Про гомосексуалов не нужно говорить
правільна
можна проста пачаць ставіцца да іх як да нармальных людзей і праблема знікне. Гамасэксуалізм не трэба прапагандаваць, я згодзен, проста яго варта прыняць як адну з праяў чалавечай натуры. Мы жывем у дваццаць першым стагоддзі, гадзіннік адлічвае час, чалавецтва прагрэссуе, ў тым ліку і разумам, межы ўспрымання пашыраюцца. Калі б мы бяздумна захоўвалі ўсе традыцыі, гэтага прагрэсу не было. На гэтым ён і стаіць, гэта яго фундамэнт - пошук новага, адмова ад старога.
Карацей кажучы: правілы, традыцыі і законы, якія падыходзілі нашым дзядам-прадзядам і іншым продкам нам могуць не падыходзіць. Іх трэба ўдасканальваць, альбо ўвогуле адкідаць і ўводзіць новыя. Мы гэта і робім, дарэчы.
отнеситесь к своей родине как патриот и хранитель культурных традиций
Вось, напрыклад. Да прыняцця хрысціянства ў славян дзейнічаў звычай кроўнай помсты. З уведзенем хрысціянства гэты звычай быў забаронены. Ці кажаце вы мне цяпер, што я павінен прытрымлівацца гэтага звычая, як захоўвальнік культуры? Калі раптам хтосьці пакрыўдзіць майго брата, я павінен сям'ю крыўдніка?
Ці можа я павінен мець рабоў? Ці сам быць рабом?
Плаціць падаткі феадалу, а не прэзідэнту?
Ці, можа, прытрымлівацца звычаю князёў ВКЛ - паехаць у Маскву (на цягніку, дзякуючы прагрэсу) і разбіць дзіду аб браму Крамля?
Прыклады прыцягнутыя за вушы канешне ж, але гэта каб было лягчэй.