К.О.петан Шэндзик
|
О "Рагнаре". . . З успамінаў чэкіста А.М.Нібуша: "Восенню 1944 г. мне было загадана ўзначаліць аператыўна-вайсковую групу ў Запольскім сельсавеце Лідскага раёна. У складзе групы 3 аператыўныя работнікі дзяржбяспекі і 25 салдат з камандзірам. Мы дыслацыраваліся тады ў вёсцы Бельскія. Аднойчы ад мясцовых жыхараў даведваюся, што ў доме аднаго з гаспадароў хутара Рылаўцы захоўваецца вялікая колькасць нарабаванай маёмасці, у асноўным - чырвонаар-мейскага абмундзіравання. У гэты ж дзень, а гэта было 13 кастрычніка, вырашыў пацікавіцца, наколькі адпавядае праўдзе атрыманая інфармацыя. Але перш чым з'явіцца ў дом Баркоўскага з вобыскам, вырашылі зрабіць ля хутара засаду і паназіраць. I правільна зрабілі. Толькі пачало змяркацца, як з дома выйшаў чалавек і, аглянуўшыся навокал, паспяшаўся да лесу. Мы спрабавалі затрымаць, але безпаспяхова. Стала ясна: незнаёмец здавацца не збіраецца. Відаць, у свам рашэнні ён меў рацыю, бо чалавек гэты аказаўся адным з бліжэйшых памочнікаў "Рагнара" па мянушцы "Рыч". У нас, зразумела, заставалася адно выйсце. У сумцы забітага знайшлі важныя дакументы, у тым ліку і тыя, што вывелі на след "Рагнара". Што мы ведалі пра "Рагнара" да інцыдэнту на хутары Рылаўцы? Бадай, нямала. Па нашых звестках, на пачатак паходу Арміі Краёвай на Вільню (ліпень 1944 г.) у яго абводзе разам з рэзервам налічвалася каля 3 тысяч чалавек. У раёне Вільні "Рагнар" адмовіўся ад закліку савецкага камандавання здаць зброю. Больш таго, уступіў у бой з рэгулярнай часцю Чырвонай Арміі. У выніку значная частка сілаў яго атрада была рассеяна, а ён з рэшткамі акаўцаў (прыкладна 400 чалавек) вярнуўся ў Лідскі раён на месца ранейшай дыслакацыі. Неадкладна правёў рэарганізацыю атрада. Многія перайшлі на легальнае становішча, вярнуліся да сваіх сем'яў, але зброю не здалі, схавалі. Другія таксама накіраваліся ў родныя мясціны, але хаваліся ў спецыяльна абсталяваных схронах і бункерах. Пры сабе "Рагнар" пакінуў узброеную да зубоў ударную групу з 30 найболын верных і правераных акаўцаў. Для правядзення дыверсійных і тэрарыстычных актаў па меры неабходнасці ён прыцягваў "рэзервістаў". Пасля выканання задання яны вярталіся на месца свайго ранейшага пражывання або хаваліся дробнымі групамі. Не буду падрабязна спыняцца на тых злачынствах і зверствах, якія зрабіў атрад "Рагнара" на тэрыторыі Лідскага, Воранаўскага, былых Жалудоцкага і Радунскага раёнаў. Заўважу, што нават мне, сустрэламу вайну радавым у Беластоку, адступаламу да Масквы, усяго нагледзеўся на фронце, часцяком станавілася не па сабе, калі даводзілася бачыць "плады" яго суда і расправы над няўзброенымі людзьмі: рускімі, яўрэямі, украінцамі, беларусамі. Помсціў за супрацоўніцтва з Саветамі нават жанчынам. Таму задачай нумар адзін з'явілася для нас знішчэнне ядра групы "Рагнара" і захоп яго самога. Мяркуючы па дакументах, канфіскаваных з сумкі забітага "Рыча", банда хавалася ў лясным масіве на стыку Лідскага і Жалудоцкага раёнаў. Гэтыя дадзеныя трэба было дакладна праверыць, вывучыць дасканала ўказаную мясцовасць, прадугледзець усе нюансы аперацыі і прыняць канчатковае рашэнне. У сярэдзіне снежня, ноччу, разам з операупаўнаважанымі Гарэлкіным і трыма салдатамі я падышоў да вёскі Клюкавічы. Ззаду заставаўся працяглы пераход і мы ад стомы літаральна валіліся з ног. Трэба было падумаць пра начлег. Салдат пакінулі ля знадворных пабудоў, а я з Гарэлкіным накіраваўся да аднаго з дамоў. Пастукаў у дзверы, гаспадар пасля некаторай затрымкі адкрыў іх нам. Мы ўвайшлі ў дом, абсвяцілі пакой ліхтаром і ўбачылі