Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
03 Сентябрь 2026, 03:53:59
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Голосование
Вопрос: Новое название темы  (Голосование закончилось: 18 Ноябрь 2017, 21:38:58)
Украина - цэ Еуропа - 0 (0%)
Щэ нэ вмэрла Украина - 0 (0%)
Выборы и политическая обстановка в Украине 2   - 1 (100%)
UA - 0 (0%)
Хто не скаче, той москаль! - 0 (0%)
Всего голосов: 1

Страниц  : 1 ... 148 149 151 152 ... 1041 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Выборы и политическая обстановка в Украине  (Прочитано 1787023 раз)
0 Пользователей и 2 Гостей смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #4470 : 05 Февраль 2014, 14:41:12 »

АКУПАНЦКІ “ОПЛОТ”


Прадастаўляем вашай увазе фрагмэнт артыкула пад тытулам “Я вас победю и передам милиции” з расейскай інтэрнэт-газэты Lenta.ru ад 3 лютага.

Працу міліцыі па зачыстцы абласной рады ў Палтаве гатовыя ўзяць на сябе суседзі палтаўчанаў: у Харкаве прыйсьці на дапамогу ўладам гатовыя члены мясцовага байцоўскага клюба “Оплот”. “Мы зараз ствараем атрады хуткага рэагаваньня, якія пасьля звароту да нас будуць выязджаць і адбіваць захопленыя нацыяналістамі адміністрацыйныя будынкі”, -- распавядае мне лідэр “Оплота” Евгеній Жілін. Ён не выключае, што першая такая паездка будзе менавіта ў Палтаўскую вобласьць, хаця планы ў яго маштабныя: “З часам мы вызвалім усе вобласьці Ўкраіны, якія да нас зьвернуцца”.

У Палтаве разумеюць, што знаходзяцца ў авангардзе рэвалюцыйнага змаганьня і рыхтуюцца адбіць напад байцоў Жіліна. “Няхай прыязджаюць, мы ўтварылі сотні самаабароны, гатовыя даць адлуп”, - усьміхаецца Раман Чабаноўскі, старшыня палтаўскага аддзяленьня нацыяналістычнай арганізацыі “Свобода”.

Унутры “Оплота” паўсюль вісяць баксёрскія грушы, якія лупцуе кожны, хто праходзіць міма. Тут чалавек пяцьдзесят, некаторыя ходзяць з арматурай у руках. “Оплот” – гэта ня проста спартовы клюб, дзе па выходных праходзяць баі без правілаў, а цэлая бізнэс-імпэрыя. У яе ўваходзяць аўдытарская кампанія, інфармацыйная агенцыя “Оплот-інфо”, рэстаран і нават аднайменны гіпэрмаркет нізкіх коштаў. Сам будынак спортклюба, распавядае адзін з байцоў, быў пабудаваны “за сем мільёнаў даляраў”, і клюбу яго падарылі “нейкія спартоўцы”.

Утварыў “Оплот” былы УБОПавец Евгеній Жілін. У сваёй аўтабіяграфіі ён піша, што ў 2010 годзе звольніўся з ворганаў унутраных спраў на ўласнае жаданьне. У Харкаве, праўда, кажуць, што Жіліна звольнілі па падазрэньню ў падвойным забойстве, узялі пад арышт, але з прычыны адсутнасьці доказаў выпусьцілі. “Потым зь ім зьвязвалі сьмерць журналіста Васіля Кляменцева, але й тады доказаў не знайшлі”, -- распавядае мне сустаршыня Харкаўскай праабарончай групы Яўген Захараў. Потым у МУС назвалі імя вінавайцы, якім аказаўся іншы былы супрацоўнік харкаўскага УБОП Андрэй Козар.

Па словах Жіліна, “Оплот” мае 350 байцоў, а ўсяго іх у яго па Ўкраіне да дзьвюх тысячаў прыхільнікаў. Адказ на пытаньне, чаму байцоўскі клюб узяў на сябе функцыі па абароне горада, заварожвае: "Мы патрыёты ўкраінскай нацыі. Кожны кайфуе па-рознаму. Нехта купляе яхты і самалёты, нехта купіў для дзесяці каханак па дыямэнту. А я ня так люблю сваіх дзяцей, жонку, тату і маці, як сваю зямлю і свой народ. Мой абавязак як мужчыны абараняць сваю зямлю, і пакуль няма вайны, я павінен рыхтаваць людзей да абароны сваёй зямлі. Я ў гэта ўкладваю грошы і ад гэтага атрымліваю задавальненьне”, -- тлумачыць мне Жілін сэнс новых задач сваёй арганізацыі. Увечары ён распускае байцоў па хатах. “Живи сильно”, -- скандуюць байцы дэвіз “Оплота” і наладжваюць Жіліну авацыю.

“Мы абаронцы горада, дзяжурылі тут і былі гатовыя высоўвацца ў выпадку захопу адміністрацыі, але цяпер мы перамаглі, нашая трываласьць перамагла”, -- кажа Жілін.

Ільля Азар

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://lenta.ru/articles/2014/02/03/vostok/

 

Вось такія “патрыёты ўкраінскай нацыі, што кайфуюць па-свойму”. У Харкаве, апанаваным антыдзяржаўнай цемрай, гэтыя “цітушкі” не баяцца рабіць сябе рэкламу і самаідэнтыфікавацца. Яны ўпэўненыя ў сваёй беспакаранасьці, як і іхны лідэр, крымінальныя злачынствы якога ў ворганах МУС "не былі даказаныя, але ён звольніўся”. Вось такая русскоязычная публіка пастаўлена на абарону прамаскоўскага рэжыму. Гэта ведаюць сапраўдныя ўкраінскія патрыёты і гатовыя змагацца з гэтай пошасьцю.


Сяргей Камароўскі

https://pieramoha.org/artykuly/akupancki-oplot
Записан
Страниц  : 1 ... 148 149 151 152 ... 1041 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2026, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,141 секунд. Запросов: 22.