Cегодня проходил по ул Братской Много однотипных домов
А вопрос какой? Почему?
Ответ можно найти всё в той же книге " Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы" ( которая должна стать настольной, для всех, влюблённых в историю Гродно ! )
"Брацкая // Bratnia – Узнікла ў 1936 г. Гісторыя ўзнікнення вуліцы, таксама як і вуліцы Перамоганоснай, звязана з будаўніцтвам «Рабочага квартала» («Osiedla Robotniczego»).
Яшчэ ў пачатку 1930-х гг. у горадзе жыло даволі шмат сем’яў бяздомных рабочых, некалькі дзесяткаў якіх жыло ў зямлянках на т.зв. Слімаку (вуліцы ад пераезда пад чыгуначным мастом да могілак па вул. Антонава). У 1932 г. магістрат праявіў ініцыятыву ў справе набыцця гэтым сем’ям дзялянак для невялікіх агародаў. Урэшце было вырашана прызначыць для будаўніцтва дамоў для бяздомных 11,6 га тэрыторыі, паміж скідзельскім трактам і шашой на Ліду, атрыманыя ад маёнткаў “Станіславоў” і “Друцк”. Планавалася выкарыстаць 74 пляцы. Пасля банкаўскіх крэдытаў вясной 1936 г. пачалося будаўніцтва 41 дома, якое было скончана пад восень гэтага года (паводле падлікаў аўтараў артыкула было пабудавана 42 дамкі). Раён атрымаў назву “Osiedle Robotnicze” (Рабочы мікрараён ці квартал).
Першая чарга будынкаў была пабудавана па аднаму боку вул. Перамоганоснай (у тыя часы яна называлася Zwycięska і некаторыя мясцовыя жыхары кажуць, што будаўніцтва гэтых дамоў вялося ў 1935 г., хаця гэта мабыць не адпавядае рэчаіснасці). Гэта былі дамы, павернутыя фасадам да гэтай вуліцы пад нумарамі №№24/26, №№20/22, №№16/18, №№12/14, №№8/10, №№4/6. Іх можна аднесці да першага тыпу пабудоў Рабочага квартала. Будавалася цагляная сценка брандмаўэра, а да яе прыбудоўваліся два дамы, дахі якіх спускаліся ў бакі ад цаглянай сцяны. Дом меў адзін вялікі пакой і кухню (па аднаму пакою маюць і дамы іншых тыпаў у Рабочым квартале). Далей была забудавана вул. Брацкая і частка сучаснай вул. Белуша. Будынкі, павернутыя фасадам да вул. Белуша, а таксама дамы ў пачатку і напрыканцы вул. Брацкай складалі другі тып пабудоў: яны таксама мелі пасярэдзіне брандмаўэр, але схіл даху ішоў не ўбакі, а назад. Гэта будынкі па вул. Белуша №34 і вул. Перамоганосная №2, вул. Белуша №32 і вул. Брацкая №1, вул. Белуша №26 і вул. Брацкая №2, а таксама па вул. Брацкай №№4/6, 3/5, 24/26, 23/25. Трэці тып будынкаў складаюць забудову ў глыбіні вуліцы Брацкай. Гэта «адзінарныя» дамкі з адхіленым назад дахам (вул. Брацкая №8, 10, 12 , 14, 16, 18, 20, 22, 7, 9, 11, 13, 15, 17, 19, 21). Дамкі мелі вельмі прыстойны і выгляд і, трэба меркаваць, былі цудоўнай знаходкай для тагачасных бяздомных гарадзенцаў. Кожны дом каштаваў 5 тыс. злотых, аднак выплата яго коштаў расцягвалася на трыццаць год. Цікавы выгляд дамоў (форма вокнаў і даху прыдае ім выразныя рысы стылю канструктывізму), цэльная задума планіроўкі квартала, невялічкія агароды надавалі раёну непаўторны каларыт.
Фактычна «Рабочы квартал» з’яляўся першым «спальным раёнам» горада."