Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
09 Июнь 2024, 07:02:35
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Религия > Католицизм > Тема: Re: Католицизм. Общие вопросы.
(Модераторы: Админ, RockeR, katolik) > Тема:

Сообщение #14882576

Страниц  : 1 ... 34 35 37 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Католицизм. Общие вопросы.  (Прочитано 171742 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Giademinas
Гость
« Ответ #1050 : 08 Апрель 2015, 14:02:21 »

Папа Францішак: дзеці ніколі не з’яўляюцца “памылкай”

"Дзеці ніколі не з’яўляюцца “памылкай”, а адказнасць за іх голад, беднасць, пакінутасць і неадукаванасць ляжыць на дарослых",- адзначыў папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 8 красавіка 2015 г., якая прайшла на плошчы св. Пятра. У сваёй чарговай катэхезе, з цыклу прысвечанага сям’і, Пантыфік казаў аб пакутах шматлікіх дзяцей.

“Многія дзеці ад самага пачатку з’яўляюцца нежаданымі, пакінутымі, маюць скардзенае дзяцінства і будучыню. Нехта адважыцца сказаць, нібыта апраўдваючы сябе, што было памылкова дазваляць ім прыйсці на свет. Гэта ганебна! Прашу вас, не будзем ускладаць на дзяцей нашых правінаў! Дзеці ніколі не з’яўляюцца “памылкай”. Іх голад – гэта не іх памылка, як і іх беднасць, безабароненасць, пакінутасць; а таксама іх неадукаванасць і няздатнасць. Гэта, хіба што прычыны, каб любіць іх больш, з большай шчодрасцю. Навошта патрэбны ўрачыстыя дэкларацыі аб правах чалавека і дзіцяці, калі потым караем дзяцей за памылкі дарослых?”, - спытаў Папа.

Святы Айцец падкрэсліў, што адказнасць за дзяцей і за перамену існуючай складанай сітуацыі нясуць усе дарослыя. “Кожнае дзіця, якое маргіналізаванае, пакінутае, якое жыве на вуліцы міласцінай і рознага кшталту хітрасцямі, без школы, без медыцынскага клопату – гэта вокліч, які ўзыходзіць да Бога і асуджае сістэму, якую мы пабудавалі. Нажаль, гэтыя дзеці становяцца здабычай злачынцаў, якія выкарыстоўваюць іх у несумленным гандлю і камерцыі або навучаюць вайне і насіллю. Таксама і ў багатых краінах многія дзеці перажываюць драмы звязаныя з крызісам сям’і, адукацыйнай пустатой і часам нечалавечымі ўмовамі жыцця, якія пакідаюць на іх глыбокі след. У любым выпадку гаворка ідзе пра дзяцей са згвалтаваным целам і душой. Але ніхто з іх не забыты Айцом, які ёсць у Небе! Іх ніводная сляза не можа быць забыта! Як нельга забыць пра нашу адказнасць, сацыяльную адказнасць асобаў і дзяржаў”, - адзначыў Пантыфік.

Папа ўзгадаў аб апавяданні з Евангелля паводле св. Мацвея (19,13-15), у якім гаворка ідзе пра бацькоў, якія прынеслі да Езуса дзяцей, каб Ён усклаў на іх рукі і памаліўся. Нягледзячы на пярэчанні вучняў, Хрыстус зрабіў гэта, сказаўшы: “Дазвольце дзецям і не забараняйце ім прыходзіць да Мяне, бо такім належыць Валадарства Нябеснае”.

“Які цудоўны гэты давер бацькоў і адказ Езуса! Як бы я хацеў, каб гэта старонка стала звычайнай гісторыяй усіх дзяцей! Гэта праўда, што дзякуючы Богу, дзеці з вялікімі цяжкасцямі вельмі часта знаходзяць надзвычайных бацькоў, гатовых да любых ахвяраў і шчодрасці. Але гэтыя бацькі не павінны пакідацца самі! Мы павінны спадарожнічаць ім у цяжкасцях, а таксама дарыць ім моманты супольнай радасці і бесклапотнай весялосці, каб іх не прыгнятала тэрапеўтычная руціна”, - сказаў Святы Айцец.

Паводле Ватыканскага радыё
Записан
Страниц  : 1 ... 34 35 37 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,126 секунд. Запросов: 20.