Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
29 Май 2024, 04:00:25
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Религия > Католицизм > Тема: Re: Католицизм. Общие вопросы.
(Модераторы: Админ, RockeR, katolik) > Тема:

Сообщение #14618469

Страниц  : 1 ... 34 35 37 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Католицизм. Общие вопросы.  (Прочитано 171461 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Giademinas
Гость
« Ответ #1050 : 25 Февраль 2015, 19:27:37 »

Гэта не маё дзіця

Муж і жонка доўгі час імкнуліся мець дзіця, а 30 гадовая жанчына ўжо мела досвед некалькіх няўдалых спроб штучнага апладнення. Аперацыю in vitro правялі ў Лабараторыі рэпрадуктыўных тэхналогій у шпіталі ў Паліцах (Польшча). Дзіця нарадзілася ў жніўні 2014 і мае шмат генетычных захворванняў. Даследаванне ДНК паказалі, што жанчына ... не з'яўляецца біялагічнай маці дзіцяці. Немаўля аддалі ў Цэнтр дзіцячага здароўя ў Варшаве.

 З уступных даследаванняў вынікае, што падчас апладнення in vitro магла адбыцца памылка. Жанчыне падсадзілі яйцаклетку, аплодненую семем мужа, але гэта была яйцаклетка іншай жанчыны. Гэту справу доўга трымалі ў таямніцы ў шчэцінскім медычным цэнтры. Аднак факты ўпарта усплываюць на паверхню.

Абаронцы жыцця: колькі ўвогуле такіх дзяцей?

Нічога дзіўнага, што адразу ж паўстала шмат пытанняў пра іншыя падобныя выпадкі і прагучала рашучая крытыка урадавай праграмы in vitro. «Міністр аховы здароўя ў Польшчы Арлуковіч абяцаў, што тыя цэнтры, у якіх сродкі за працэдуру вяртае дзяржава, будуць пад кантролем. Цяпер высвятляецца, што абяцанае міністрам - самаўпэўненая хлусня», - падкрэслівае журналіст і рэдактар Томаш Тэрлікоўскі. «Справа жанчыны з Шчэціна, якая "нарадзіла не сваё дзіця", паказвае выдатны прыклад таго, чым на самой справе з’яўляецца працэдура in vitro. Цяжка знайсці лепшы доказ дэгуманізацыі і ператварэння чалавека ў рэч, якім характарызуецца in vitro».

- У гэтай канкрэтнай сітуацыі праведзена генетычнае даследаванне,таму што захворванні немаўля былі відавочнымі. У сувязі з гэтым узнікае пытанне, колькі бацькоў могуць выхоўваць «не сваё» дзіця? Бо не выконваецца генетычных даследаванняў ўсіх немаўлятаў, якія нарадзіліся пасля апладнення in vitro. Не аднаразова у медыйныя сродкі прасочваецца інфармацыя пра тыя ці іншыя «памылкі» з іншых краін, напрыклад, нараджэнне чарнаскурага дзіцяці ў белых бацькоў. Варта адзначыць, што гэта велізарная пакута для самой жанчыны, для сужэнства, якія становяцца ахвярамі гэтых «памылак», і большасць людзей не жадаюць афішаваць сваю праблему, - кажа доктар Мацей Барчэнтэвіч, старшыня праўлення Фонду Інстытута лячэння сямейнага бясплоддзя ў Любліне.

Італьянская спрэчка за двайнят

Праблемы ўзнікаюць таксама і ў Заходняй Еўропе. У Італіі падобны да польскага адбыўся выпадак у снежні 2013 года. У клініцы лячэння бясплоддзя пераблыталі прабіркі з яйцаклеткамі двух пацыентак, якія мелі падобныя прозвішчы. Пры абследаванні ў сярэдзіне лютага высветлілася, што жанчына народзіць двайнят, але чужых. Біялагічныя бацькі, даведаўшыся пра гэтую справу з прэсы, запатрабавалі, каб суд прызначыў дзяцей ім. Аднак суд вырашыў, што дзеці належаць жанчыне, якая іх вынасіла і нарадзіла. Абедзве сям’і падалі жалабу на клініку.

Падобнае адбылося ў Турыне, дзе абедзве жанчыны, якім паведамілі аб памылцы, вырашылі не нараджаць «чужых» дзяцей і прынялі абартыўныя прэпараты.

