Не вельмі падабаецца, што ў Гародні ёсць такая плыня, як "За наш Город!" у тым сэнсе, што гэтая рускамоўная "групоўка" не атаясамлівае сябе з Беларусамі. Маўляў, Гародня- лепшы горад Беларусі (ў сучасных межах), а так як з улікам антыбеларускай палітыкі рэжыму беларусам быць "не выгадна" неяк выстаўляюць сябе тыпу "я не беларус, я- гарадзенец". Гэтакая "вышэйшая раса"... І гэта вельмі непрыемна. Не трэба сябе выдзяляць з астатняга народу. Гародня-та лепшы горад Беларусі, але толькі ў сучасных палітычных межах. Але калі ўзяць Вільню, то Гародня моцна і моцна аддыхае... З Вільняй не можа параўнацца аніводзін горад Беларусі. А Гародня лепшы, але з сярэдніх. Любоў да роднага горада гэта добра, але трэба разумець, ХТО яго будаваў, а гэта былі не палякі, не летувісы, не немцы і тым болей ней маскалі! Будавалі яго беларусы (ці ліцьвіны, што тоесна). Лічыць Гародню лепшым БЕЛАРУСКІМ горадам (не ў палітычных межах) гэта быць закладнікам антыбеларускай палітыкі. Яшчэ раз паўтаруся, шт Сэрца Беларусі гэта Вільня і на яе трэба параўноўвацца, а не лічыць сябе нейкім "асаблівым". Тое, што "палякі і габрэі" гэта ўвогуле крэсавяцкая сьвядомасць. Польшча была тут УСЯГО 20 год. А зрабілі яны тое, што ўсіх "тутэйшых" запісалі ў палякі (але не ўсё пачалі сябе з імі ідэнтыфікаваць). Вось і ўсё. Гародня і Беласток- беларускія гарады. Ў Польшчы праваслаўных амаль няма, ў Беластоку ж шмат праваслаўных храмаў... Напрыклад, мая бабуля- нарадзілася ў Гародні ў 1937 годзе. Амаль усе яе продкі- жыхары горада (калі з вёскі, хто прыехаў нават не стаяла пытання- бо не было такога ў памяці...). Дык вось, яе маці (мая прабабуля) прыехала ў Гародню з Беластоку (там тады зачынілі тытунёвую фабрыку). Веры праваслаўнай, у якой карані настолькі былі моцныя, што нават не дала сыну ажаніцца на каталічцы, што прывяло яго да самагубства... Бабуля сябе НІКОЛІ не ідэнтыфікавала, як польку, немку (быў нехта ў яе радаводзе адтуль) ні больш таго, як "русскую"... Адразу так ніколі не адказвала, але потым неяк сыходзілася на "тутошнюю" (па-расейску, вядома, што тут скажаш...). Дарэчы, дзядуля мой зусім не здалёк- вёска Калпакі (Капцёўскі сельсавет) і таксама праваслаўны, што па вызначэнню яго не можа ідэнтыфікаваць як паляка. Да таго ж каб зразумець якая родная мова мясцовага насельніцтва трэба з'езьдзіць у вёску, а нават пад Вільняй зараз народ размаўляе "па-прастому", ў сэнсе па-беларуску. Менавіта пагэтаму саветы і рабілі "паскораную ўрбанізацыю", каб зьнішчыць карані... Прашу ўспрыняць тое, што я напісаў як неаспрэчныя факты, а не асабістыя адкрыцці.
Именно так моя мама еще ребенком приехала сюда жить из России.
"Із Россіі" гэта адкуль?
беларуссы, русские и джр. прибыли в Гродно после 1944 г.

Яшчэ, калі ласка, распавядзіце як "отец народов товарішч Сталін" іх "ствараў".
