Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
26 Июль 2025, 04:57:10
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Наш Город! > История Гродно и Гродненщины > Тема: Re: литвины
(Модераторы: Almer, Der Schatten, sembat) > Тема:

Сообщение #11552839

Страниц  : 1 3 Далее»  Все   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: литвины  (Прочитано 26959 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
АнтонКрв
Гродненец
**

Репутация: +2/-0
Offline Offline

Сообщений: 56


Просмотр профиля
« Ответ #30 : 08 Сентябрь 2013, 18:31:28 »

СТАРОНКІ РЫЦАРСКАГА ЭПАСУ

ПАХВАЛА ПАНУ ВІЛЕНСКАМУ,
СТАРАСТУ ЛУЦКАМУ І БРАЦЛАЎСКАМУ,
МАРШАЛКУ ВАЛЫНСКАЕ ЗЯМЛІ, ВЯЛІКАМУ ВАЯВОДУ,
СЛАЎНАМУ ДЫ ВЯЛІКАРАЗУМНАМУ ГЕТМАНУ,
КНЯЗЮ КАНСТАНЦІНУ ІВАНАВІЧУ АСТРОЖСКАМУ
http://hetman.by/staronki-ryiczarskaga-epasy.html

У год 7023 (1514), 2 індыкта, месяца жніўня першага дня вялікі князь маскоўскі Васіль Іванавіч1, маючы ненажэрную ўтробу ліхвяра, пераступіўшы дамову і крыжацалаванне, з меншага на большае зло падаўся і пачаў здабываць некаторыя гарады, бацькаўшчыну і дзедаву спадчыну вялікага ды слаўнага гаспадара Жыгімонта2, караля польскага і вялікага князя літоўскага, рускага, прускага, жамойцкага ды іншых.....
Гэты вялікаслаўны кароль Жыгімонт сваё слова, дадзенае князю маскоўскаму, трымаў непарушна і неадступна ўва ўсім, але бачачы яго вераломства і хочучы бараніць сваю бацькаўшчыну, Літоўскую зямлю....

А ў той час прыехалі да вялікага караля Жыгімонта на дапамогу ляшскія паны і дваране славутыя, рыцары Кароны Польскае і ўсе супольна, узяўшы Бога на дапамогу....

О, вялікія і выдатныя віцязі літоўскія, прыпадобніліся вы сваёю мужнасцю харобраю да македонцаў, справаю і навукаю князя Канстанціна Іванавіча, другога Антыёха, гетмана войска македонскага. І паказаў сябе князь Канстанцін адважным рыцарам і верным слугою свайго гаспадара разам са шматмагутнымі воямі літоўскімі, якія, не шкадуючы сябе, памкнуліся на вялікую сілу варожую, і ўдарылі, і мноства людзей з войска маскоўскага пабілі, і восемдзесят тысяч усмерцілі, а іншых жывымі ў палон узялі: найвышэйшага ваяводу і гетмана маскоўскага войска князя Міхаіла Іванавіча Булгакава Голіцу, брата ягонага князя Дзімітрыя, Івана Андрэевіча Чалядніна, князя Івана Дзімітрыевіча Пронскага, Дзімітрыя Васільевіча Кітаева, Данілу Андрэевіча Плешчава, Івана ды Ўладзіміра Сямёнавічаў, князя Барыса Рамаданаўскага, князя Івана Сямёнавіча Старадубскага, князя Пятра Пуцяцкага, князя Сямёна Янавіча ды іншых, чые імёны тут не ўпісаныя, бо не змесцяцца.

усіх са сьвятам !


Добавлено: 08 Сентябрь 2013, 18:55:30
http://orshagorodmoy.info/publ/39-1-0-24
Доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі – А. Грыцкевіч.

Жамойцкая шляхта ўвогуле намагалася бараніць свае межы з Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі, а ўкраінская шляхта, бараніла сваю тэрыторыю ад набегаў крымскіх татараў. I ў складзе войска К. Астрожскага, што сабралася ў Менску, дзе знаходзіўся сам Вялікі князь Жыгімонт, польскай конніцы і пяхоты было не больш як 4 тысячы. Гэтую лічбу называе польскі гісторык 3. Вайцяхоўскі, удакладняючы, што з польскіх аддзелаў конніцы была палова, а другая палова – польскія пехацінцы. Такім чынам, Канстанцін Астрожскі камандаваў у значнай ступені беларускім войскам, якое складалася з аддзелаў усіх беларускіх паветаў. (конечно тогда беларусов не было, имеются ввиду предки нынешних беларусов)
У нашым біяграфічным нарысе пра К.І. Астрожскага ("Славутыя імёны Бацькаўшчыны" Менск, 2003) таксама пададзены гэтыя лічбы.
У беларускім войску аддзеламі лёгкай конніцы (з лёгкім узбраеннем) камандаваў дасведчаны палкаводзец Юры Мікалаевіч Радзівіл, які пазней быў Гетманам Вялікім Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Асобныя аддзелы конніцы ўзначальваў Іван Сямёнавіч Сапега. На чале свайго апалчэння быў слуцкі князь Юры Сямёнавіч Алелькавіч. Польскімі аддзеламі камандавалі Войцах Сампалінскі і Януш Свярчоўскі.
« Последнее редактирование: 08 Сентябрь 2013, 18:55:30 от АнтонКрв » Записан

"1183 г. Литва, выбегая из лесов своих на пограничные псковские сёла, производила разорение.... Литевичи, как одна из форм названия "Лютичи" - в Хронике 12 века!.... http://samlib.ru/e/rogatina/lutizi.shtml
Страниц  : 1 3 Далее»  Все   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,305 секунд. Запросов: 20.