Другі выпадак быў 15 гадоў таму ў Мадэне. У беласкурай сям’і нарадзіліся чарнаскурыя блізняты. У 1998 годзе ў ЗША 38 гадовая Донна Фасана, белая жанчына з Стэйтэн-Айлэнда, нарадзіла двух хлопчыкаў, аднаго белага, другога чарнаскурага. Некаторы час яна выхоўвала іх абодвух, аднак Вярхоўны суд прызнаў правы біялагічным бацькам чарнаскурага хлопчыка. Высветлілася, што імплантаваныя эмбрыёны браліся не толькі ад яе як «заказчыцы», але і ад чарнаскурай пары. Памылкі ў in vitro адбываюцца не толькі ў Польшчы, але і ў Італіі, Штатах, Японіі (выкрытая памылка завяршылася абортам), Індыі і Вялікабрытаніі. Наступствы гэтых памылак закранаюць ўсіх задзейнічаных, ставячы сем'і ў складаныя становішчы, і ўжо не успамінаючы пра абартаваных «памыленых» дзяцей. Ці гэтыя людзі, якія звяртаюцца да гэтага метаду, на самой справе хочуць мець дзяцей, ці яны хочуць мець «прадукт на заказ»?

Закон не паспявае

З бурным развіццём сучасных тэхналогій ўзнікаюць прававыя неспадзяванкі, да якіх заканадаўства відавочна не гатова, а мудрыя Саламоны даўно не сустракаюцца ў гісторыі. У розных дзяржавах такія спрэчкі вырашаюць па-рознаму. У Польшчы, напрыклад, маці з'яўляецца тая, якая нараджае дзіця. «Маці дзіцяці з'яўляецца жанчына, якая яго нарадзіла, без аглядкі на тое, бацькам дзіцяці з'яўляецца яе муж або іншы мужчына, і зачацце наступіла ў выніку натуральнага апладнення, штучнага ці з прычыны апладнення семем, якое паходзіць ад некалькіх мужчын і захоўваецца ў банках спермы», - тлумачыць Вітальд Кабаньскі, варшаўскі адвакат. Шчэцінскі выпадак паказаў слабасць юрыдычнай сістэмы. Аднойчы пракуратура ўжо пачынала разгляд справы, якую падалі бацькі, аднак у расследаванні было адмоўлена «за адсутнасцю складу злачынства».

Дзеці трох бацькоў?

In vitro нясе з сабой яшчэ і іншыя, не вядомыя раней ўскладненні справы. - Бясплоддзе складае велізарную драму многіх сямей, але іх трэба поўна інфармаваць аб усім. Частка лекараў у апошні час «ідуць напрасткі», і замест лячыць бясплоддзе - адразу накіроўваюць на in vitro, ня гледзячы на шматлікія небяспекі, - каментуе Яраслаў Говін, старшыня Камісіі па пытаннях біяэтыкі. Прычына, на яго думку, адна: «прамысловасць in vitro» складае залатую жылу для шматлікіх медыкаў і медыцынскіх устаноў. Самаго Говіна адхілілі з польскага ўрада пасля яго публічных заяў, што польскія зародкі прадаюцца за мяжу, напрыклад, у Германію, таму што там закон забараняе праводзіць медыцынскія эксперыменты над эмбрыёнамі немцаў, затое не забараняе над чалавечымі эмбрыёнамі з іншых краін.

А ўжо неўзабаве людзям прыйдзецца разбірацца са справай, чыімі, уласна, з’яўляюцца дзеці in vitro. Брытанская Палата абшчын менавіта прыняла рашэнне аб дапушчальнасці рэпрадуктыўных тэхналогій з удзелам ДНК трох чалавек. Аперацыя грунтуецца на тэхніцы ўвядзення генетычнага матэрыялу трэцяй асобы да генетычнага матэр’ялу мужа і жонкі, каб прадухіліць генетычныя захворванні. Праціўнікі ідэі сцвярджаюць, што гэта першы крок да стварэння «дызайнерскіх дзяцей», чый выгляд можна будзе праграмаваць па жаданню бацькоў.

Прыклад Вялікабрытаніі, якая знаходзіцца ў авангардзе дзяржаў, дзе ўжываюць метад in vitro, паказвае маштаб праблем, звязаных з штучным апладненнем. З 1990 года ў брытанскіх лабараторыях былі створаны ўжо 3.806.699 чалавечых зародкаў. З гэтых эмбрыёнаў у 1992-2006 гадах нарадзілася жывымі 122.043 дзяцей. Гэты паказчык эфектыўнасці на ўзроўні 3,21%. Адно жывое немаўля на 30 зачатых.

Паволе deon.pl

крыніца: http://grodnensis.by
Записан
Страниц  : 1 ... 34 35 37 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2024, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,213 секунд. Запросов: 20.