NS: Cацыяльны Hацыяналізм
Клас ёсць пэўнай групай людзей, што знаходзіцца ў аднолькавых сацыяльных умовах, аб’яднанай агульнымі гаспадарчымі інтарэсамі. Класы ўзаемна дапаўняюць адзін аднаго, іх агульнае супрацоўніцтва ў гаспадарчым жыцці патрэбна дзеля іхнага ўласнага дабрабыту і росквіту Нацыі і Дзяржавы. З нацыяналістычнага пункту гледзішча, класы ўяўляюць сабой асобныя органы адзінага і непадзельнага арганізму – Дзяржавы. Прыналежнасць чалавека да таго ці іншага класу вызначаецца яго прафесіяй, побытавымі ўмовамі, пэўным пачуццём класавай салідарнасці, якое нараджаецца ў імкненні адстойваць свае класавыя інтарэсы. Нацыяналізм не імкнецца запярэчыць агульнасці класавых інтарэсаў, але патрабуе, каб праяўленне гэтых класавых інтарэсаў не пярэчыла інтарэсам нацыянальнае суцэльнасці. Перадусім заўсёды Нацыя – а ўсё астатняе потым.
Праца з нацыяналістычнага гледзішча ёсць стварэннем духоўных і матэрыяльных каштоўнасцяў. Працаўнік – творца гэтых каштоўнасцяў. Працаўнікамі, адпаведна, зьяўляюцца не толькі працоўныя фізічнае працы, а таксама і працоўныя разумовае працы – інтэліг’енцыя, і сялянства, і прадпрымальнікі, якія дапаўняюць вытворчасць сваім арганізатарскім талентам і сваёй прадпрымальніцкай ініцыятывай, і гандляры, што спрыяюць шчыраму абмену тавараў паміж вытворцамі, і духавенства, якое стварае малітоўныя зносіны паміж вернікамі і звышчалавечым духам.
Капітал ёсць багаццем, патрэбным дзеля вытворчасці новых багацьцяў. Ён можа выяўляцца ў грошах, рухомай і нерухомай маёмасці, таварах, абсталяванні вытворчасці і інш. Нацыяналізм адрознівае два кшталты капіталу: капітал здаровы, вытворчы, і капітал паразітарны. Паразітарны капітал – гэта фінансавы ананімны капітал, што выяўляецца ў акцыях, аблігацыях і інш. Яго небяспека палягае ў тым, што ён, адымаючыся ад нацыянальнае прасторы, лёгка трапляе ў рукі прадстаўнікоў фінансавага інтэрнацыяналу, міжнародных капіталістаў, і вядзе да панавання касмапалітычных міжнародных фінансавых асяродкаў над гаспадаркамі асобных нацыянальных дзяржаваў.
Наўзамен класавай барацьбы і класавага прыгнечання нацыяналізм нясе класавы мір і супрацоўніцтва паміж класамі на аснове здаровага спаборніцтва. Нацыяналізм арганізуе жывыя народныя сілы краіны ў самакіраўнічыя нацыянальныя гаспадарчыя групы, прыміраючы працу з капіталам праз такую сістэму, пры якой працаўнікі маюць свае працоўныя аб’яднанні, а працадаўцы – свае; пры гэтым аднародныя аб’яднанні працаўнікоў і працадаўцаў задзіночваюцца разам, развязваючы ўсе спрэчныя пытанні і канфлікты ўнутры такіх аб’яднанняў шляхам міжкласавага арбітражу з удзелам прадстаўнікоў усіх зацікаўленых бакоў.
Дзяржаўная ўлада з пункту гледзішча нацыяналізму павінна быць нацыянальнай, надкласавай і незалежнай ад хоць якіх асабістых уплываў. Толькі тая ўлада, што нароўна абапіраецца на ўсе элементы насельніцтва, на ўсе класы, можа забяспечыць здаровае развіццё Нацыі і суцэльнасць ды адзінства Дзяржавы. Дзяржаўная ўлада павінна выяўляць волю Нацыі. Да дзяржаўнае ўлады нацыяналізм высоўвае патрабаванні, каб ажыццяўляная ёй палітыка напоўніцу адпавядала б гістарычным нацыянальным заданням, духу нацыі. Надкласавая сутнасць дзяржаўнае ўлады пры нацыяналізме непасрэдна вынікае з патрэбы ўсталявання поўнае класавае салідарнасці ў нацыянальнай дзяржаве, бо толькі тады гэтая салідарнасць будзе дасягнутая на справе, калі дзяржаўная ўлада будзе ў роўнай меры абапірацца на ўсе класы грамадства, а не толькі на хоць які асобны клас. Дзяржаўная ўлада не можа быць прыладаю таго ці іншага класу або групы грамадства. Мэта ўлады – праз інстытуцыі Дзяржавы кіраваць арганізаваным узвялічваннем Нацыі.
© Нацыя, 2001
