Трохі гістарычнай фактуры для разумення сітуацыі..
"Польскiя дзяржаўныя і касцельнiя ўлады ў міжваенны час перашкаджалi культурнай і асветніцкай дзейнасці беларускага духавенства, зацягвалi друк беларускіх кніг і часопісаў, зачынялi беларускія асветніцкія цэнтры і школы. Яны не давалi жыць беларускім святарам, якія былі супраць асіміляцыйнага нацiску: пераводзiлi iх часта з аднаго месца на другое (А.Астрамовіч, К.Стэповіч), саджалi іх у турму (К.Стэповіч, В.Гадлеўскі), прымушалi да місіянерскай дзейнасці (Я.Германовіч) альбо падштурхоўвалi да эміграцыі (гл. ЦЫХУН 1997: 14–15). У 1938 годзе польскiя ўлады зачынілi Марыянскі кляштар у Друі, які развіваўся як цэнтр беларускай нацыянальнай свядомасці і беларускай літургіі. Выхавальнікамі гэтага кляштара былі такія вядомыя каталiцкiя святары, як А.Цыкота, Ф.Абрантовіч, Я.Германовіч і Ч.Сіповіч. Іншым цэнтрам беларускага духоўнага адраджэння быў дом бацькоў-марыянаў, заснаваны ў 1936 годзе ў Вільні, якi наведвалі таксама палітыкі, публіцысты, пісьменнікі, мастакі – напрыклад, А.Луцкевіч, М.Танк, З.Забэйда-Суміцкі. Аднак ужо ў 1938 годзе гэты дом быў зачынены.
З адраджэннем рымска-каталіцкай царквы працягваецца паланізацыя беларусаў. Праўда, гэты працэс ідзе не напрамую ад Ватыкана, а хутчэй – ад польскага духавенства, якое традыцыйна задае тон каталіцызму на Беларусі. Арцыбіскуп кардынал Свёнтэк адхіліў магчымасць карыстання беларускай мовай падчас набажэнства. У 1994 годзе ў газетным інтэрв’ю ён заявіў, што асноўная частка беларускіх каталікоў мае польскія карані, што беларуская мова не выкарыстоўвацца ў бытавой камунiкацыi, што гэтая мова яшчэ не дастаткова ўнармавана i што, акрамя таго, не хапае літургічных кніг на беларускай мове.
Польскія святары прывозяць польскiя малітоўнiкi і катэхізмы з Польшчы, якiя аднак напісаны кірылічным шрыфтам. Каталіцкія святары ў сваёй педагагічнай і пастарскай дзейнасці карыстаюцца толькі польскай мовай і часта смяюцца з мовы беларускай і нават з беларускага народа, з яго гісторыі і культуры (гл. ЧАРНЯЎСКІ 1992: 23–24). У 1992 годзе з Беларусі былі высланы 29 каталіцкіх святароў,
паколькі яны ў касцёлах павесілі польскія сцягі і партрэты польскага прэзідэнта,(

) а таксама вялі адкрытую прапаганду за „зварот“ заходніх беларускіх зямель“ (так званых крэсаў) да Польшчы.(

) Арцыбіскуп Свёнтэк хацеў дазволіць беларусізацыю толькі Мінскай і Пінскай дыецэзій, але Гродзенскую дыецэзію ён разглядаў як “этнічна польскую вобласць” (ШАЎЦОЎ 1992:

.
У ватыканскай курыі есць польскае лобі, якое аказвае істотны ўплыў на палітычную лінію папскага прастола. Заснаваная ў 1991 годзе Беларуская каталiцкая партыя настойвае на беларусізацыi касцёла ў Беларусі і разглядае паланізацыю беларускiх каталікоў як гістарычную несправядлiвасць каталіцкай царквы. Гэтая партыя разам з каталіцкiмi эміграцыйнымi арганізацыямi выдае часопіс “Беларуская святыня” (Мінск, 1998), як і пераклады канфесійнай літаратуры, зборнікі малітваў і царкоўных песнапенняў. У 1990 годзе ў прэсе рэзка выступіў Т.Малевіч, член Польскага саюза на Беларусі, супраць увядзення беларускай мовы ў каталіцкае набажэнства. У гэтых адносiнах саюз палякаў нават гатовы да барацьбы супраць каталіцкай царквы, якая мае схiльнасць да ўвядзення беларускай мовы ў касцёл. У 1992 годзе кіраўніцтва саюза палякаў нават дамагалася ад беларускай дзяржавы роспуску беларускай каталіцкай партыі, паколькі гэтая партыя быццам бы залішне заклапочана беларусізацыяй касцёла (гл. ЧОБАТ 1992: 16).
Нягледзячы на супраціўленне польскага епіскапату і польскай меншасці беларусы-каталікі праяўляюць значны інтарэс да беларусізацыі касцёла, перш за ўсе таму, што II Ватыканскi сабор дазволiў ужыванне нацыянальных моў у каталіцкiм набажэнстве. У 1993 годзе па ініцыятыве беларускага святара У.Завальнюка была арганізавана працоўная група для перакладу Бібліі з аўтэнтычных крыніц на сучасную беларускую мову для патрэб беларускага каталіцкага духавенства. Гэтая група складаецца з спецыялістаў беларусістыкі, паланістыкі, класічнай філалогіі і тэалогіі. Аб беларускім перакладзе рымска-каталiцкага трэбнiка і малітоўнiка ўжо даўно клапаціўся святар М.Чарняўскі (гл. МАТУСЕВІЧ 1992: 37), які складаў таксама зборнiк царкоўных песнапенняў, на якім у асноўным базіруецца выдадзеная ў 1992 годзе кніга песень “Беларуская каталіцкая музыка” (Мінск)."
http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/brama/kraj3-4-2002/09.htm