Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
03 Сентябрь 2026, 13:34:45
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Голосование
Вопрос: Новое название темы  (Голосование закончилось: 18 Ноябрь 2017, 21:38:58)
Украина - цэ Еуропа - 0 (0%)
Щэ нэ вмэрла Украина - 0 (0%)
Выборы и политическая обстановка в Украине 2   - 1 (100%)
UA - 0 (0%)
Хто не скаче, той москаль! - 0 (0%)
Всего голосов: 1

Страниц  : 1 ... 148 149 151 152 ... 1041 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Выборы и политическая обстановка в Украине  (Прочитано 1787677 раз)
0 Пользователей и 19 Гостей смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #4470 : 04 Февраль 2014, 13:15:33 »

Я гляджу, AnVas шмат любіць паразмаўляць ні пра што. Гаданьне на кафейнай гушчы. Ў пракуратуры не нагуляўся??


Прапаную лепей зьвярнуць увагу на гэты артыкул:

Журналісты знайшлі сведку забойства Міхаіла Жызнеўскага (Відэа)



Актывіст Еўрамайдана распавёў, як загінуў беларускі абаронца барыкад на Грушэўскага.

Журналісты кіеўскага тэлеканала «1+1» правялі сваё расследаванне і знайшлі актывіста, які быў з Міхаілам Жызнеўскім у апошнія хвіліны жыцця і ўсё бачыў на свае вочы, перадае «Радыё Свабода».

Журналісты запісалі інтэрв'ю з Тарасам Кабялкам, які быў у адным шэрагу з беларусам падчас сутычак са спецназам 22 студзеня на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве і бачыў як куля трапіла яму ў сэрца.

«22 студзеня нас абудзілі раніцай, мы выступілі, 10 чалавек, ішлі з двума драўлянымі шчытамі. Калі прыбеглі на вуліцу Грушэўскага, то сталі ў першым шэрагу», - сказаў ён.

Пасля весткі аб смерці першай ахвяры сутыкненняў Сяргея Нігаяна, які быў забіты каля 6 раніцы, сярод мітынгоўцаў была разгубленасць. Гэта выкарыстаў «Беркут», які пайшоў у атаку, заняў і пачаў разбіраць барыкады мітынгоўцаў. Але калі з Майдана Незалежнасці падышла дапамога, «Беркут» адышоў назад.

Калі спецназаўцы адступілі, мітынгоўцы вырашылі заняць старыя пазіцыі, сярод іх у першым шэрагу былі Жызнеўскі і Кабялка.

«У той момант, калі яны адступілі за аўтобусы, мы пайшлі героямі з крыкамі, з лямантам, пабеглі за імі... І Міша пайшоў, стаў паміж двума аўтобусамі, зачыніў дзірку, каб адтуль не стралялі».

Драўляны шчыт добра абараняў ад гумовых куляў, але раптам Міхаіл Жызнеўскі ўпаў на зямлю.

«І ў трох метрах, калі пачаліся гранаты, шашкі, стрэлы, я ўбачыў, што ён упаў.
Мы падбеглі, падбеглі лекары і забралі яго ў медпункт... Цела падала спіной назад у бок Украінскага дома... У шчыце была вялікая дзірка. Куля прыляцела з іх боку», - распавёў Тарас Кабялка.

Па рэканструкцыі тых падзей, зробленай журналістамі, металічная куля прыляцела ў Міхаіла Жызнеўскага з боку шэрагаў спецназа. Пра гэта ж сведчыць і лекар Ігар Ількіў, які першым агледзеў рану беларуса і таксама даў інтэрв'ю.

Журналісты таксама пагутарылі са спецыялістамі ў галіне зброі, якія прадэманстравалі ім, што ў стрэльбы 12 калібра, якія ёсць на ўзбраенні «Беркута» і прыстасаваныя пад гумовыя кулі, можна страляць і металічнай карцеччу, якой былі забітыя Жызнеўскі і Нігаян.

Па словах Ігара Ільківа, лекара Майдана, 22 студзеня было шмат параненых, кантужаных, атручаных газамі - усяго 159 чалавек.

Нагадаем, Міхаіл Жызнеўскі, якому 26 студзеня споўнілася б 26 гадоў, быў забіты стрэлам у сэрца 22 студзеня падчас беспарадкаў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. Яго пахаванне адбыліся ўвечары 28 студзеня каля пасёлка Знамя Працы пад Гомелем. Труна з целам загінулага была дастаўленая да месца пахавання з васьмігадзінным спазненнем.

http://www.чарт.org/be/news/2014/2/3/85614/comments/
Записан
Страниц  : 1 ... 148 149 151 152 ... 1041 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2026, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,129 секунд. Запросов: 22.