Шаноўныя сябры!
Суполка “Журналісты за талерантнасць” запрашае прадстаўнікоў НДА і грамадскіх ініцыятываў, што працуюць з людзямі з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама з дыскрымінуемымі паводле гендэрнай, нацыянальнай, сэксуальнай, рэлігійнай і інш. прыкметы ўзяць удзел у семінары на тэму:
“Чаму пра нас не пішуць? Эфектыўнае супрацоўніцтва са СМІ” у Гародні.
Падчас семінару ўдзельнікі даведаюцца:
- паводле якога прынцыпу інфармацыя патрапляе ў СМІ;
- што зрабіць, каб пра вашую арганізацыю / суполку / ініцыятыву больш пісалі;
- асноўныя прылады ўзаемадзеяння з журналістамі.
У праграме семінару:
1. Аналіз прычынаў недастатковага асвятлення тэмы ў СМІ.
2. Інфармацыйная нагода. Чаму яна гэтак істотная для журналістаў? Як яе выкарыстоўваць у сваіх мэтах?
3. Асаблівасці напісання прэс-рэлізу.
4. Праца ў сацыяльных сетках.
5. Падрыхтоўка і правядзенне прэс-канферэнцыяў.
Мерапрыемства адбудзецца ў Гародні
2 лістапада з 11.00 да 14.00. Для рэгістрацыі не пазней як 30 кастрычніка неабходна накіраваць ліст з пазнакай арганізацыі / суполкі / ініцыятыўнай групы, займаемай пасадай і кантактнымі дадзенымі на адрас
o.razhkov@gmail.com.
З павагай,
Каманда “Журналісты за талерантнасць”
Добавлено: 28 Октябрь 2013, 16:44:10
По-моему, было бы хорошо, если кто-нибудь сходит.
Добавлено: 28 Октябрь 2013, 17:45:28
http://s13.ru/archives/68382Возможно-ли как-то ему помочь?...