Якразтаки разумею что вашыми формулами робяцца спробы раслумачыць сувязь цяперашняга народу и падняць уласную самацэнку за кошт таго што рабилася на гэтай тэрыторыи некали. Таму вам бы хацеляся каб памиж беларусами и лицьвинами не было розницы...
Ну гэта не мае формулы.. Яны ўжо даўно навукова распрацаваны без майго ўдзелу..

Тут нават і формула не трэба, можна было б самому лагічна падумаць.. А наконт астатняга я магу сказаць толькі адно - кожная нацыя мае права на сваю гісторыю і Беларусы гэтаму не выключэнне.. Я маю права на гісторыю сваіх продкаў таму што я іх нашчадак, і ніхто гэтае права ў мяне адняць не можа.. І кожная нацыя сёння фарміруе сваю тоеснасць дзякуючы ўсім духоўным і матэрыяльным здабыткам сваіх продкаў, дык чаму гэта нельга рабіць беларусам..?
але як бы вам не хацелася гэта не тольки дзве розныя назвы... гэта яшчэ дзве розныя назвы розных народау бо (я вы мне самыя ужо даказвали) кали у народа аднимаецца поунасцю носьбиты культуры то што на яго месцы можа узникнуць? Што можа узникнуць кали тых хто акумулявау у сабе культуру нима!
Па сваёй сутнасці носьбітам культуры з'яўляецца ўвесь народ, аднак падчас нацыятворчага працэсу асноўная роля ў своеасаблівым "узмацненні" культуры належыць нацыянальнай эліце.. Менавіта яна павінна зрабіць нацыянальную культуру дамінуючай.. Так, у кан. 18 - пач. 19 ст у беларусаў з-за паланізацыі й русіфікацыі амаль што не было нацыянальна скіраванай эліты, аднак тая культура, той нацыянальны дух захаваўся ў простым народзе.. Скуль потым выйшлі Каліноўскі, Багушэвіч, Луцкевіч..?? З былой уніяцкай дробнай шляхты, то бок з ліцьвінаў..

У культуры кожнага народа ёсць хвіліны стагнацыі й ўздыму, адраджэння..
Прыкладам можа паслужыць вам каланизацыя пауночнай амерыки. Индзейцы гэта лицьвины а каланизатары гэта усе напасци лицьвинскага народу у адным флаконе.
Прыклад з індзейцамі тут не падыходзіць, падчас еўрапейскай каланізацыі яны знаходзіліся яшчэ на племянной стадыі развіцця, па-мойму толькі ў 17 ст. у іх пачало памалу фарміравацца протадзяржаўнае ўтварэнне - Ліга іракезаў, якое й да дзяржавы та не дайшло..