СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕЗусім нядаўна ў інфармацыйнай прасторы зьвінелі “восторгі” у сувязі з усталяваньнем на вуліцах некалькіх гарадоў Беларусі вялікіх плакатаў (“білбордаў”) з надпісамі па-беларуску пра “маму і родную мову”. “Восторгі” кіраўніка ТБМ А. Трусава і яшчэ некалькіх беларуска-савецкіх пісьменьнікаў наконт “павароту ўладаў да роднай мовы” выклікалі сьмех і скептычную рэакцыю нераўнадушнага грамадзтва. Усе ведалі, што плакаты гэтыя доўга не правісяць. І сапраўды, іх ужо няма, пра іх ужо забыліся.
Да каго і да чаго павярнуліся акупацыйныя русіфікатарскія ўлады, жыхары беларускіх гарадоў даведаліся ў сярэдзіне лютага. На новых “білбордах” — выява беларускага хлопчыка ва ўніформе “сувораўскага вучылішча”. Над ім — эмблема з профілямі расейскіх ваен-дзеячаў Нахімава і Суворава. Ёсьць таксама тэкставая рэклама “Белорусского суворовско-нахимовского союза”.
На сайце гэтага “союза” мы прачыталі наступнае, цытуем:
“Основные направления деятельности:
— Популяризация суворовско-нахимовских традиций честного и преданного служения Отечеству.
— Объединение персональных качеств и возможностей каждого члена союза в твёрдый сплав, который будет являться надёжной опорой государственности”. Ну, і гэтак далей.
Адмірал Нахімаў у сувязі з адсутнасьцю мора ў Беларусі ня дзейнічаў і беларусаў не забіваў. Але вось пра архіката Суворава распавядаць дадаткова нікому ня трэба. Абодва маскоўцы чужыя і варожыя нам. Што такое ў трактоўцы згаданага “союза” такія фэномэны, як “Отечество” і “государственность” мы таксама ведаем. Гэта ёсьць Расея (“велікая і неделімая Россія”) і яе крамлёўска-лубянская Імпэрыя Зла. Вось пра што чарговая хваля лукашыстоўскіх “білбордаў”.
Элемэнтарны аналіз тэкстаў “союза” паказвае, што зьляпаны яны мясцовымі кадрамі РБ. Расейская мова ў іх каравая і няўклюдная, тыповы стыль правінцыйнага палітаддзела. Асабліва нам спадабаўся пасаж пра “твёрдый сплав”.
Але шкоду гэтыя стылісты нясуць нашаму грамадзтву канкрэтную. Сваёй “популярізаціей” яны вучаць беларускіх дзяцей і іх бацькоў “быть готовымі умереть за Россію”, як гэта наўпрост сфармуляваў Лукашэнка. Дзе-небудзь у балтыйскіх краінах або Грузіі гэтыя акупанцкія вывескі правіселі б вельмі кароткі час. Іх апэратыўна ліквідавалі б мясцовыя падлеткі, якіх сям'я і грамадзтва выхоўваюць у любові да нацыі і роднай краіны.
Янка Базыль
http://www.narodnaja-partyja.org/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/00--20130227--01
Добавлено: 04 Март 2013, 01:38:38
Група сяброў з пяці чалавек вырашыла днямі схадзіць у сталічны кінатэатр, паглядзець кінафільм. Але “не тут-то было”. Касірка заявіла, што не прадасьць ім пяць квіткоў. На такую колькасьць квіткоў трэба прад’яўляць пашпарты (!). Такога яшчэ не было ў гісторыі беларускай кінапрактыкі. Хаця не, было. Падчас нямецкай акупацыі беларусам было забаронена знаходзіцца ў кіназалі побач з немцамі. У акупантаў былі лепшыя месцы ў партэры. Дарэчы, італьянскім жаўнерам таксама былі выдзелены асобныя сэктары ў беларускіх кіназалях. Беларусы ўспамінаюць, як падчас сэансу ўсё пачыналася з узаемных праклёнаў (італьянцы ненавідзелі немцаў), а потым разгортваліся бойкі паміж акупантамі.
Чаго баіцца цяперашні акупацыйны рэжым? Рэжым баіцца любога больш менш масавага скапленьня беларусаў у адным месцы. А тут яшчэ і сьвятло выключаць. А ну, як гледачы пачнуць гукаць: “Жыве Беларусь!” ды патрыятычныя ўлёткі раскінуць. Так што цяпер ідучы ў кіно, тэатр, рэстаран ці ў парк на арэлі, бярыце з сабой пашпарт. Для моладзі лепш насіць з сабой даведку ад мясцовай ячэйкі БРСМ, дзе над пячаткай будзе засьведчана, што “тип нордический, в белорусскости не замечен, беспощаден к врагам Рейха…”
https://pieramoha.org/artykul/kino-pad-akupacyjaj