чыесьці ногі, што тырчалі з-пад печы. Мы адразу ж скумекалі, што тут маем справу не з гульнёй у схованкі. Не без супраціўлення выцягнулі спрабавалага схавацца пад печкай чалавека. Ён быў узброены, але скарыстаць зброю ўжо не мог. "3 дому - ні кроку!" - даволі сурова папярэдзіў я гаспадара і заадно растлумачыў, што яму і сям і пагражае, калі хаця б адна жывая душа даведаецца аб начным інцыдэнце. Абяззброенага канспіратара- няўдачніка мы даставілі ў мястэчка Беліца - бліжэйшы гарнізон адной з нашых аператыўных груп - і адразу дапыталі. Як аказалася, перад намі - "Пазуркевіч", ён жа падпаручнік Ежы Баклажэц, камандзір 11-й роты ў 4-ым батальёне АК, якім, як вядома, камандаваў "Рагнар". Забягаючы крыху наперад, адзначу, што пазней за зробленыя злачынствы "Пазуркевіч" будзе засуджаны да вышэйшай меры пакарання і публічна павешаны ў Лідзе ў канцы 1944 г. А ў ходзе допыту ён даў паказанні і назваў дакладнае месца схованкі "Рагнара". Мы рашылі дзейнічаць не марудзячы і самастойна, не паспеўшы нават паведаміць у гараддзел НКДБ. Група "Рагнара" размяшчалася ў армейскіх палатках у гушчары. Мы ўпотай акружылі месца стаянкі, але сілы свае, а было нас дзесьці 15 чалавек, яўна не разлічылі - акаўцам удалося знікнуць. Аднак "Рагнар" на гэты раз таксама пралічыўся. Ён, вядома ж, не ведаў, што "Пазуркевіч" у нашых руках і ўжо назваў другое магчымае месца схованкі. Таксама ў гушчары, за тры кіламетры на захад ад вёскі Ляснікі. Да правядзення аперацыі прыцягнулі каля 400 салдатаў. Мы бясшумна стварылі трайное кальцо ачаплення. "Рагнар" зразумеў, што становішча бязвыхаднае, і вырашыў трымацца да апошняга. 20 снежня адбыўся кароткачасовы, але жорсткі і кровапралітны бой. 20 акаўцаў, у тым ліку і самога камандзіра, забілі ў перастрэлцы. Быў цяжка паранены, але заставаўся жывым 21-ы - намеснік "Рагнара" "Табота". Паказанні даваць рашуча адмовіўся, памёр праз некаторы час у шпіталі. Пры разгроме групы "Рагнара" захапілі 80 ствалоў агнястрэльнай зброі, вялікую колькасць гранатаў, боепрыпасаў. У выніку праведзенай аперацыі мы нанеслі адчувальны ўдар па польскаму нацыяналістычнаму падполлю, аднак, улічваючы аператыўныя абставіны, што склаліся да канца 1944 г., мы добра разумелі: да канчатковай перамогі яшчэ вельмі далёка". Добавлено: 30 Октябрь 2015, 23:26:01
О "Чэчаве" . СВЕДЧАЦЬ ДАКУМЕНТЫ. 3 дакладной запіскі начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення МДБ сакратару Гродзенскага абкома КП(б)Б С. В. Прытыцкаму: "На тэрыторыі Ваўкавыскага, Мастоўскага і Зэльвенскага раёнаў актыўна дзейнічала бандгрупа 9-га Ваўкавыскага "абводу" АК, пад кіраўніцтвам каменданта гэтага "абводу" Браніслава Хвядука па мянушцы "Чэчаў". У яе складзе было 60 чалавек... Для ліквідацыі тэрбанды "Чычава" была створана аператыўная група, якая ў кароткі тэрмін напала на след і абясшкодзіла банду, арыштавала пры гэтым каменданта 9-га "абводу" Хвядука Браніслава ("Чэчаў"), яго намесніка Вялічку Браніслава ("Адрэнчы"). Бандгрупай "Чэчава" зроблена 35 тэрарыстычных актаў, пры гэтым забіта 52 чалавекі, паранена 8". БЫЛО ГЭТА ТАК 3 успамінаў чэкіста В. М. Асеева: "Ішоў чэрвень 1948 г. Група бандытаў на чале з "Чэчавым" размясцілася ў адным з хлявоў у вёсцы Вайдзевічы Мастоўскага раёна. У гэтую ж вёску днём прыбылі агенты Мінзагу, маслапрома і фінагент. Бандзіты нечакана напалі на дваіх з іх. Агенту Мікалаенка ўдалося знікнуць. На месца здарэння з Ваўкавыска выехала спецгрупа. Пачаліся пошукі і праследаванне тэрарыстаў. Наступным днём удалося напасці на іх след. На ноч яны размясціліся на лясным