Белыя мухі танец зімовы
Танчаць у першы месяц вясны.
Прыйшоў сакавік – белы, суровы
Шые сувоі цёткі-зімы.
Парабкам, пэўна, да цёткі падаўся
Грошаў ён шмат хацеў зарабіць,
Каб апасля, на моры гарачым
З Волей-красуняй ад бед адпачыць.
Цётка-зіма ў вакенца глядзела,
З радасцю думала: “Змена расце!”.
“Здрадніку злосць – лепшы дарадца!
Хутка па моцы мяне абыдзе”.
А сакавік юхай сплывае:
Хмары лупцуе, гоніць вятры.
Снег, нібы слёзы, з хмар выпадае,
Ці прыпыніцца да летняй пары?
Ведаеш, пасыл добры, вельмі актуальны ды яшчэ і з гумарком, але выкананне не вельмі добрае. Ну паглядзі:
Белыя мухі танец зімовыТанчаць у першы месяц вясны.Прыйшоў сакавік – белы, суровыШые сувоі цёткі-зімы.
Бачыш, як рытмічна вывальваецці другі радок?
Парабкам, пэўна, да цёткі падаўсяГрошаў ён шмат хацеў зарабіць,Каб апасля, на моры гарачым
А тут ужо трэці радок ад першага "па складах" адстае...
Цётка-зіма ў вакенца глядзела,З радасцю думала: “Змена расце!”.“Здрадніку злосць – лепшы дарадца!
Рыфма першага і трэцяга радкоў пакідае жадаць лепшага.
А сакавік юхай сплывае:
І вось ужо зноў новая рытміка. Я ўжо не кажу, што дыялекты не варта ўстаўляць у верш ("юхай"). Не, не лепшы верш, не лепшы... Чакаем новых твораў. Поспехаў!