам у форме. Калі бачыце падобны рух, крычыце на іх: "воры! кашалькі выцягваюць!" І штурхайцесь на іх (ізноў-такі, гуртом лепей), торгайце за рукавы, наступайце на ногі, рабіце падножкі, калі людзі вакол будуць паводзіць сябе актыўна, можна якагосьці такога самога "завінціць" і выкінуць з натоўпу. Калі яны ўжо ўхапілі кагосьці, адцягвайце ахвяру, рэзка вырывайце зь іх рук. Юрыдычна аспэкт такі: калі яны дзейнічаюць у цывільным не прад'яўляючы дакумэнтаў - значыць яны проста хуліганы. Стрэс і дзеяньне Трэба разумець, што дзейнічаць у натоўпе, у стрэсавай сытуацыі - гэта значыць апынуцца ў іншым сьвеце, зь іншымі законамі, правіламі і рэакцыямі людзей. Вы можаце быць перакананым у сваёй падрыхтаванасьці, але, калі ў вас няма практычнага досьведу - вы хутчэй за ўсё будзеце паводзіць сябе ня так як разьлічвалі. Каб захоўваць над сабой пэўны кантроль, трэба засвоіць некалькі законаў. У крытычнай сытацыі вашая галава пяройдзе ў спрошчаны рэжым працы, калі ваш настрой будзе перакатвацца паміж двума кропкамі: 1. Ярасная зацятасьць, упартасьць, сьмеласьць да вар'яцтва - "Нас ня возьмеш!". 2. "Лёлік усё прапала!" - тупы жывёльны страх, ірацыянальнае жаданьне схавацца, зьбегчы. Выбар такі. Трэцяга ня будзе. Першы варыянт зразумела ж больш прадуктыўны. Таму загадзя настройвайце сябе на яго, не пакідайце свае эмоцыі на "самацёк". Эмоцыі перадаюцца ў натоўпе вельмі хутка і лёгка, ад кожнага выгуку, руху можа зьмяніцца настрой сотняў людзей! Таму вазьміце на сябе адказнасьць за навакольных - арганізуйце скандаваньні, "мэксыканскія" стадыённыя хвалі і ўсё такое жывенькае, што вам прыйдзе ў голаў. Галоўнае не пакідаць людзей панікёрам і ідыётам. Калі зьяўляецца панікёр - перакрычыце яго (тыя ж сканадаваньні дапамогуць), можаце троху патрэсьці, абняць, спытаць як ён сябе адчувае - зьбіць ягоную паніку. Калі не сунімаецца - зьлёгку стукніце. Зьлёгку. Ня трэба біць. Яны нам, а мы ім Сытуацыя масавага пратэсту - гэта ў першую чаргу псыхалягічнае супрацьстаяньне дэманстрантаў і міліцыянтаў. І ў гэтым супрацьстаяньні важна перамагаць, не даводзячы сытуацыю да варажнечы. Як мы ўжо згадалі ў папярэднім разьдзеле, эмацыйны стан натоўпу - штука няўстойлівая. У "органах" гэта ведаюць і намагаюцца выкарыстаць у сваіх мэтах. • Прыём 1. "Марш марсіянаў". Калёна міліцыянтаў са шчытамі, ў бронекамізэльках і ў сваіх жывапісных шлемах дэманстрацыйна прабягае каля дэманстрантаў. Мэта - выклікаць страх. Супрацьпрыём: ператварайце сытуацыю ў камэдыю. Аплядысмэнты, крыкі "шайбу-шайбу!", "хутчэй да нас!". Пакідайце ў іх кветкамі. • Прыём 2. "Дзятлы". Міліцыянты пачынаюць рытмічна біць сваім дручкамі ў шчыты. Грохат прызначаны для таго, каб зрабіць уражаньне, што іх вельмі шмат і яны вельмі "пагрозьлівыя". Мэта - як заўсёды - выклікаць страх. Супрацьпрыём: пачынайце рытмічна хлопаць у далоні, прытупваць нагамі і г.д. Калі так пачынаюць рабіць хаця б тысячы з 3 - грукат атрымліваецца вельмі ўнушальны. Людзі адчуваюць - нас многа, мы - сіла. Баяцца будуць міліцыянты. Важна вытрымліваць усім адзін рытм, інакш эфэкт псуецца. Ёсьць яшчэ шэраг
|