www
|
Традыцыя народнай пагоні пачала ператварацца ў ідэалагічны знак эпохі, а пад уплывам еўрапейскай геральдыкі неўзабаве ўвасобілася ў графічны сімвал — герб «Пагоня». Упершыню пра гэты герб беларуска-літоўскім ле-тапісы і хронікі паведамляюць каля 1270 года. Ён узнік як княскі і гарадскі герб у старажытным беларускім горадзе Навагародку (Навагрудку). Паводле летапісаў Рачынскага, Альшэўскага, Румянцаўскага, Яўрэінскага, «Хронікі Быхаўца» і хронікі М. Стрыйкоўскага, спачатку герб выглядаў так: «человек на кони з мечом, а то знаменуючи через той герб пана дорослого лет, хто бы мог боронити мечом Отчизны своее». Для жыхароў Навагародка і ўсёй Навагародскай зямлі з яе «грады многи» — Ваўкавыскам, Слонімам, Гародняй, Турыйскам, Здзітавам, Зэльваю — пагоня была звычайнаю справаю. Толькі за перыяд з 1293 да 1316 года яны адбілі больш за 30 паходаў крыжакоў і самі ўчынілі 14 акцый у адказ. Невыпадкова, што тагачас-ны навагародскі князь Віцень (ёсць звесткі, што імя гэтае — старажытнарускае) каля 1293 года таксама «измысли себе герб и печать: рыцер збройны на коне з мечем еже ныне наричут Погоня». ... Відарыс «Пагоні» прайшоў значны шлях развіцця. Вядомы пяць варыянтаў вершніка з мячом: з німбам вакол галавы; без німба; з мячом, але без шчыта; з мячом і са шчытом, на якім герб «Калоны»; з мячом і шчытом, а на ім — шасціканцовы крыж. Апошні варыянт звязаны найперш з імем Ягайлы, які зрабіў такі шчыт для свае дамавіны. Прычым шасціканцовы крыж дакладна адпавядае святыні Полацкай зямлі — славутаму крыжу Ефрасінні Полацкай, зробленаму ювелірам Лазарам Богшам: верхняя папярэчына ка-роткая, а ніжняя — больш доўгая. Выява гэтай полацкай святыні на гербе дзяржавы і на дзяржаўным сцязе найперш выкарыстоўвалася для ідэалагічнага ўздзеяння на праваслаўнае воінства. Еерагодна, пасля Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 года крыж на геральдычным шчыце зрабіўся роўнаканцовым або падвойным. Ён нагадваў старажытна-славянскі знах бога сонца — Ярылы, які сімвалізаваў вечнае жыццё на зямлі і ў замагільным свеце. Сёй-той атаясамляе такі крыж з патрыяршым (гэта магчыма) і нават з бургундскім крыжам. Герб «Пагоня» быў шырока пашыраны на Беларусі. Паводле Статутаў Вялікага княства Літоўскага 1566 і 1588 гадоў, кожны павет меў пячатку з «Пагоняю». Гэты герб павінен быў абавязкова размяшчацца на вежах магістратаў усіх беларускіх гарадоў. Ім аздаблялі спічакі гарадскіх брам. Напрыклад, у 1660 годзе над Трыумфальнай брамай Магілёва, над яе крытым бляхай купалам лёгка лунаў складаны трох’ярусны флюгер-ветраўнік у выглядзе пазлачонай «Пагоні», сцяжка і пазлачонай зоркі, якая ўвенчвала вежавы спічак. ... Безумоўна, з моманту з'яўлення агульнадзяржаўнага герба ўзнік і дзяржаўны сцяг Вялікага княства Літоўскага. Як сведчаць дакументы, у XVI стагоддзі ён меў выгляд сцяга з пурпуровага або чырвонага ядвабу-кітайкі даўжынёю 60 локцяў. На ім былі вышытыя «Пагоня» і Багародзіца з немаўлём, што мела велізарную ідэалагічную значнасць, бо ўсе ваяры належалі да хрысціянскіх канфесій. Трэба сказаць, што з баявым воклічам «Багародзіца! Памагай!» войска тады хадзіла ў атаку. Згодна правілаў тагачаснай еўрапейскай геральдыкі і з улікам даўніх народных традыцый, герб і сцяг беларуска-літоўскай дзяржавы мелі вельмі канкрэтныя колеры. Герб меў выгляд пурпуровага шчыта з белай «Пагоняй». Пурпуровы колер уважалі за самы высакародны. Насіць пурпуровае адзенне маглі толькі каралі і вялікія князі. Пурпур таксама сімвалізаваў агонь, адвагу, ваяўнічасць, смеласць, доблесць. Белы колер, які ў геральдыцы адпавядае срэбру, азначаў у нашых продкаў дабро, ваду, чысціню, незалежнасць. Яшчэ адзін элемент герба — шасціканцовы крыж на шчыце конніка быў залаты. Золата сімвалізавала святло, а сярод духоўных вартасцяў — высакароднасць, бадзёрасць, надзею, узнёсласць. Калі пачынаеш аналізаваць колеравую гаму нашай старажытнай нацыянальнай сімволікі, міжволі адчуваеш глыбокую павагу да тых далёкіх продкаў, якія ў сімвалах і колерах абуджалі ў сваіх сучаснікаў самыя лепшыя чалавечыя і грамадзянскія якаоці. Усё гэта адрасавана і нам, у сённяшні дзень. На пачатку XVI стагоддзя на Беларусі і ў Літве, як і па ўсёй Еўропе, пачалі з’яўляцца сцягі і вымпелы, звязаныя сваімі колерамі з гербам дзяржавы. Упершыню выяву бел-чырвона-белых сцяжкоў шы бачым у кон-ніцы Вялікага княства Літоўскага, якая ўдзельнічала ў бітве пад Оршай у 1514 годзе. (Прысвечаны гэтай падзеі жывапісны твор невядомага мастака захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.) Паступова пачалі складвацца перадумовы для адмаўлення ад старога сцягу з выяваю «Пагоні» і Багародзіцы і пераходу да двухколернага. У такіх выпадках галоўным быў колер герба, гэта значыць бялюткай «Пагоні». Яе колер зрабіўся асноведдзю (фонам) сцяга, пасярод якога праходзіла гарызантальная пурпуровая палоса — колер геральдычнага шчыта. Узнікла трохпалоснае спалучэнне бел-чырвона-белага колераў. Трохпалосны сцяг паказаў на гравюры 1551 года ў сваёй «Хроніцы» М. Бельскі. У той самы час з’яўляецца і двухпалосны бела-чырвоны польскі сцяг.
|