:-/ видать.
ну давай беседовать

видать, что ищешь. может те следует поменять место поиска?
или призадуматься "а стоит ли искать"? - ведь самое прекрасное приходит неожиданно

Вах, слухайце, на беларускую мову перайшлі - Супер!
Ведаешь, на конт "а трэба лі шукаць"...у аське ў статусе ў мяне падпісана "ухожу в монастырь". А ўсё роўна неяк не атрымліваецца "забіць" на ўсё і проста чакаць. Я чалавек справы, мне ўсё здаецца, што мы самі робім сваё шчасце. Калі здараецца зручны на мой погляд момант, дык я пачынаю хоць часам і вяла, але дзейнічаць. Мне здаецца, што калі нічога не рабіць, дык усё і працячэ міма цябе. Можа, гэта і не тая сфера, але нічога не магу з сабой зрабіць. Не люблю серасць, банальнасць і адзіноту, таму "варушуся", каб не застаялася...а атрымліваецца, як у той прымаўцы: "чым больш топчышся на месцы, тым цвярдзейшая пазіцыя"

ну вось, быццам я нешта "шэрае, банальнае і адзінокае" прапанавала.. :-/
мы не сядзім на месцы і проста чакаем, калі да нас прыйдзе шчасьцьце. не. наша праца, дзейнасьць у тым каб заўважыць, ці заўважаць тое, што нам трэба, не апускаць рукі, не адварочвацца ў час і гэтак далей.. ня ведаю, ці зразумела тлумачу.. але, павер, гэта насамрэч ня так лёгка як падаецца на першы погляд. нам хацяб гэта выканаць.. не тое што рушыць на пошук Элексіра Жыцьця ці Формулы Каханьня.. нам столькі даецца, а мы ня бачым далей свайго носу. часам нават проста зацыкліваемся на сваёй мары, мэце і г.д. што не заўважаем яе..
але з іншага боку.. калі мы яе не заўважылі.. мо, гэта зусім ня тое, што трэба?... :-?