Добро пожаловать, Гость. Пожалуйста, войдите или зарегистрируйтесь.
Вам не пришло письмо с кодом активации?
Гродненский Форум
19 Август 2025, 18:22:43
Новости, реклама:
   Главная   Новости Гродно Помощь Игры Календарь Войти Регистрация   Меню
Гродненский Форум > Клубы по интересам > Полит-изба > Тема: Re: Альтэрнатыва рэжыму
(Модератор: ParanoЯ) > Тема:

Сообщение #10351210

Страниц  : 1 ... 17 18 20 Далее»   Вниз
  Печать  
Автор Тема: Re: Альтэрнатыва рэжыму  (Прочитано 54581 раз)
0 Пользователей и 1 Гость смотрят эту тему.
Head
Гость
« Ответ #540 : 03 Март 2013, 14:23:31 »

Уладзімір Барадач: сёння пытанне стаіць аб вяртанні нашага народа да гістарычных каштоўнасцяў

Аналіз дзейнасці розных апазіцыйных палітычных сілаў у Беларусі наўрад ці дае шмат прычынаў для аптымізму наконт іх здольнасці прыцягнуць на свой бок патэнцыял пратэстнага электарату. У інтэрв'ю для часопісу Belarusian Review сваё бачанне цяперашняй сітуацыі ў Беларусі выказвае старшыня аргкамітэту “Рады Нацыянальнага Адраджэння” Уладзімір Барадач.
Belarusian Review: Ці ёсць у сучаснай Беларусі рэальная ці патэнцыйная альтэрнатыва Лукашэнку і ягонаму палітычнаму курсу?

Уладзімір Барадач: Альтэрнатывы дыктатару не можа быць у любой дзяржаве. Яна забаронена. Кожны цалкам спраўны кіраўнік добрага прадпрыемства або кіраўнік мог бы стаць альтэрнатывай Лукашэнку, але ён адразу будзе зрабаваны і апынецца ў турме. Лідэры апазіцыі кіруюцца рэжымам і здавольваюцца толькі тым, што ім дазволена. Фактычна Еўропа корміць ілжэапазіцыю і цалкам змарнавала дэмакратычныя праекты ў Беларусі. Ёсць асобы, якія могуць пазбавіць дыктатуры, але яны дзеля гэтага не маюць ні рэсурсаў, ні зацікаўленых у гэтым хаўруснікаў. Лукашэнка ж мае магутнага стратэгічнага партнёра. Суадносіны сілаў – не на карысць дэмакратыі. У дадзенай сітуацыі яго можа памяняць толькі Расія. У дадзенай сітуацыі беcсэнсоўна казаць і пра альтэрнатыўны курс.

BR: Гатовасць насельніцтва Беларусі да зменаў даволі вялікая, але цяперашнія прадстаўнікі апазіцыі не карыстаюцца вялікай падтрымкай насельніцтва. Як бы Вы патлумачылі такую сітуацыю?

УБ: 65% насельніцтва жадаюць пераменаў, у тым ліку і адміністрацыйны апарат. Патэнцыял вялікі. Але апазіцыя, якая сябе дыскрэдытавала, пазбаўляе людзей надзеі на перамены, што стрымлівае іх актыўнасць і душыць волю. 70% лідэраў апазіцыі – гэта шкодны адпрацаваны шлак і слугі Лукашэнкі. Людзі гэта ведаюць і бачаць. Дзеля змены сітуацыі неабходна тэрмінова перабудоўваць дэмакратычныя сілы, ствараць адзіны цэнтр барацьбы, будаваць сістэму, не падкантрольную спецслужбам рэжыму. Гэта не складана зрабіць, але Захад павінен паставіць на нас (на ворагаў рэжыму). Мы дамо зусім іншы вынік, сфармуем аўтарытэтную каманду і зменім сітуацыю.

BR: Які сэнс мае для Вас “нацыянальнае адраджэнне” і якія каштоўнасці мусяць складаць ягоную аснову?

УБ: Для мяне важна захаваць незалежнасць Беларусі, спыніць міграцыю людзей з краіны, захаваць этнас, стварыць умовы для вяртання беларусаў на Радзіму. Сёння мы ўжо не кажам пра развіццё нацыянальных каштоўнасцяў, мовы, культуры, традыцыяў. Пытанне стаіць аб захаванні і вяртанні нашага народа да гістарычных каштоўнасцяў і рэліквіяў. Памірае мова, з ёй памірае і беларускі народ. У нашу краіну могуць прыязджаць на сталае жыхарства грамадзяне іншых краінаў, але яны павінны прыняць наш ўклад жыцця, не навязваць нам сваю веру і сваю волю.

Гэты артыкул з'явіўся па-ангельску ў Belarusian Review, Vol. 25, No. 1.

http://avmalgin.livejournal.com/3615266.html

А Барадач- моцны арэшак. Смеющийся

Диктатор изобрел элегантный способ убийства

Бл-бла-бздынь-ля-ля...
....
Владимир  Бородач, "Белорусский партизан"

Прапагандос, няўжо ты на самай справе думаеш, што твае мутныя сцытаткі-просціны тут хто-небудзь чытае? Бо ты тутака ў сваёй "святой веры" засраў увесь хворум - ступіць няма куды...

Прапагандон, а сам жа, вядома, прачытаў? Смеющийся

Head, ты бы реально поменьше тёрся бы тут, надоел уже.
А ты хто такі? Давай, да пабачэньня! Смеющийся
Записан
Страниц  : 1 ... 17 18 20 Далее»   Вверх
  Печать  
 
Перейти в:  

Войти
Войдите, чтобы добавить комментарий

Войдите через социальную сеть

Имя пользователя:
Пароль:
Продолжительность сессии (в минутах):
Запомнить:
Забыли пароль?

Контакт
Powered by MySQL Powered by PHP Мобильная версия
Powered by SMF 1.1.20
SMF © 2006-2025, Simple Machines
Simple Audio Video Embedder
| Sitemap
Valid XHTML 1.0! Valid CSS!
Страница сгенерирована за 0,112 секунд. Запросов: 19.