хутары Плішча Ваўкавыскага раёна. Іх паставы заўважыў аператыўную групу, што набліжалася да хутара, падняў банду па трывозе, яна непрыкметна знікла ў лесе. Аднак пры аглядзе хлява знайшлі на саломе пакінутую ў спешцы гранату Ф-1. Пад сілай неабвержаных доказаў гаспадар хутара вымушаны быў прызнацца, што ў хляве хаваліся 22 бандыты, у тым ліку іх верхавод. Опергрупа разгарнулася ланцугом і пачала прачэсваць лес. У густой чашчобе завязаўся бой. У перастрэлцы былі забітыя трое -'Толуб", "Луста", "Каварны"- і столькі ж паранена. Астатнія разбегліся, кінуўшы параненых супольнікаў. У час бою загінуў салдат унутраных войскаў. Праз некалькі дзён на лясной паляне, паблізу вёскі Падбалоцце, знайшлі схрон, адкуль вылавілі двух удзельнікаў банды - "Валадыеўскага" і "Чорнага". Прыкладна праз паўтара месяца большасць бандытаў злавілі. Заставаўся "Чэчаў" і сем супольнікаў. У верасні 1948 г. нам стала вядома, што яны хаваюцца ў вёсцы Станілевічы Зэльвенскага раёна. На час затаіліся, але, як гаворыцца, голад - не цётка.. Ноччу зрабілі вылазку і абрабавалі адзін з хутароў - забралі прадукты харчавання, забілі парася ў двары, разабралі па частках і знеслі з сабой. Асноўны склад опергрупы на досвітку акружыў дом, у якім пражывала сувязная 9-га Ваўкавыскага абвода "Ружа" (Ядвіга Мазец). Мне з трыма салдатамі было загадана ў гэты час праверыць дом непадалёку, дзе, па нашых даных, пражываў адзін з памагатых "Чэчава". У хляве мы наткнуліся на бандзітаў. Перастрэлка. Яны спрабавалі вырвацца з памяшкання і ўцячы, але падалі на двары, скошаныя нашымі кулямі. А выстралы з адчыненых дзвярэй хлява ўсё яшчэ працягваюцца. Я кінуў туды гранаты. Прагрымелі два магутныя выбухі. I тут жа пасылаю гаспадара дома ў хлеў з ультыматумам: "Засталым здацца!" Аднак "Гонар", брат "Чэчава", паранены, працягваў адстрэльвацца - відаць, вырашыў трымацца да канца. У выніку - забіты. Бой быў імклівы і хуткасны. Дваіх узялі жывымі, адзін з іх - "Чэчаў". Па матэрыялах крыміналькай справы на Хвядука Б. I ("Чэчава"). 1921 г. нараджэння, адукацыя -5 класаў. Уступіў у банду ў красавіку 1945 г. У чэрвені гэтага ж года ўдзельнічаў у аграбленні магазіна ў в. Дындавічы. Прыкладна ў той жа час разам з супольнікамі затрымаў двух упаўнаважаных па нарыхтоўках і дэпутата сельскага Савета, якіх спачатку па-звярынаму пабілі, а затым расстралялі. 3 яго ўдзелам былі абрабаваны грамадзяне Дудук Уладыслаў, Почак Міхаіл, спалены надворныя пабудовы Камянка Станіслава. Стаўшы камендантам 9-га Ваўкавыскага "абводу" АК, "Чэчаў" аддаваў загады пра паўстанцкія выступленні і заклікаў да сабатажу мерапрыемстваў Савецкай улады. У чэрвені 1946 г. "Чэчаў" у складзе бандгрупы ўчыняе забойства рабочага Крэшаніцкага спіртзавода Ярохіна, аграбіў двух афіцэраў Савецкай Арміі, завалодаў пры гэтым пісталетам ТТ і другой маёмасцю. Зімой 1947 г. бандгрупа пад кіраўніцтвам "Чэчава" зрабіла тэракт над старшынёй сельсавета Камойціным Эдвардам. Ў красавіку 1948 г. яны ж забілі байцоў Савецкай Арміі Свістуна і Багдановіча... Прыгаворам Ваеннага трыбунала ад 21 лістапада 1948 г. Хвядук асуджаны па арт. 63-1, 70 УК БССР на 25 гадоў пазбаўлення волі. Адбываючы пакаранне, да 1962 года неаднаразова парушаў рэжым утрымання зняволеных, меў спагнанні. У1964-1966 гг. адміністрацыяй калоніі прадстаўляўся на зніжэнне тэрміну пакарання, аднак з улікам цяжару зробленага ім у гэтым хадайніцтве суд адмовіў. Адбыў пакаранне больш за 23 гады. 10 снежня 1971 г. па вызначэнню Ваеннага трыбунала Прыволжскай акругі вызвалены са зняволення. Да апошняга часу пражываў у Рызе
|