Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
03 Сентябрь 2026, 13:35:17
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Голосование
Вопрос: Новое название темы  (Голосование закончилось: 18 Ноябрь 2017, 21:38:58)
Украина - цэ Еуропа - 0 (0%)
Щэ нэ вмэрла Украина - 0 (0%)
Выборы и политическая обстановка в Украине 2   - 1 (100%)
UA - 0 (0%)
Хто не скаче, той москаль! - 0 (0%)
Всего голосов: 1

Страниц  : 1 ... 149 150 152 153 ... 1041 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Выборы и политическая обстановка в Украине  (Прочитано 1787685 раз)
0 Пользователей и 18 Гостей смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #4500 : 07 Февраль 2014, 18:04:29 »

СЭМІВАЛОС: АРТЫКУЛЫ АБ ПРЫНАЛЕЖНАСЬЦІ КРЫМА ТУРЦЫІ ПІШУЦЦА Ў МАСКВЕ


Расейскія спэцслужбы распаўсюджваюць па ўсім сьвеце матэр’ялы дзеля дэстабілізацыі Ўкраіны, заявіў дырэктар Цэнтра блізкаўсходніх дасьледваньняў Ігар Сэмівалос.

Раздзьмуваньне істэрыі ў некаторых замежных СМІ аб тэрытарыяльных прэтэнзіях да Ўкраіны з боку Турцыі і іншых краін зьяўляецца ні чым іншым, як працай расейскіх спэцслужбаў. Пра гэта ў камэнтары для Gordonua.com заявіў дырэктар Цэнтру блізкаўсходніх дасьледваньняў Нацыянальнай Акадэміі Навук Украіны Ігар Сэмівалос.

“Гэта фантастычныя сцэнары. У турэцкай газэце “Харыят” апублікавалі матэр’ял, што пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Крыма Турцыя можа прад’явіць свае правы на паўвыспу. Гэты артыкул зьяўляецца поўным перакладам публікацыі з расейскай газэты “Правда”, усе гэтыя апакаліптычныя сцэнары пішуцца ў Маскве, пасьля праз агентуру матэр’ялы распаўсюджваюца па ўсім сьвеце для стварэньня дэстабілізуючага патэнцыялу”, -- мяркуе Сэмівалос.

28 студзеня ў газэце Hurriyet выйшаў артыкул, у якім сьцьвярджалася, што ў выпадку далейшай дэстабілізацыі палітычнай сітуацыі ва Ўкраіне Турцыя можа разьлічваць на пераход пад яе кіраваньне Крыма. Такое магчыма ў тым выпадку, калі паўвыспа абвясьціць аб сваёй незалежнасьці.

Камэнтуючы заклікі да фэдэралізацыі Ўкраіны, Сэмівалос адзначыў поўную несваечасовасьць і шкоднасьць такіх ідэй.

“Ня варта казаць пра фэдэралізацыю ў фэадальнай краіне. Гэта нонсэнс. У фэадальнай краіне ня можа быць фэдэратыўнага ладу, а могуць быць толькі фэадальныя ўдзелы. Україна да фэдэратыўнага ладу яшчэ не дарасла”, -- упэўнены Сэмівалос.

“Страшылкамі” называе ўсходазнаўца і заявы некаторых палітыкаў і экспэртаў аб адрыве ад Украіны заходніх вобласьцяў і ўсталяваньні кантроля Расеі над яе ўсходам і поўднем.

“Такія планы прадугледжваюць прамую інвазію Расеі і пачатак інтэрвэнцыі, а гэта ўжо зусім іншы фармат міжнародных адносін. На сёньняшні дзень такія сцэнары малаверагодныя і выглядаюць страшылкамі для паляпшэньня сваіх пазыцый на перамовах”, -- сьцьвярджае Сэмівалос.

Пры гэтым экспэрт упэўнены, што рысу грамадзянскай вайны, падобнай на сірыйскую, Україна ўсё ж яшчэ не перакрочыць з прычыны адсутнасьці ў насельніцтва як захаду, так і паўднёвага ўсходу матывацый для яе.

“Сітуацыя сапраўды небясьпечная і ўсе тэндэнцыі паказваюць на тое, што адмоўныя сцэнары, у тым ліку й сілавыя магчымыя. Але для пачатку грамадзянскай вайны патрэбная вельмі магутная матывацыя ў насельніцтва. Шчыра кажучы, сярод праціўнікаў Майдана я ня бачу гатоўнасьці памерці за свае ідэі, бо ўсход і поўдзень Украіны ня маюць сваёй нацыянальнай ідэнтычнасьці, хіба што паміраючую савецкую ідэнтычнасьць. Таму любая мабілізацыя адбываецца толькі пасьля ўказаньняў улады. Як толькі ўлада перастане гэтым займацца, уся мабілізацыя разваліцца”, -- заявіў Сэмівалос.

Пераклад з расейскай.

2 лютага 2014 г.

Украінская інтэрнэт-газэта Gordonua.com (http://gordonua.com/news/politics/Semivolos-Stati-o-prinadlezhnosti-Kryma-Turcii-pishutsya-v-Moskve-8025.html)

https://pieramoha.org/artykuly/semivalos-artykuly-ab-prynaliezhnasci-kryma-turcyi-piszucca-u-maskvie
Записан
Страниц  : 1 ... 149 150 152 153 ... 1041 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2026, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,081 секунд. Запросов: 22.