Зрабіў пераклад інфармацыі з сайту TVP наконт ягонага новага каналу BelSat TV,
арыгінал глядзець тутака:
www.tvp.pl/aktualnosci?news_id=616539Афіцыйна быў створаны ў ліпені 2007 г. пастановай праўленьня кампаніі TVP. Падрыхтоўчыя працы былі разпачатыя пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай – Гузы (дырэктар БелСату) у чэрвені 2006 г. Канал пачне трансьляцыю 10 сьнежня і будзе даступны праз спадарожнік – найперш будзе трансьляцыя тэставай праграмы тры гадзіны на дзень, пасьля, як плянуецца, 16 гадзінаў на суткі (4 разы па 4-гадзіннаму блёку).
БелСат ТВ гэта тэлевізыя, падрыхтаваная беларусамі для беларусаў, на роднай мове.
Тэлевізыя БелСат ТВ паўстала як адказ на запатрабаваньне беларускага дэмакратычнага супольства на атрыманьне незалежнае інфармацыі, забаўляльных і культурніцкіх праграм, з прычыны дыскрымінацыі ўласнае мовы, народнае спадчыны. Бяручы пад увагу падобны гістарычны досьвед Польшчы (роля за камуністычным часам Radio Wolna Europa), праэкт быў падтрыманы МЗС і ўрадам Польшчы, у межах палітыкі “падтрымкі міжнароднае супрацы на карысьць дэмакратыі і грамадзянскага супольства”.
Гэта найвялікшы, падобнага кшлату праэкт дапамогі ў Эўропе. Атрымаў падтрымку шматлікіх палітычных сілаў у парлямэнце.
У 2007 г. ТВ БелСат (афіцыйны назоў ТВ Беларусь) атрымаў 16 млн злотых на запатрабаваньне МЗС з рэзэрвных фондаў бюджэту на “падтрымку дэмакратыі і грамадзянскае супольнасьці”. У красавіку 2007 г. было падпісанае шматгадовае пагадненьне паміж МЗС і кампаніяй TVP што да фінансаваньня ТВ Беларусь. Каштарыс дзейнасьці каналу ў 2008 г., пасьля пачатку трансьляцыі, складаецца ў памеры
прыбл. 27 млн злотых – у тым ліку 21 млн з рэзэрвных фондаў дзяржавы. Астатнія, якія будуць выкарыстаныя перадусім на разьвіцьцё высокай якасьці праграмаў, канал будзе шукаць у замежных партнэраў. З часам гэта дазволіла б зьменьшыць фінансавы цяжар польскага ўраду. Датацыя каналу ў 2008 г. будзе знаходзіцца ў рукох новага парлямэнту. 5 сьнежня 2007 г. камісыя замежных спраў сэйму прыняла пастанову, у якой канчаткова пацьверджваецца падтрымка незалежнай інфармацыі для Беларусі. Таксама камісыя зьвярнулася з заклікам працягнуць фінансавую падтрымку для ТВ Беларусь у памеры, разьлічаным стваральнікамі каналу - 21 млн злотых.
Праэкт ТВ Беларусь быў фінансава падтрыманы МЗСам Летувы і, таксама, арганізацыйна летувіскай грамадзкай тэлевізыяй. На гэты момант у Летуве падрыхтаваная адна з публіцыстычных перадач. Вядзецца гутарка наконт падтрымкі праэкту (у адукацыйнай і праграмнай частцы) Ірляндыяй, ЗША, Чэхіяй. Размова ідзе пра ўрадавую безпасярэднюю або наўпроставую дапамогу. ТВ БелСат спрабуе, таксама, атрымаць дадатковыя сродкі з фундацыяў ЭЗ.
Над праграмай працуе група некалькі дзесяткаў журналістаў зь Беларусі, Польшчы й Летувы. Ужо зараз у Беларусі супрацоўнічае з каналам звыш 30 чалавек. БелСат будзе агульнатэматычнай тэлевізыяй, мэтай якой ёсьць ня толькі данясеньне аб’ектыўнай інфармацыі і публіцыстыкі, якая закране рэальныя праблемы беларускага народу, але ж, таксама:
- багатая культурніцкая праграма, разам з традыцыйнай беларускай культурай будуць улічаныя
асаблівасьці яе авангарднага і эўрапейскага аблічча (у тым ліку тэатр ТВ, дзейнасьць актораў, якія
знаходзяцца ў маргінэзе афіцыйнага культурніцкага жыцьця);
- моладзевыя праграмы з аглядам самых цікавых музычных зьяваў па-за афіцыйнай сцэнай і, таксама,
сатырычныя й забаўляльныя праграмы;
- праграмы з аб’ектыўным поглядам на гісторыю Беларусі, СССР і Ўсходняе Эўропы;
- якасная прапанова беларускіх і замежных фільмаў (у тым ліку польскія сэрыялы “Oficer” і “Oficerowie”,
амэрыканскі “Ally McBeal”, дакумэнтальныя фільмы датычныя тэматыкі абароны правоў чалавека і г.д.).