Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
25 Август 2025, 10:29:28
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Голосование
Вопрос: Ваше мнение о электронной версии газеты Милицейский вестник
Интересно - 26 (37,1%)
Слишком официально - 16 (22,9%)
Скучно - 28 (40%)
Всего голосов: 40

Страниц  : 1 2 3  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Газета Милицейский вестник  (Прочитано 37365 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
DragonBallZ
Новенький


Репутация: +0/-0
Offline Offline

Пол: Мужской
Сообщений: 4


Просмотр профиля
« Ответ #90 : 13 Июнь 2008, 16:25:38 »

 [smiley=thumbsup.gif]

"Милицейский вестник" в электронном издании газеты "Погоня"  

Мова міліцэйскай прэсы

Газэта Ўпраўленьня ўнутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкаму «Милицейский вестник» вылучаецца сярод сваіх «калегаў». Тут ёсьць месца і дасьціпнаму гумару, і трапным загалоўкам, але, на жаль, турэмнаму жаргону таксама.

Выпуск ад 1 траўня 2008 г. асабліва паказальны ў гэтым пляне. «Як заслужыць пуцёўку ў ЛПП» — артыкул, які распавядае пра нялёгкую працу ўчастковых інспэктараў, што змагаюцца з наступствамі імклівай алькагалізацыі насельніцтва, а менавіта — афармляюць іх на адпраўку ў лекава-працоўныя прафілякторыі. «Час біць у званы: пляшка пладова-ягаднага «балбанэсу» каштуе ў два разы таньней за пакунак соку. П’янства — самае, бадай, дасягальнае і таннае задавальненьне», акрэсьлівае праблему і яе асноўныя прычыны «МВ». Зьвяртае на сябе адзін з падзагалоўкаў артыкула — «Мы едзем, едзем, едзем… у дыхтоўны ЛПП».

Пачуцьце гумару прасочваецца і ў апісаньні паўсядзённай працы гарадзенскага мэдвыцьвярэзьніка: «Сьціплы «асабняк» на вуліцы Сыракомлі, 9 пустуе рэдка. (…) Вельмі бы хацелася ўбачыць ва ўсёй красе дырэктара буйной гарадзенскай крамы, які вырывае ложак разам з дашчанай падлогай. Аднак 18 красавіка сярод кліентаў мэдвыцьвярэзьніка моцныя гэтага сьвету заўважаныя не былі».

Загалоўкі газэты гарадзенскіх міліцыянтаў прыцягваюць увагу. Вось хоць бы і гэты — «Віртуозы пісталета Макарава і аўтамата Калашнікава», загаловак артыкула пра чарговага чэмпіянату Дэпартамэнту аховы МУС па стральбе з табэльнай зброі. А загалоўкам па тэмы спорту могуць пазайздросьціць спартыўныя аглядальнікі: як прыклад — ««Смаргонь» ляціць, а «Нёман» пралятае…». Знаходзіцца месца ў «МВ» і роднай мове — адзін з артыкулаў у апошнім выпуску прысьвечаны сумеснаму праекту турфірмы «Сьвятавіт» і Лідзкага гісторыка-мастацкага музэю — «Старадаўніх муроў адраджэньне».

Не абыходзіцца ў ведамаснай прэсе без уплыву асяродзьдзя, змагаючыся зь якім, супрацоўнікам міліцыі даводзіцца сутыкацца ўшчыльную. Блізкія кантакты выліваюцца ў слоўцы з турэмнага жаргону, што часам трапляюцца ў некаторых нататках міліцэйскай газэты. Але ў любым разе, такая, няхай і досыць спэцыфічная прэса, чытаецца цікавей, чым шмат якія спэцыялізаваныя выданьні.

Наша Ніва, pahonia.org    [smiley=10.gif]

Сылка на страницу издания >>> http:// http://pahonia.org/str/2008-06/219.htm Смеющийся



    
 
« Последнее редактирование: 17 Июнь 2008, 09:43:34 от DragonBallZ » Записан
Страниц  : 1 2 3  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,107 секунд. Запросов: 22.